Спроба дзяржаўнага перавароту ў Літве (1919)
Спроба дзяржаўнага перавароту ў Літве, 1919 | |||
---|---|---|---|
Дата | жнівень-верасень 1919 | ||
Месца | Каўнас | ||
Вынік | раскрыты, не здзейснены | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Спроба дзяржаўнага перавароту ў Літве, 1919 — спроба зрынуць літоўскі ўрад прэм'ер-міністра Мікаласа Слежавічуса, спланаваная польскім дзяржаўным дзеячам Юзафам Пілсудскім, з мэтай стварыць прапольскі кабінет, які б пагадзіўся на саюз Літвы з Польшчай. Польская спецслужба, польская ваенная арганізацыя (ПВА) павінны былі ажыццявіць дзяржаўны пераварот у жніўні 1919. Умоўнай падставай да перавароту павінен быў стаць уплыў нямецкай мовы ва ўрадзе Літвы. Планы змоўшчыкаў былі сарваныя праз нежаданне дастатковай колькасці літоўцаў удзельнічаць у перавароце.
Пасля Сейненскага польскага паўстання літоўская выведка актывізавалася і пачала прэвентыўна арыштоўваць актыўных дзеячаў польскай меншасці і тых, хто спачувае Польшчы ў Літве і гэтым дэстабілізавалі дзейнасць ПВА ў Літве, што прадухіліла пераварот. Пазней ПВА ў Літве была ліквідавана.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Польшча і Літва пасля Люблінскай уніі і да 1795 года былі часткамі адзінай дзяржавы Рэчы Паспалітай. Польшча і Літва аднавілі сваю незалежнасць пасля Першай сусветнай вайны, паралельна вырашаючы тэрытарыяльныя спрэчкі ў Сувалках і Віленскім рэгіёне. Падчас польска-расійскай вайны, Польшча пачала наступ супраць Расіі і захапіла Вільню ў красавіку 1919 года. Літоўцы лічылі Вільню (Vilnius) гістарычнай сталіцай і неад'емнай часткай этнаграфічнай Літвы, у той час як для палякаў, праз вялікую колькасць палякаў мяшчан, гэта быў польскі горад. Кіраўнік Польшчы Юзаф Пілсудскі шукаў саюза з Літвой у надзеі на адраджэнне Рэчы Паспалітай, але пачаў захопніцкую вайну супраць іншых краін пераемнікаў Рэчы Паспалітай (Беларусі, Літвы, Украіны).[1]. Літоўцы лічылі, што страцяць свой суверэнітэт у межах прапанаванай Польшчай федэрацыі і хацелі мець сваю нацыянальную дзяржаву.[2]. Адносіны паміж краінамі пагаршаліся праз адмову ісці на кампраміс. Па меры росту напружанасці, Літва папрасіла ўмяшальніцтва Вярхоўнай Рады Антанты, якая прапанавала дзве лініі падзелу (Лінія Фоша), каб прадухіліць адкрытыя ваенныя дзеянні.[3] Тым не менш, Польшча праігнаравала лініі размежавання і прасунулася ўглыб літоўскай тэрыторыі[4], але потым, сутыкнуўшыся з ціскам з боку Антанты, польскі кіраўнік Юзэф Пілсудскі, пралічыўшы рызыкі адкрыцця польска-літоўскіх ваенных дзеянняў, вырашыў змяніць палітычную сітуацыю ў Літве з дапамогай дзяржаўнага перавароту.[5][6]
Падрыхтоўка
[правіць | правіць зыходнік]Планаванне перавароту пачалося з сярэдзіны ліпеня 1919 года.[7] У той час Польшча падпісала пагадненне аб спыненні агню ў польска-украінскай вайне; Літва была захоплена ЗДА на поўначы [7], а саксонскія добраахвотнікі пакінулі літоўскае войска.[8] Пілсудскі планаваў выкарыстоўваць сетку польскай ваеннай арганізацыі (ПВА), падпольнай арганізацыі, якую ён стварыў падчас Першай сусветнай вайны для дыверсійных, разведвальных аперацый и іншых падобных мэтаў.[9][10] 31 ліпеня, Пілсудскі і польскі дыпламат Леон Васілеўскі прыбылі ў Вільню, якая ўжо была пад кантролем Польшчы. Візіт Пілсудскага ніяк не тлумачыўся.[11] Пазней Пілсудскі ўдакладніў, што ён прыбыў на перамовы з літоўцамі, дакладней з Аўгусцінасам Вальдэмарасам,[12] у той час як літоўскі гісторык Вітаўтас Ляшчус мяркуе, што ён вёў перамовы з прапольскі настроенымі ўладальнікамі нерухомасці Віленскага краю.[7] 3 жніўня, Васілеўскі прыбыў у Коўну, часовую сталіцу Літвы, весці перамовы з прэм'ер-міністрам Мікаласам Сляжавічусам. Польская місія заявіла, што Польшча не мела ніякіх планаў анэксіі Літвы і прапанавала правесці плебісцыт ў аспрэчваемых тэрыторыях, што дазволіла б мясцовым жыхарам вызначыць сваю будучыню. Літоўцы адказалі, што спрэчныя тэрыторыі з'яўляюцца неад'емнай часткай Літвы і аспрэчыла ідэю плебісцыту.[13] Перамовы спыніліся і Васілеўскі пакінуў Коўну 7 жніўня. Перамовы былі затым выкарыстаны для ацэнкі жыццяздольнасці перавароту, гатоўнасці ПВА, і стаўлення літоўскіх дыпламатаў да саюзу з Польшчай.[14][15]
Пасля правалу дыпламатычнай місіі Васілеўскага польскія газеты пашырылі антылітоўскую прапаганду.[16] Яны заяўлялі, што Рада Літвы (Тарыба) - пранямецкая, марыянетачная, ігнаруе папулярныя пажаданні саюза з Польшчай — аб'яднанне, якое парушыла б нямецкі ўплыў у дзяржаве. Польскія СМІ далей паведамлялі аб росце антыўрадавых настрояў сярод літоўцаў.[17] Гэтая інфармацыя адпавядала польскім планам прадставіць пераварот як ініцыятыву мясцовага насельніцтва, каб вызваліць Літву ад нямецкага панавання. У той час як змоўшчыкі разлічвалі на ваенную інтэрвенцыю з боку рэгулярных польскіх войскаў,[18] польскі ўрад разлічваў на пераварот без інтэрвенцыі.[19] Афіцыйныя мэты польскага плана былі наступнымі:
- Стварыць незалежную Літву, магутную, сапраўды дэмакратычную, звязаную добраахвотным саюзам з Польшчай, пажадана, на правах унутранай аўтаноміі.
- Прыняцце польскай меншасці ў Літве ў якасці партнёра ў літоўскім урадзе і прызнанне роўнасці польскай мовы разам з літоўскай.[20]
ПВА завербавала літоўскіх актывістаў Станіслава Нарутовіча, Юозас Габрыса, Юргіса Аўкштайціса і Клеменсаса Вайтэкунаса.[21] 20—22 жніўня 1919 года, Васілеўскі і Тадэвуш Каспржыцкі разам з Нарутовічам і Аўкштайцісам распрацоўвалі дэталі перавароту.[22] Падчас перавароту, які быў запланаваны на ноч з 28 жніўня па 29,[23] мяцежнікі павінны былі захапіць Коўну і ўтрымліваць яе да прыходу польскіх рэгулярных частак, запрошаных для абароны горада. Рада Літвы і ўрад Літвы павінны былі быць зрынуты і заменены на прапольскі кабінет. Генерал Сільвестрас Жукаўскас павінен быў быць усталяваны ў якасці ваеннага дыктатара новага літоўскага ўрада, Аўкштайціс ў якасці ягонага намесніка, Нарутовіч у якасці кіраўніка грамадзянскага ўрада.[24] Генералу Жукаўскасу, камандуючаму літоўскіх сіл, не было вядома аб перавароце, але ён быў вядомы сваім добразычлівым стаўленнем да Польшчы і, як планавалася, потым стане на бок путчыстаў. [24] Іншыя пасады былі зарэзерваваныя для Мікаласа Біржышкі, Ёнасам Вілейшысам, Сцяпонасам Кайрысам, Юозасам Тубелісам і іншымі літоўскімі палітыкамі, якія таксама ня ведалі аб перавароце.[22] Аўкштайцісам былі атрыманы 800000 і абяцаны 300 000 нямецкіх марак для фінансавання дзяржаўнага перавароту.[25]
Спроба перавароту
[правіць | правіць зыходнік]Паўстанне было асуджана на паразу праз дрэнную сувязь і стараннасць некаторых з актывістаў ПВА. Пілсудскаму не ўдалося пераканаць мясцовых актывістаў ПВА не пачынаць Сейненскае паўстанне на Сувальшчыне. Мясцовае адгалінаванне ПВА праігнаравала ягоныя рэкамендацыі і пачало паўстанне, якое было на мясцовым узроўні паспяховым, але стала перашкодай прапольскаму перавароту ў Літве.[5] Сябры ПВА ў Літве заявілі, што паўстанне ў Сейнах пагоршыла іх рэпутацыю, і многія з былых прыхільнікаў адмовілі заклікам агітатараў ПВА.[26]
Пачатак перавароту быў перанесены на 1 верасня 1919 г. Тым не менш, некаторыя падраздзялення ПВА пачалі свае дзеянні (рэзка тэлеграфных правадоў, пашкоджанні чыгункі і г.д.) у адпаведнасці з графікам, раней — у ноч на 27 жніўня па 28 [27] Літоўская разведка перахапіла і расшыфравала загад перанесці пераварот.[27] Літоўцы ведалі, што палякі ў змове, але не ведалі, хто і калі. Літоўскі ўрад быў праінфармаваны аб абрэзаных тэлеграфных лініях і перахапілі загад раніцай 28 жніўня, аднак, урад не палічыў пагрозу рэальнай і не прыняў адпаведных мер.[28]
Група з 18 літоўскіх афіцэраў, з маўклівай згоды Сляжавічуса, узяла на сябе ініцыятыву не дапусціць пераварот.[28] Баючыся, што сябры ПВА праніклі ва ўзброеныя сілы, яны таемна вырашылі пачаць масавыя арышты польскіх прыхільнікаў у ноч з 28 жніўня па 29 [28]. Праз няведанне хто менавіта стаяў за змовай, літоўцы арыштавалі больш бачных польскіх актывістаў у Каўнасе. Некалькі дзясяткаў палякаў былі арыштаваныя ў першую ноч, у тым ліку Аўкштайціс і 23 польскіх афіцэра, якія праходзілі службу ў літоўскай арміі. На другую ноч колькасць арыштаваных палякаў вырасла да 200.[28] У Каўнасе было абвешчана надзвычайнае становішча. Польская прэса адзначыла масавыя арышты польскіх актывістаў ", якім абвінавачванне не можа быць іншым акрамя як палякі" і прыйшлі да высновы, што гэта было доказам сістэматычнай антыпольскай палітыкі пранямецкага літоўскага ўрада.[11]
Праз невалоданне спісу сяброў ПВА — літоўцы не арыштавалі асноўных лідараў гэта арганізацыі.[29] Акрамя таго, правінцыйныя аддзелы ПВА засталіся некранутымі. Такім чынам, 17 верасня 1919 года, былі выпушчаныя новыя загады планавання другой спробы дзяржаўнага перавароту пад канец верасня.[29] Гэтая спроба была таксама выяўлена. Невядомая літоўка пераканала намесніка камандзіра ПВА ў Вільні Петраса Ўрубляўскаса, перадаць архіў дакументаў ПВА літоўцам.[29] 21 верасня, літоўцы атрымалі поўны спіс членаў і прыхільнікаў ПВА і арыштавалі іх у наступныя дні.[30] Адгалінаванне ПВА ў Літве перастала функцыянаваць і была ліквідаванае.
Пасля перавароту
[правіць | правіць зыходнік]Ваенны суд Літвы вынес вырак 117 путчыстам 11—24 снежня 1920 года.[31] Шэсць лідараў атрымалі пажыццёвае зняволенне. Іншыя выракі вагалася ад 15 гадоў да 8 месяцаў у турме. Па меншай меры 15 чалавек былі апраўданыя. Да 1928 года ўсе зняволеныя былі ці абмененыя на літоўскіх зняволеных ці вызваленыя датэрмінова.[31] Генерал Жукаўскас быў зняты з пасады камандуючага літоўскага войска.[6] Польскі ўрад першапачаткова адмаўляў спробу арганізацыі перавароту; пазней ён прызнаў, што мясцовыя жыхары планавалі паўстанне, але сцвярджаў, што не збіраўся ў ім удзельнічаць.[11] Спроба перавароту павысіла ўзровень напружання ў польска-літоўскіх адносінах, што зрабіла літоўцаў яшчэ больш бескампраміснымі і асцярожнымі ў адносінах да Польшчы.[32]
Плануемы пераварот падвергся крытыцы з боку гісторыкаў, як нерэальны па наступных прычынах. План Пілсудскага быў заснаваны на ілжывых здагадках выведкі, якія ўказалі, што ўрад Слежавічус быў вельмі непапулярны, і што насельніцтва Літвы сяброўскі адносіцца да Польшчы.[33] Не было вядомых палітыкаў этнічных літоўцаў, якія б заявілі аб падтрымцы плана; план абапіраўся на падтрымку з боку генерала Жукаўскаса, але яна не пацвердзілася; Нарутовіч, які павінен быў узначаліць грамадзянскі ўрад, быў палякам; ПВА была слабай; умяшанне польскай арміі прывяло б да кровапраліцця і падарвала ідэю добраахвотнага аб'яднання або саюза з Польшчай.[20] Адзіная група, якая падтрымала пераварот была польская меншасць у Літве, была адхілена ад палітыкі літоўскім урадам.[34] Па дадзеных літоўскага перапісу 1923 году, меншасць складала 3,2% насельніцтва за межамі Віленскага рэгіёну.[35]
Зноскі
- ↑ Lane, Thomas (2001). Lithuania: Stepping Westward. Routledge. pp. 7–8. ISBN 0-415-26731-5
- ↑ Snyder, Timothy (2004). The Reconstruction of Nations: Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus, 1569–1999. Yale University Press. pp. 62–63. ISBN 0-300-10586-X
- ↑ Alfonsas Eidintas; Vytautas Tuskenis Zalys; Edvardas Tuskenis (1 October 1999). Lithuania in European Politics: The Years of the First Republic, 1918-1940. Palgrave Macmillan. p. 72. ISBN 978-0-312-22458-5. Retrieved 22 June 2012.
- ↑ Lesčius (2004), p. 254
- ↑ а б Mańczuk, Tadeusz (2003). "Z Orłem przeciw Pogoni. Powstanie sejneńskie 1919". Mówią Wieki (in Polish). 12 (258): 32–37. Archived from the original on December 23, 2007
- ↑ а б Senn (1966), p. 21
- ↑ а б в Lesčius. . — 2004. — С. 261.
- ↑ Čekutis, Ričardas; Dalius Žygelis (2007-01-29). "Laisvės kryžkelės. 1918–1920 m. laisvės kovos" (in Lithuanian). Bernardinai.lt. Retrieved 2008-08-25.
- ↑ The Great Powers lithuania and the Vilna Question, 1920-1928. Brill Archive. pp. 21–. GGKEY:2DTJ4TX0Y3Y. Retrieved 22 June 2012.
- ↑ Norman Davies (2005). God's Playground: A History of Poland in Two Volumes. Oxford University Press. pp. 282–. ISBN 978-0-19-925340-1. Retrieved 22 June 2012.
- ↑ а б в Senn (1975), p. 167
- ↑ Senn (1975), pp. 167–168
- ↑ Łossowski (1995), pp. 56–57
- ↑ Lesčius (2004), pp. 261–262
- ↑ Senn (1966), p. 20
- ↑ Senn (1975), p. 147
- ↑ Senn (1975), p. 148
- ↑ Lesčius (2004), pp. 261, 266, 269
- ↑ Senn (1975), p. 149
- ↑ а б Łossowski (1995), p. 65
- ↑ Łossowski (1995), pp. 60–61, 64
- ↑ а б Lesčius. . — 2004. — С. 264.
- ↑ Lesčius (2004), p. 265
- ↑ Łossowski (1995), p. 64
- ↑ Lesčius (2004), p. 266
- ↑ Lesčius (2004), p. 259–278
- ↑ а б Lesčius (2004), p. 267
- ↑ а б в г Lesčius (2004), p. 268
- ↑ а б в Lesčius (2004), p. 269
- ↑ Lesčius (2004), pp. 269–270
- ↑ а б Lesčius (2004), p. 270
- ↑ Senn (1966), pp. 21–22
- ↑ Łossowski (1995), pp. 58–59
- ↑ Łossowski (1995), pp. 62–63
- ↑ Vaitiekūnas. Stasys // Lietuvos gyventojai: Per du tūkstantmečius (літ.). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2006. — С. 189. — ISBN 5-420-01585-4.