Справы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Падчас пратэстаў ў Беларусі ў 2020—2021 гг ў адказ на выпадкі вандалізму супраць міліцэйскіх будынкаў і аўтамабіляў былі ўзбуджаны крымінальныя справы ў якіх гэтыя дзеянні кваліфікаваліся як тэрарыстычныя акты. У выніку такіх спраў былі затрыманыя 2 групы людзей і яшчэ адзін чалавек, абвінавачаны ў падрыхтоўцы 2 тэрактаў.

Справа групы Аліневіча[правіць | правіць зыходнік]

28 кастрычніка ў будынку ДАІ Мазыра невядомы разбіў акно і кінуў ў памяшканне «кактэйль Молатава», у выніку чаго адзін з пакояў быў пашкоджаны агнём. У гэты ж дзень каля граніцы з Украінай былі затрыманыя 4 чалавекі, якіх абвінівацілі ў падпале машын каля пракуратуры ў Салігорску 22 кастрычніка і будынка ДАІ ў Мазыры 28 кастрычніка 2020 г.; у СМІ гэта група стала вядома як група Аліневіча[1]". На партале TUT.BY іх погляды ахарактарызаваны як анархісцкія.

Спіс групы Аліневіча[правіць | правіць зыходнік]

Справа групы Аўтуховіча[правіць | правіць зыходнік]

8 снежня па тэлеканала АНТ перадалі аб затрыманні 8 чалавек, якіх назвалі групай Мікалая Аўтуховіча; іх абвінівацілі знішчэнні машын ў Ваўкавыску 2 кастрычніка і 20 лістапада ў Гродне[2]. Мікалая Аўтуховіча раней прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за маёмасныя зланчынствы і падрыхтоўку тэрактаў, але абвінавачванні не былі даказаны і праваабронцы прызналі яго турэмнае зняволенне палітычна матываваным[3]. Пазней былі затрыманыя і ўнесеныя ў спіс тэрарыстаў 11 чалавек па справе «групы Аўтуховіча[4]».

Cпіс групы Аўтуховіча[правіць | правіць зыходнік]

  • Мікалай Аўтуховіч
  • Павел Сава
  • Артур Папок
  • Ірына Гарачкін
  • Сяргей Разановіч
  • Павел Разановіч
  • Любоў Разановіч
  • Ірына Мельхер
  • Антон Мельхер
  • Галіна Дзербыш
  • Віктар Снегур
  • Уладзімір Гундар
  • Вольга Маёрава

Справа аб падрыхтоўцы тэрактаў ў Мінску і Барысаве[правіць | правіць зыходнік]

У ноч на 26 сакавіка 2021 г. ў Пячах быў затрыманы жыхар Пінскага раёна Вячаслаў Малейчык, які, паводле версіі следства заклаў выбуховае рэчыва ў сметніцу ў Мінску на вул. Убарэвіча і планаваў зрабіць тое ж самае на тэрыторыі АВЦ-72, таксама прадстаўнікі сілавых ведамстваў заявілі аб тым, што за дзеяннямі затрыманага стаяла ініцыятыва BYPOL[5].

Матэрыялы крымінальных спраў на цяперашні час недаступныя шырокай грамадскасці, таму інфармацыя аб датычнасці асобаў, супраць якіх вядуцца гэтыя справы да вышэй азначаных злачынстваў і магчымасць іх дзеяння менавіта як арганізаваныя групы грунтуецца выключна на тым, што праваахоўныя органы перадалі СМІ.

Зноскі