Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Алжыры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

У спісе аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Алжыры значацца 7 найменняў (на 2012 год), што складае 0,7 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год).

6 аб'ектаў уключаны ў спіс па культурных крытэрыях, а 1 аб'ект (плато Тасілін-Аджэр) уключаны па змяшаных крытэрыях і прызнаны шэдэўрам чалавечага стваральнага генія (крытэрый i) і прыродным феноменам ці прасторай выключнай прыроднай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii).

Акрамя гэтага, станам на 2010 год, 6 аб'ектаў на тэрыторыі дзяржавы знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны[1], у тым ліку 5 — па культурных крытэрыях і 1 аб'ект — па змяшаных.

Алжыр ратыфікаваў Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 24 чэрвеня 1974 года[2]. Першы аб'ект на тэрыторыі Алжыра быў занесены ў спіс у 1980 годзе на 4-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спіс[правіць | правіць зыходнік]

Аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс Сусветнай спадчыны. Калі аб'екты дададзены адначасова, гэта значыць на адной сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, то аб'екты размяшчаюцца па нумарах.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год дадання ў спіс Крытэрыі
1 Kalaa des Beni Hammad.5.jpg Крэпасць Аль-Кала ў старажытным горадзе Бені-Хамад
(араб. قلعة بني حمّاد‎‎)
Правінцыя Мсіла 1007 1980 102 iii
2 Tassili n'Ajjer Landsat.jpg Плато Тасілін-Аджэр
(араб. طاسيلي ناجّر‎‎)
Правінцыі Ілізі і Таманрасет 1982 179 i, iii, vii, viii
3 Ghardaia.jpg Даліна Мзаб
(араб. وادي مزاب‎‎)
Правінцыя Гардая X стагоддзе 1982 188 ii, iii, v
4 GM Djemila Roman Theatre02.jpg Старажытны горад Джэміла
(араб. جميلة‎‎)
Правінцыя Сетыф I стагоддзе 1982 191 iii, iv
5 Salsa 018.jpg Старажытны горад Тыпаса
(араб. تيبازا‎‎)
Правінцыя Тыпаса VI стагоддзе да н.э. 1982 193 iii, iv
6 Timgad Trajan.jpg Старажытны горад Тымгад
(араб. تيمجاد‎‎)
Правінцыя Батна 100 1982 194 ii, iii, iv
7 Algeri01.jpg Касба (старая частка) горада Алжыр
(араб. قصبة الجزائر‎‎)
Правінцыя Алжыр 944 1992 565 ii, v

Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Tentative (англ.) . UNESCO World Heritage Centre. — Спіс кандыдатаў у аб'екты сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Алжыры. Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2012.
  2. The States Parties — Algeria. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]