Справа журналістаў Белсата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Справа журналістаў Белсата — крымінальная справа супраць супрацоўніц тэлеканала «Белсат» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай у сувязі са стрымам падзей 15 лістапада 2020 года на Плошчы Перамен у Мінску.

Справа[правіць | правіць зыходнік]

15 лістапада 2020 года ў Мінску прайшоў марш памяці Рамана Бандарэнкі. Марш у Мінску завяршыўся разгромам мемарыяла на Плошчы Перамен сіламі МУС і масавым затрыманнем удзельнікаў мерапрыемства[1]. Трансляцыю падзей з Плошчы Перамен вялі журналісткі Беласата Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова, якія былі пасля гэтага арыштаваныя.

Паводле версіі абвінавачання, журналісты падчас трансляцыі «з карыслівых памкненняў» вялі «збор актыўных удзельнікаў з мэтай стварэння масавасці». Акрамя таго, пракурор сцвярджаў, што трансляцыя прывяла да спынення 19 маршрутаў гарадскога транспарту, што нанесла шкоду «Мінсктрансу». Сем’і журналістаў пакрылі гэтыя страты, і прадпрыемства адмовілася ад грамадзянскага пазову да Андрэевай і Чульцовай. Самі журналісткі сваю віну не прызналі і заявілі, што матэрыялы следства даказваюць, што яны толькі выконвалі свае прафесійныя абавязкі[2].

З 8 па 18 лютага 2021 года ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя — Наталля Бугук, дзяржаўны абвінаваўца — Аліна Касьянчык, следчы — Ігар Курыловіч[3]) прайшло разбіральніцтва па справе журналістак Белсата, у выніку якога абедзве жанчыны атрымалі па два гады зняволення[4][5]. Апеляцыя на прысуд, разгледжаная Мінскім гарадскім судом 23 красавіка 2021 года, задаволена не была[6].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Кіеў, 5 мая 2021 года. Салідарнасць з затрыманымі журналісткамі тэлеканала «Белсат» Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай.

10 снежня 2020 года беларускія праваабаронцы назвалі Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову «Журналістам года» (разам з Кацярынаю Барысевіч)[7][8][9].

8 лютага 2021 года Пасольства ЗША ў Беларусі выступіла з заявай, у якой заклікала вызваліць Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову[10]. 15 лютага 2021 года шэфства над палітычнай зняволенай узяў Тоні Лойд, дэпутат Палаты абшчын парламента Вялікабрытаніі[11]. Пасля вынясення прысуду, 18 лютага 2021 года, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў амніставаць асуджаных журналістак «Белсату»[4].

10 сакавіка 2021 года Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі лаўрэаткамі Прэміі імя Дар’юша Фікуса  (польск.)[12].

9 красавіка 2021 года Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі лаўрэаткамі прэміі «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (разам з Кацярынай Барысевіч)[13].

7 чэрвеня 2021 года Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі лаўрэаткамі прэміі «Axel-Springer-Preis  (ням.)»[14].

10 чэрвеня 2021 года Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі лаўрэаткамі ўзнагароды «За мужнасць у журналістыцы»[simple][15].

Згодна з рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 21 чэрвеня 2021 года, суддзя Наталля Бугук была ўнесена ў Чорны спіс Еўрасаюза ў тым ліку за «шматлікія палітычна матываваныя пастановы ў дачыненні да журналістаў і пратэстуючых, у прыватнасці вынясенне прысуду Кацярыне Бахвалавай (Андрэевай) і Дар’і Чульцовай» і парушэнні правоў на абарону і справядлівы суд  (укр.)[3]. Гэтым жа рашэннем у санкцыйны спіс былі ўключаны памочнік пракурора суда Фрунзенскага раёна Мінска Аліна Касьянчык у тым ліку за прыцягненне да крымінальнай адказнасці журналістак за «відэазапіс мірных акцый пратэсту паводле беспадстаўных абвінавачванняў у „змове“ і „парушэнні грамадскага парадку“», старшы следчы суда Фрунзенскага раёна Мінска Ігар Курыловіч у тым ліку за падрыхтоўку палітычна матываванай крымінальнай справы супраць журналістак, якія зафіксавалі мірныя акцыі пратэсту[3].

29 ліпеня 2021 года Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова былі выбраны лаўрэаткамі Прэміі «За свабоду і будучыню СМІ»  (ням.)[16][17].

12 жніўня 2021 года Андрэевай і Чульцовай прысуджана Прэмія імя Герда Буцэрыўса  (руск.) «Вольная прэса Усходняй Еўропы  (руск.)» (разам з іншымі)[18].

15 кастрычніка 2021 года Андрэева і Чульцова сталі лаўрэаткамі прэміі «Prix Europa  (ням.)» ў катэгорыі «Еўрапейскі журналіст 2021 года»[19][20].

Зноскі

  1. nashaniva.by . Наша Ніва (15 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2020. Праверана 16 сакавіка 2021.
  2. Журналистов «Белсата» приговорили к двум годам колонии Архівавана 8 красавіка 2022. // Чеснок
  3. а б в COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex  (англ.), 21.06.2021
  4. а б Польскі прэзыдэнт заклікаў улады Беларусі амніставаць асуджаных журналістак «Белсату» . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
  5. Журналістак «Белсату» Андрэеву і Чульцову пакаралі 2 гадамі турмы за стрым з «плошчы Перамен». ФОТА і ВІДЭА . Радыё «Свабода» (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
  6. Суд пакінуў без зменаў вырак Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Каці і Дашы ў зале не было . Белсат (23 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 23 красавіка 2021.
  7. Названы лауреаты Национальной правозащитной премии (руск.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (10 снежня 2020). Праверана 11 снежня 2020.
  8. Есть такая профессия! "Журналистами года" правозащитники пр (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан (10 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  9. «Журналистами года» правозащитники назвали трех арестованных по уголовным делам журналисток, в том числе и Катерину Борисевич (руск.). TUT.BY (10 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  10. ЗША заклікалі вызваліць журналістак Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову перад судом . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (8 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
  11. Members of Parliament from Great Britain, Switzerland and Germany take over godparenthood for Darya Chultsova, Viktar Aktsistau and Aleh Hrableuski (англ.). Libereco (15 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2021. Праверана 24 лютага 2021.
  12. Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі лаўрэаткамі прэміі імя Дар’юша Фікуса . Будзьма беларусамі! (10 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2021. Праверана 10 сакавіка 2021.
  13. Катерина Борисевич, Катерина Андреева и Дарья Чульцова удостоены премии «Гонар журналістыкі» (руск.). Брестская газета (9 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2021. Праверана 10 красавіка 2021.
  14. Axel-Springer-Preis an Nachwuchsjournalisten verliehen (ням.). Die Welt (7 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2021. Праверана 8 чэрвеня 2021.
  15. Журналистки Андреева и Чульцова стали лауреатами журналистской премии за мужество (руск.). Хартыя'97 (10 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2021. Праверана 10 чэрвеня 2021.
  16. - Leipziger Medienpreis geht an belarussische Journalistinnen (ням.)(недаступная спасылка). Deutschlandfunk Kultur  (ням.) (29 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
  17. „Zeichen der Ermutigung“ nach Belarus (ням.). Medienstiftung der Sparkasse Leipzig  (ням.) (29 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
  18. Кепински, Ольга. Все награды Free Media Awards присуждены белорусским журналистам (руск.). euronews (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
  19. Ik, Adom. Kaciaryna Andrejewa i Daria Czulcowa europejskim dziennikarzem roku (польск.). TVP Info  (бел. (тар.)) (16 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021. Праверана 17 кастрычніка 2021.
  20. PRIX EUROPA 2021 European Journalist of the Year 2021 (англ.). Prix Europa  (ням.) (15 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021. Праверана 17 кастрычніка 2021.