Справа БелТА

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Справа БелТА — крымінальны працэс у Беларусі па абвінавачанні журналістаў у несанкцыянаваным доступе да камп’ютарнай інфармацыі, здзейсненым з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды (ч. 2 арт. 349 КК).

7 жніўня ў офісы TUT.BY і БелаПАН прыйшлі прадстаўнікі Следчага камітэта з вобыскам. У той жа час на допыт былі вывезены некаторыя супрацоўнікі выданняў[1]. Для допыту ў СК былі адпраўлены рэдактар БелаПАН Андрэй Серада, які ў момант вобыску ўжо знаходзіўся на працоўным месцы і правёў у рэдакцыі амаль увесь дзень, і міжнародны аглядальнік агенцтва Таццяна Каравянкова. Для допыту выклікалі чацвярых супрацоўнікаў TUT.BY — галоўнага рэдактара Марыну Золатаву, гендырэктара TUT.BY Людмілу Чэкіну, рэдактараў Дзмітрыя Бобрыка, Ганну Ермачонак, Галіну Уласік, Ганну Калтыгіну, Ульяну Бабаед, экс-супрацоўніцу рэдакцыі Яўгенію Беразюк[2].

З офіса TUT.BY забралі з дзясятак сістэмных блокаў, прычым не толькі тых журналістаў, якіх выклікалі на допыт, аналігічная сітуацыя і ў рэдакцыі БелаПАН, дзе вобыск доўжыўся каля васьмі гадзін[2].

У СК заявілі, што супраць журналістаў узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 349 КК (Несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, здзейснены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды). Нагодай да ўзбуджэння справы паслужыла паведамленне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «БелТА» пра збоі ў доступе да платнай падпіскі паслуг, якія падаваліся аднаму з заказчыкаў[1].

Увечары ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» прадэманстравалі запіс тэлефоннай гутаркі галоўнага рэдактара TUT.BY Марыны Золатавай і яе падпарадкаванай Ганны Калтыгінай, у якім прагучала фраза, якая тычыцца падпіскі на рэсурс «БелТА» — «Мы яе юзаем, мы яе тырым»[2].

Заснавальнік партала TUT.BY Юрый Зісер у сваім допісе на Facebook адзначыў[2]:

" З раніцы палітыка не была прыкметная. Аднак да канца дня падзея атрымала такія касмічныя маштабы адлюстравання ў розных дзяржаўных СМІ, зусім неадпаведныя сутнасці справы, што палітычная падаплёка стала відавочнай. "

8 жніўня з’явіліся паведамленні пра вобыскі і затрыманні іншых журналістаў, якія працуюць у розных выданнях. Раніцай на допыт выклікалі журналіста Паўла Быкоўскага, які супрацоўнічаў з нямецкім агенцтвам Deutsche Welle, пазней у камітэт на допыт забралі галоўнага рэдактара партала realt.by Уладзіслава Кулецкага і трох журналістаў выдання Ігара Хмару, Марыю Сароку, Алену Маслоўскую, а таксама фрылансера Аляксея Жукава[2].

9 жніўня па «справе БелТА» затрымалі галоўную рэдактарку БелаПАН Ірыну Леўшыну. У гэты ж дзень з-пад варты былі вызвалены Галіна Уласік, Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, Ганна Ермачонак, Аляксей Жукаў і Таццяна Каравянкова.

Міжнародная рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

8 жніўня медыякампанія Deutsche Welle накіравала паслу Беларусі ў ФРГ Дзянісу Сідарэнку пратэст у сувязі з затрыманнем у Мінску карэспандэнта рускай рэдакцыі DW Паўлюка Быкоўскага і запатрабавала яго неадкладнага вызвалення[4].
Flag of the United States.svg ЗША: Пасольства ЗША ў Беларусі выступіла з афіцыйнай заявай наконт ператрусаў i арыштаў журналiстаў у Беларусi, у якой выказала занепакоенасць з нагоды арыштаў журналістаў і ператрусаў, праведзеных уладамі ў офісах незалежных выданняў, і заклікала ўлады Беларусі неадкладна вызваліць усіх журналістаў i забяспечыць правы грамадзян на свабоду слова і свабоду СМI[5].

Зноскі