Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гэта старонка — інфармацыйны спіс.

У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА у Рэспубліцы Беларусь значацца 4 аб'екты (на 2016 год), гэта складае 0,4 % ад агульнага ліку (962 на 2012 год). 3 аб'екты ўлучаны ў спіс па культурным крытэрыям і 1 аб'ект улучаны па прыродным крытэрыям, прытым ён прызнаны прыродным феноменам вылучнага хараства і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii). Апроч гэтага, па стане на 2016 год, 10 аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўлучэнне ў спіс сусветнай спадчыны[1]. Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, у які на той момант уваходзіла БССР, ратыфікаваў Канвенцыю пра ахову сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 12 кастрычніка 1988 года[2]. Аднак, першы аб'ект, што знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, быў занесены ў спіс у 1992 годзе на 16-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА(руск.) бел., калі краіна здабыла незалежнасць.

Спіс[правіць | правіць зыходнік]

У дадзенай табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год занясення ў спіс Крытэрыі
1 Poland Bialowieza - BPN.jpg Белавежская пушча Бліжэйшы горад: Каменец
Вобласць: Брэсцкая
(Супольна з Польшчай Flag of Poland.svg)
1992, 2014 33 vii
2 Mir Castle.jpg Мірскі замак Гарадскі пасёлак: Мір
Вобласць: Гродзенская
XVIXVII стст. 2000 год 625 ii, iv
3 Hammerfest Meridianstein.jpg Геадэзічная дуга Струвэ
(5 пунктаў)
Вобласці: Гродзенская, Брэсцкая
(Супольна з Латвіяй Flag of Latvia.svg, Літвой Flag of Lithuania.svg, Малдовай Flag of Moldova.svg, Нарвегіяй Flag of Norway.svg, Расіяй Flag of Russia.svg, Фінляндыяй Flag of Finland.svg, Украінай Flag of Ukraine.svg, Швецыяй Flag of Sweden.svg, Эстоніяй Flag of Estonia.svg)
XIX ст. 2005 год 1187 ii, iii, vi
4 Nesvizh Castle reconstr.jpg Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс Горад: Нясвіж
Вобласць: Мінская
XVI ст. 2005 год 1196 ii, iv, vi

Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў[правіць | правіць зыходнік]

Аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Беларусі

Папярэдні спіс[правіць | правіць зыходнік]

У табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў папярэдні спіс. У дадзеным спісе паказаны аб'екты, прапанаваныя ўрадам Рэспублікі Беларусь у якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год унясення ў спіс Крытэрыі
1 Augustov canal Nemnovo14.jpg Аўгустоўскі канал Бліжэйшае пасяленне: Сапоцкін
Вобласць: Гродзенская
XIX ст. 2004 год 1892 i, iii
2 Polatsk-St. Euphrosine1.JPG
Belarus-Polatsk-Cathedral of Sophia-12.jpg
Спаса-Праабражэнская царква і Сафійскі сабор у Полацку Горад: Полацк
Вобласць: Віцебская
1128-1156 і
1030-1060 гг.
поўная рэканструкцыя — 1738—1750 гг.
2004 год 1893 i, ii
3 Grodno kaloza.jpg Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне Горад: Гродна
Вобласць: Гродзенская
1183 год 2004 год 1895 i, ii
4 Murovanka Church 1.jpg
Сынковичи Церковь Святого Михаила 01.jpg
Kamaji, kaścioł (21.03.2011).jpg
Культавыя збудаванні абароннага тыпу ў Беларусі, Польшчы і Літве:
Царква Раства Багародзіцы ў Мураванцы, Царква Святога Міхаіла ў Сынкавічах і Касцёл Яна Хрысціцеля ў Камаях
Вобласць: Віцебская, Гродзенская XVI — пачатак XVII ст. 2004 год 1899 i
5 St. Nikita Church in Zditovo.jpg Драўляныя цэрквы Палесся: Свята-Мікіцкая царква ў Здзітаве і інш. Вобласці: Гомельская, Брэсцкая З XVI ст. 2004 год 1901 i, ii, iii

Географічнае размяшчэнне аб'ектаў[правіць | правіць зыходнік]

Кандыдаты, якія ўвайшлі ў Папярэдні спіс

Выключаныя аб'екты[правіць | правіць зыходнік]

Частка аб'ектаў была раней выключана ЮНЕСКА з Папярэдняга спіса па той ці іншай прычыне.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год унясення ў спіс
1 1999. Stamp of Belarus 0323.jpg Бярэзінскі біясферны запаведнік Вобласці: Віцебская, Мінская 1991 год 628
2 Eŭfrasińnia Połackaja. Эўфрасіньня Полацкая (1859).jpg Матэрыяльнае ўвасабленне духоўнай спадчыны Святой Ефрасінні Полацкай Вобласць: Віцебская XII ст. 2008 год 1316
3 Kamyanets003.jpg Камянецкая вежа Горад: Каменец
Вобласць: Брэсцкая
12711288 гг. 2004 год 1894
4 Sviato-Nikolskij monastyr v Mogileve.jpg Свята-Мікольскі жаночы манастыр у Магілёве Горад: Магілёў
Вобласць: Магілёўская
XVII ст. 2004 год 1896
5 BrestFortress7.JPG Брэсцкая крэпасць Горад: Брэст
Вобласць: Брэсцкая
18331842 гг. 2004 год 1897
6 Belarus-Homel-Palace of Pashkevichs-6.jpg Гомельскі палацава-паркавы ансамбль Горад: Гомель
Вобласць: Гомельская
XVIIIXIX стст. 2004 год 1898
7 Belarus-Minsk-Skaryna Avenue-2.jpg Архітэктурны ансамбль Праспекта Незалежнасці ў Мінску)[3] Горад: Мінск
Вобласць: Мінская
1940-я1950-я гг. 2004 год 1900

Географічнае размяшчэнне аб'ектаў[правіць | правіць зыходнік]

Кандыдаты, выключаныя з Папярэдняга спіса

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Tentative (англ.) . UNESCO World Heritage Centre. — Список кандидатов в объекты всемирного наследия ЮНЕСКО в Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 2 декабря 2010.
  2. The States Parties - Belarus. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2012. Праверана 2 декабря 2010.
  3. У спіс ЮНЕСКА быў улучаны ўчастак працягласцю каля 2900 метраў — ад скрыжавання з Бабруйскай вуліцай да скрыжавання з праспектам Машэрава і вул. Казлова, змесцаваным адразу за плошчай Перамогі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]