Справа ўрачоў (Беларусь)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Справа ўрачоўкрымінальны працэс[ru] у Беларусі па абвінавачанні намесніка міністра аховы здароўя, многіх галоўных урачоў вядучых клінік краіны, прадстаўнікоў фармацэўтычных кампаній у сувяззю з раскрыццём маштабнай карупцыйнай схемы.[1] Усяго ў справе больш за 60 фігурантаў, 37 з іх затрыманыя, заключаныя пад варту, альбо ж у дачыненні да іх ужытыя іншыя меры стрымання.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

25 чэрвеня 2018 года старшыня КДБ Валерый Вакульчык паведаміў аб выяўленні маштабнай карупцыйнай схемы ў сферы аховы здароўя Беларусі, затрыманні некалькі дзясяткаў чалавек.

Намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі затрыманы і змешчаны пад варту за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю па арганізацыі дзяржаўнай рэгістрацыі вырабаў медыцынскага прызначэння, а таксама лаяльнае стаўленне пры выбары пастаўшчыкоў медыцынскай тэхнікі. Сумы хабараў намесніку міністра вар’іраваліся ў памеры 2,5—10 тыс. долараў ЗША. Затрыманы таксама генеральны дырэктар прадпрыемства «Белфармацыя» Вячаслаў Гніцій, які атрымліваў хабар за арганізацыю першачарговых разлікаў з камерцыйнымі структурамі, а таксама за выбар «патрэбных» пастаўшчыкоў медыцынскай прадукцыі.

23 чэрвеня 2018 года пры атрыманні чарговага хабару ў 5 тыс. долараў ЗША (усяго ў межах справы не менш за 25 тыс. долараў ЗША) на гарачым учынку затрыманы дырэктар ААТ «Экзон» Валер Васкевіч, які на працягу доўгага часу атрымліваў незаконныя грашовыя ўзнагароды за заключэнне дагавораў на пастаўку прадукцыі ў адрас ААТ і паступовы пераход па сутнасці дзяржаўнага прадпрыемства пад кантроль камерцыйнай структуры.

11 ліпеня 2018 года ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» былі паказаны відэа аператыўных здымак з каментарыямі старшыні КДБ. У сюжэце падкрэслівалася, што некаторыя з фігурантаў справы аб карупцыі ў ахове здароўя паспрабавалі схавацца за мяжой:

" Усе яны шматкроць атрымлівалі незаконныя грашовыя ўзнагароды за аказанне садзейнічання на пастаўку медабсталявання і медыцынскіх прэпаратаў па завышаных цэнах, што пацвярджаецца вынікамі аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, што праводзіліся працяглы час, паказаннямі сведкаў і саміх абвінавачаных, а таксама вынікамі ператрусаў і выманняў.
старшыня КДБ Валерый Вакульчык
"

За здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных арт. 430 «Атрыманне хабару», арт. 431 «Даванне хабару» і арт. 243 «Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў» КК, Камітэтам дзяржбяспекі затрыманыя, заключаныя пад варту, а таксама ужытыя іншыя меры стрымання ў дачыненні да 37 службовых асоб. У дачыненні да 22 службовых асоб і прадпрымальнікаў, якія дзейна раскаяліся, чыстасардэчна прызналі сваю віну і прынялі меры да пакрыцця незаконна атрыманых грашовых сродкаў, меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай не ўжываліся або былі змененыя на не злучаныя з абмежаваннем волі.

11 траўня 2020 года вынесены апошні прысуд фігурантам справы. Дырэктар прадпрыемства «Белмедтэхніка» Аляксандр Шарак атрымаў 6,5 гадоў пазбаўлення волі.[2]

Спіс фігурантаў справы[правіць | правіць зыходнік]

Розглас[правіць | правіць зыходнік]

Такая масавасць арыштаў і адначасна іх лакалізаванасць тлумачыцца на погляд журналістаў наступным чынам:[5]

" Прычын тут некалькі, і праблема сістэмная. Калі ўвесь ланцуг атрымальнікаў абсталявання, шпіталёў, аказваецца задзейнічаны — усе ці бралі, ці давалі, ці рабілі і адно, і другое — значыць, праблема сістэмная і рэч не ў нечай асабістай недобрасумленнасці. Па-другое, людзі проста «здаюць» адзін аднаго. Як гэта было ў асяродздзі банкіраў — адзін чалавек трапляе за краты і высвятляецца ўся схема, у поле зроку праваахоўнікаў трапляюць людзі, пра якіх складана было падумаць, што яны да такіх спраў датычныя.
галоўны рэдактар палітыка-эканамічнага блока навін партала TUT.BY Вольга Лойка
"

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. «Дело врачей» в нескольких картинках. Кого задержал КГБ (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (12 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2018. Праверана 22 жніўня 2018.
  2. Борисевич, Катерина (11 мая 2020 у 11:18). "Последний приговор по «делу медиков». Главе «Белмедтехники» — 6,5 года, конфисковано — более 500 тысяч". TUT.BY. Архівавана з арыгінала 16 мая 2020. Праверана 2020-05-11. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2020. Праверана 11 мая 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2020. Праверана 11 мая 2020.
  3. а б в г д е КДБ назваў імёны новых затрыманых па «справе медычных функцыянераў». У тайніках знайшлі сотні тысяч долараў
  4. а б в «На хабары сыходзілі мільёны долараў». КДБ раскрыў дэталі справы медычных функцыянераў
  5. «Карупцыя — як шмаравідла». Пра што сьведчыць справа ўрачоў. Радыё Свабода (13 ліпеня 2018). Праверана 22 жніўня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]