Справаздача аб руху грашовых сродкаў
Справаздача аб руху грашовых сродкаў — дакумент, які змяшчае звесткі аб наяўнасці ў арганізацыі грашовых сродкаў і іх руху, у тым ліку пра крыніцы паступлення і напрамкі выкарыстання гэтых сродкаў[1].
Змест справаздачы
[правіць | правіць зыходнік]Справаздача ўтрымлівае інфармацыю пра[1]:
- паступленне грашовых сродкаў у арганізацыю;
- іх выкарыстанне за справаздачны перыяд;
- расшыфроўку зместу крэдытавых і дэбетовых абаротаў па бухгалтарскіх рахунках уліку грашовых сродкаў.
У справаздачы адлюстроўваюцца[2]:
- астаткі грашовых сродкаў на пачатак года;
- паступленні (у тым ліку выручка ад рэалізацыі, бязвыплатныя паступленні, крэдыты і пазыкі);
- выкарыстанне сродкаў (на аплату працы, фінансавыя ўкладанні, разлікі з бюджэтам і інш.);
- астаткі на канец года.
Аналітычнае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Аналізуючы справаздачу аб руху грашовых сродкаў, можна атрымаць ускоснае ўяўленне аб эфектыўнасці дзейнасці прадпрыемства. Найбольш поўнае ўяўленне справаздача дае ў спалучэнні з бухгалтарскім балансам і справаздачай аб прыбытках і стратах. Пры гэтым паказчыкі кароткатэрміновай ліквіднасці і крэдытаздольнасці арганізацыі адлюстроўваюцца ў справаздачы аб руху грашовых сродкаў дастаткова аб’ектыўна[1].
Крыніцы дадзеных
[правіць | правіць зыходнік]Справаздача складаецца на падставе інфармацыі, якая абагульняецца на рахунках[3]:
- «Каса»;
- «Разліковыя рахункі»;
- «Валютныя рахункі»;
- «Спецыяльныя рахункі ў банках»;
- «Грашовыя сродкі ў дарозе»;
- «Кароткатэрміновыя фінансавыя ўкладанні».
Абароты паміж указанымі рахункамі ў справаздачы не паказваюцца. Таксама адлюстроўваюцца напрамкі выдадзеных іншым асобам крэдытаў і пазыкаў.
Метады складання
[правіць | правіць зыходнік]Існуюць два асноўныя метады складання справаздачы[1]:
Прамы метад — заключаецца ў вылічэнні сум паступленняў і расходаў па дадзеных бухгалтарскага ўліку. Дазваляе дакладна вызначыць памер кожнага артыкула даходаў і выдаткаў, але не раскрывае ўзаемасувязі з іншымі справаздачамі.
Ускосны метад — зручны для адлюстравання сувязі паміж фінансавымі рэсурсамі і вынікамі дзейнасці. Інфармацыя бярэцца з раздзелаў справаздачы аб прыбытках і стратах і бухгалтарскага балансу.
У Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Форма і парадак складання Справаздачы аб руху грашовых сродкаў у Рэспубліцы Беларусь зацверджаны Пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2016 г. № 104 «Аб складанні індывідуальнай бухгалтарскай справаздачнасці»[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Отчет о движении денежных средств. Составление отчета о движении денежных средств, порядок заполнения, методы и формы (руск.). myfin.by. Праверана 18 мая 2025.
- ↑ Сокольчик, Т. П. Бухгалтерский учёт и аудит : пособие. — Мн.: Акад.упр. при Президенте Респ. Беларусь, 2009. — ISBN 978–985–457–898–9.
- ↑ а б Министерства финансов Республики Беларусь. Постановление № 104 "О составлении индивидуальной бухгалтерской отчетности" (руск.)(недаступная спасылка) (12 декабря 2016 г.). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2025. Праверана 18 мая 2025.