Справаздачны перыяд
Справаздачны перыяд — гэта прамежак часу, за які складаецца фінансавая справаздачнасць, то бок сістэма вартасных паказчыкаў аб актывах, абавязацельствах, уласным капітале, даходах, выдатках арганізацыі, а таксама іншая інфармацыя, якая адлюстроўвае фінансавае становішча арганізацыі на справаздачную дату, фінансавыя вынікі яе дзейнасці і змены фінансавага становішча[1].
Тэрміны справаздачнага перыяду
[правіць | правіць зыходнік]Справаздачны перыяд для гадавой справаздачнасці — гэта каляндарны год, звычайна з 1 студзеня па 31 снежня, за выключэннем выпадкаў стварэння, рэарганізацыі або ліквідацыі арганізацыі[1].
Справаздачны перыяд для прамежкавай справаздачнасці — гэта прамежак часу з 1 студзеня па справаздачную дату перыяду, за які складаецца прамежкавая справаздачнасць. Напрыклад, месяц, квартал або паўгоддзе.
Асаблівасці пры стварэнні арганізацыі
[правіць | правіць зыходнік]У выпадку стварэння арганізацыі першым справаздачным перыядам для гадавой справаздачнасці лічыцца перыяд з даты дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыі па 31 снежня, а для прамежкавай справаздачнасці — з даты дзяржаўнай рэгістрацыі па справаздачную дату перыяду, за які складаецца такая справаздачнасць[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в «О бухгалтерском учете и отчетности» – тематические подборки НПА на Pravo.by (руск.). pravo.by. Праверана 16 мая 2025.