Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Босніі і Герцагавіне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Босніі і Герцагавіне значыцца 2 найменні (на 2014 год), што складае 0,2 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). Абодва аб'екты ўключаны ў спіс па культурных крытэрыях. Акрамя гэтага, станам на 2014 год, 8 аб'ектаў на тэрыторыі Босніі і Герцагавіны знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1]. Боснія і Герцагавіна ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 12 ліпеня 1993 года[2]. Першы аб'ект, размешчаны на тэрыторыі Босніі і Герцагавіны, быў занесены ў спіс у 2005 годзе на 29-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спіс[правіць | правіць зыходнік]

У данай табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год дадання ў спіс Крытэрыі
1 Раён Старога моста ў гістарычным цэнтры горада Мостар
(басн.: Stari most)
Горад: Мостар
Кантон: Герцагавіна-Нярэтванскі
Федэрацыя Босніі і Герцагавіны
1566 2005 № 946 vi
2 Мост Мехмет Пашы Саколавіча ў Вішаградзе
(басн.: Most Mehmed-paše Sokolovića
сербск.: Мост Мехмед паше Соколовића)
Горад: Вішаград
Абшчына: Вішаград
Рэспубліка Сербская
1577 2007 № 1260 ii, iv

Папярэдні спіс[правіць | правіць зыходнік]

У табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў папярэдні спіс. У гэтым спісе прыведзены аб'екты, прапанаваныя ўрадам Босніі і Герцагавіны ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс сусветнай спадчыны.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год дадання ў спіс Крытэрыі
1 Сараева
(басн.: Sarajevo)
Кантон: Сараеўскі
Федэрацыя Босніі і Герцагавіны
З 1263 года 1997 906 v
2 Пячора Вятрэніца  (англ.)
(басн.: Vjetrenica)
Найбліжэйшае паселішча: Завала  (англ.)
Кантон: Герцагавіна-Нярэтванскі
Федэрацыя Босніі і Герцагавіны
2004, 2007[3] 1975 vii, x
3 Прыродна-архітэктурны ансамбль Яйцы
(басн.: Jajce)
Кантон: Сярэднебаснійскі
Федэрацыя Босніі і Герцагавіны
З XV стагоддзя 2006 2098 ii, iii, iv, v, vi, vii
4 Старажытнае паселішча Пачыцель  (англ.)
(басн.: Počitelj)
Кантон: Герцагавіна-Нярэтванскі
Федэрацыя Босніі і Герцагавіны
З XIV стагоддзя 2007 5092 ii, iii, iv, v, vi
5 Прыродна-архітэктурны ансамбль Благай  (англ.)
(басн.: Blagaj)
Кантон: Герцагавіна-Нярэтванскі
Федэрацыя Босніі і Герцагавіны
З XVI стагоддзя 2007 5280 ii, iii, iv, v, vi, vii
6 Прыродна-архітэктурны ансамбль Блідзінне  (англ.)
(басн.: Blidinje)
Кантон: Заходнегерцагавінскі
Федэрацыя Босніі і Герцагавіны
З VII стагоддзе да н.э. 2007 5281 i, iii, iv, vi, vii, viii, ix, x
7 Прыродна-архітэктурны ансамбль Столац  (англ.)
(басн.: Stolac)
Кантон: Герцагавіна-Нярэтванскі
Федэрацыя Босніі і Герцагавіны
З XIII тысячагоддзя да н.э. 2007 5282 ii, iii, iv, v, vi, vii
8 Сярэдневяковыя магілы («стэчкі»)
(басн.: Stećaks)
22 аб'екты
Рэспубліка Сербская
Федэрацыя Босніі і Герцагавіны
XIIXVI стагоддзі 2011 5607 ii, iii, vi

Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў[правіць | правіць зыходнік]

Аб'екты сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Босніі і Герцагавіне () і кандыдаты, якія ўвайшлі ў Папярэдні спіс (у тым ліку комплексы сярэдневяковых магіл)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Tentative (англ.). UNESCO World Heritage Centre. — Спіс кандыдатаў у аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Босніі і Герцагавіне. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2012. Праверана 4 снежня 2010.
  2. The States Parties - Bosnia and Herzegovina. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2012. Праверана 4 снежня 2010.
  3. Намінавана двойчы

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]