Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Славакіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Славакіі ўваходзіць 7 аб'ектаў (на 2014 год), што складае 0,7 % ад агульнага ліку (1052 на 2016 год). 5 аб'ектаў уключана ў спіс па культурных крытэрыях і 2 — па прыродных. Акрамя гэтага, па стане на 2014 год 14 аб'ектаў на тэрыторыі Славакіі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1]. Славацкая Рэспубліка ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 31 сакавіка 1993 года[2]. Першыя 3 аб'екты, якія знаходзяцца на тэрыторыі Славакіі, былі занесеныя ў спіс у 1993 годзе на 17-ай сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[ru].

Спіс[правіць | правіць зыходнік]

У прыведзенай табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дабаўлення ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год уключэння ў спіс Крытэрыі
1 Гістарычны цэнтр горада Банскай Шцяўніцы
і прамысловыя помнікі яго ваколіц
(славацк.: Historické centrum mesta Banská Štiavnica a technické pamiatky okolia)
Край: Банскабістрыцкі
Раён: Банска-Шцяўніца
XIIXVIII стст. 1993 618 iv, v
2 Левача, Спішскі Град і звязаныя з імі культурныя помнікі
(славацк.: Levoča, Spišský hrad a pamiatky okolia)
Край: Кошыцкі
Раён: Спішска-Нова-Весь
XIXII стст. 1993,
у 2009 аб'ект пашыраны
620 iv
3 Влколінец
(славацк.: Vlkolínec)
Край: Жылінскі
Раён: Ружамберак
XVIIIXIX стст. 1993 622 iv, v
4 Гістарычны цэнтр горада Бардзеёва
(славацк.: Bardejov mestská pamiatková rezervácia)
Край: Прэшаўскі
Раён: Бардзеёў
XIIIXVIII стст. 2000 973 iii, iv
5 Драўляныя цэрквы славацкіх Карпатаў
(славацк.: Drevené kostoly v slovenskej časti Karpát)
Краі: Прэшаўскі, Жылінскі, Банска-Бістрыцкі, Кошыцкі
Раёны: Бардзеёў, Тврдошын, Кежмарак, Долны-Кубін
XVIIXIX стст. 2008 1273 iii, iv
6 Пячоры Агтэлекскага і Славацкага карстаў
(славацк.: Jaskyne Aggteleckého krasu a Slovenského krasu)
Краі: Кошыцкі, Банскабістрыцкі
Раёны: Рожнява, Кошыцы-Ваколле, Рымаўска-Сабота
(Сумесна з Венгрыяй Венгрыя)
1995,
у 2000 аб'ект пашыраны
725 viii
7 Некранутыя букавыя лясы Карпатаў
(славацк.: Karpatské bukové pralesy)
Край: Прэшаўскі
Раёны: Сніна, Гуменне
(Сумесна з Украінай Украіна)
2007,
у 2011 аб'ект пашыраны[3]
1133 ix

Папярэдні спіс[правіць | правіць зыходнік]

У табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дабаўлення ў папярэдні спіс. У гэтым спісе пералічаны аб'екты, прапанаваныя ўрадам Славакіі ў якасці кандыдатаў на занясенне ў спіс Сусветнай спадчыны.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год дадання ў спіс Крытэрыі
1 Сярэдневяковыя цэрквы ў гістарычных абласцях Гемер і Абаў[ru]
(славацк.: Gemer/Abov)
Краі: Кошыцкі, Банскабістрыцкі
Раёны: Рожнява, Рымаўска Сабота, Рэвуца, Брэзна
XIIIXIV стст. 1995 580 iv
2 Вінаробная вобласць Такай
(славацк.: Vinohradnícka oblasť Tokaj)
Край: Кошыцкі
Раён: Трэбішаў
З XIII ст. 2002 1684 ii, iii, v
3 Палі і пашы ў Славакіі
(славацк.: Slovenské lúky a pasienky)
Краі: Банскабістрыцкі, Прэшаўскі
Раёны: Банска-Шцяўніца, Прэшаў, Ж'яр-над-Гронам
2002 1685 v
4 Маўзалей Хатама Софера
(славацк.: Mauzóleum Chatama Sófera)
Край: Браціслаўскі
Раён: Браціслава I
Горад: Браціслава
2002 2002 1731 iv, v, vi
5 Дунайскі лімес
(лац.: Limes Romanus)
Край: Браціслаўскі
Раён: Браціслава V
Бліжэйшы горад: Браціслава
IIV стст. 2002 1732 ii, iii, iv, v
6 Крэпасць Комарна
(славацк.: Fortifikačný systém mesta Komárno)
Край: Нітранскі
Раён: Комарна
Горад: Комарна
З XIV ст. 2002 1733 i, ii, iv, v
7 Гістарычны цэнтр горада Кошыцы
(славацк.: Košice-Staré Mesto)
Край: Кошыцкі
Раён: Кошыцы I
З XIII ст. 2002 1734 ii, iv, v
8 Пашырэнне: Спішскі Град, горад Левача і звязаныя з імі помнікі
(славацк.: Dielo Majstra Pavla z Levoče)
Край: Кошыцкі
Раён: Левача
XIVXV стст. 2002 1735 i, ii, iv, v
9 Татранскі нацыянальны парк
(славацк.: Tatranský národný park)
Краі: Жылінскі, Прэшаўскі
Раёны: Ліптаўскі Мікулаш, Попрад, Тврдошын, Кежмарак
2002 1737 vii, viii, ix, x
10 Карставыя даліны ў Славакіі
(славацк.: Krasové oblasti na Slovensku)
Краі: Прэшаўскі, Жылінскі, Трэнчынскі 2002 1738 viii, ix, x
11 Культурны і гістарычны ландшафт Дунайскага рэгіёна
(славацк.: Dunaj)
Край: Браціслаўскі, Нітранскі 2002 1739 не ўказаныя
12 Букоўскія Врхі
(славацк.: Bukovské vrchy)
Край: Прэшаўскі
Раён: Сніна
2002 1740 x
13 Гейзер у Герлянах
(славацк.: Herliansky gejzír)
Край: Кошыцкі
Раён: Кошыцы-Ваколле
2002 1741 vii
14 Аб'екты Вялікай Маравіі:
а) Славянскае гарадзішча[cs] ў Мікульчыцах[en]
б) Царква Святой Маргарыты ў Копчанах[en]
(славацк.: Valy v Mikulčiciach / Kostol svätej Margity Antiochijskej (Kopčany))
а) Чэхія
Край: Паўднёвамараўскі

б) Славакія
Край: Трнаўскі
(Сумесна з Чэхіяй Чэхія)
VIХ стст. 2007 5093 iii, iv, v, vi

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Tentative (англ.). UNESCO World Heritage Centre. — Спіс кандыдатаў у аб'екты сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Славакіі. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2012. Праверана 17-12-2010.
  2. The States Parties - Slovakia. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2012. Праверана 17-12-2010.
  3. Былі ўключаны геаграфічна аддаленыя лясы ў Германіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]