Справаздача аб прыбытках і стратах
Справаздача аб прыбытках і стратах — гэта бухгалтарскі дакумент, які раскрывае інфармацыю аб атрыманых даходах і панесеных стратах арганізацыі ў разрэзе бягучай, інвестыцыйнай і фінансавай дзейнасці за справаздачны і папярэдні гады[1].
Адрозненне ад бухгалтарскага балансу
[правіць | правіць зыходнік]У адрозненне ад бухгалтарскага балансу, які фарміруецца на падставе сальда (рэшткаў на рахунках) на пэўную дату, для складання справаздачы аб прыбытках і стратах выкарыстоўваюцца абароты па рахунках за справаздачны перыяд — з пачатку года да справаздачнай даты.
Дакладнасць справаздачы аб прыбытках і стратах у першую чаргу залежыць ад правільнай класіфікацыі даходаў і выдаткаў арганізацыі, а таксама ад эфектыўнай арганізацыі аналітычнага ўліку[1].
Крыніцы даных
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнай інфармацыяй для складання справаздачы аб прыбытках і стратах з’яўляюцца звесткі аб:
- прыбытку або стратах арганізацыі ў цэлым;
- прыбытку або стратах у кожным з асноўных відаў дзейнасці і ад іншых аперацый;
- крыніцах даходаў;
- напрамках выдаткаў[2].
Змест
[правіць | правіць зыходнік]У справаздачы аб прыбытках і стратах адлюстроўваюцца за справаздачны і мінулы год наступныя паказчыкі:
- выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг;
- выдаткі на рэалізацыю;
- сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг;
- прыбытак ад рэалізацыі;
- аперацыйныя даходы і выдаткі;
- пазарэалізацыйныя даходы і выдаткі;
- прыбытак (страты);
- выкарыстанне прыбытку;
- падаткі з прыбытку;
- чысты прыбытак (чыстыя страты)[3].
У Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Форма і парадак складання справаздачы аб прыбытках і стратах у Рэспубліцы Беларусі зацверджана Пастановай міністэрства фінансаў 12 снежня 2016 г. № 104 "Аб складанні індывідуальнай бухгалтарскай справаздачнасці"[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Бухгалтерская отчетность-2015: отчет о прибылях и убытках© (руск.) . neg.by. Праверана 17 мая 2025.
- ↑ Отчет о прибылях и убытках. Форма отчета о прибылях и убытка (ОПУ), составление, анализ (руск.). myfin.by. Праверана 17 мая 2025.
- ↑ Сокольчик, Т. П. Бухгалтерский учёт и аудит : пособие. — Мн.: Акад.упр. при Президенте Респ. Беларусь, 2009. — ISBN 978–985–457–898–9.
- ↑ Постановление № 104 "О составлении индивидуальной бухгалтерской отчетности" (руск.)(недаступная спасылка). Министерства финансов Республики Беларусь (12 декабря 2016 г.). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2025. Праверана 17 мая 2025.