Спірытуалізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Спірытуалі́зм[1] (ад лац.: spiritualis — духоўны) — філасофскі кірунак, згодна з якім (у супрацьлегласць матэрыялізму) дух разглядаецца ў якасці першаасновы рэчаіснасці, асобай бесцялеснай субстанцыі, што існуе па-за матэрыяй і незалежна ад яе.

У якасці філасофскага тэрміна спірытуалізм уведзены ва ўжыванне французскім філосафам XIX стагоддзя Вікторам Кузэнам[1]. У далейшым так сталі называць шэраг італьянскіх і французскіх філасофскіх школ XIX—XX стагоддзяў.

Сярод прадстаўнікоў спірытуалізму: Готфрыд Лейбніц, Джордж Берклі, Эмануэль Сведэнборг, Анры Бергсон, Густаў Тэйхмюлекр, Шарль Рэнуўўе, Антоніа Разміні-Сербаці, Эміль Бутру і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Спірытуалізм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 116. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Спиритуализм // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Философский энциклопедический словарь. / Гл. редакция: Л. Ф. Ильичёв, П. Н. Федосеев, С. М. Ковалёв, В. Г. Панов. — М.: Советская энциклопедия, 1983. (руск.)
  • Философия: Энциклопедический словарь. / Под редакцией А. А. Ивина. — М.: Гардарики, 2004. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]