Спіс аб’ектаў, названых у гонар Дж. Р. Р. Толкіна і яго легендарыума

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка — інфармацыйны спіс.
Дж. Р. Р. Толкін у 1916 годзе.

Брытанскі пісьменнік Джон Рональд Руэл Толкін (18921973) з’яўляецца стваральнікам цэлага выдуманага сусвету, які між іншага вызначаецца глыбока прапрацаванай анамастыкай. У выніку вялікай папулярнасці твораў Толкіна многія імёны персанажаў, назвы мясцовасцяў і іншых аб’ектаў яго легендарыума далі свае імёны разнастайным аб’ектам рэальнага свету. Спіс аб’ектаў, названых у гонар Дж. Р. Р. Толкіна і яго легендарыума ўключае ў сябе назвы астранамічных і геаграфічных аб’ектаў, віды жывёл і раслін, назвы кампаній і музычных гуртоў, а таксама іншыя вядомыя аб’екты.

Астранамічныя аб’екты[правіць | правіць зыходнік]

«Вока Саўрана»[правіць | правіць зыходнік]

Шэраг буйных астранамічных аб’ектаў, сярод якіх галактыкі, туманнасці і асобныя зоркі, маюць неафіцыйную назву «Вока Саўрана». Такое празванне астранамічныя аб’екты атрымоўваюць з-за візуальнага падабенства да Вока Саўрана з кінаадаптацыі Пітэра Джэксана «Уладар Пярсцёнкаў». Аб’екты ў спісе ўпарадкаваны па аддаленасці ад Сонца, пачынаючы з самых далёкіх.

Назва Фотаздымак Кароткае апісанне аб’ета і тлумачэнне назвы
NGC 4151 NGC 4151 Сейфертаўская спіральная галактыка ў сузор’і Гончыя Псы, якая знаходзіцца на адлегласці 62 мільёнаў светлавых гадоў ад Сонца. Адна з самых яркіх актыўных галактык. У ядры галактыкі знаходзіцца сістэма з дзвюх звышмасіўных чорных дзірак[1]. Некаторыя астраномы празвалі галактыку «Вокам Саўрана» (англ.: Eye of Sauron)[2][3].
M 1-42,
ESO 456-67
M 1-42 Планетарная туманнасць, якая знаходзіцца ў сузор’і Стральца на адлегласці 10 тысяч светлавых гадоў ад Сонца. Адкрыта ў 1946 годзе германа-амерыканскім астрафізікам Рудольфам Мінкоўскі(англ.) бел.. З-за свайго выгляду туманнасць атрымала празванне «Вока Саўрана» (англ.: Eye of Sauron)[4][5].
Туманнасць Смоўж,
NGC 7293
Туманнасць Смоўж Планетарная туманнасць, якая знаходзіцца ў сузор’і Вадаліў на адлегласці 650 светлавых гадоў ад Сонца. Адна з самых блізкіх планетарных туманнасцей. Адкрыта Карлам Людвігам Хардынгам у 1823 годзе. Туманнасць Смоўж у поп-культуры часам называюць «Вокам Бога»[6], а таксама «Вокам Саўрана»[7][8].
HR 4796(англ.) бел. HR 4796A Падвойная зорная сістэма ў сузор’і Цэнтаўр, якая знаходзіцца на адлегласці 237 светлавых гадоў ад Сонца. Сістэма ўключае ў сябе зорку галоўнай паслядоўнасці HR 4796 A і чырвоны карлік HR 4796 B. Галоўная зорка сістэмы разам з кальцом нагадваюць вока, у сувязі з чым зорку часам называюць «Вока Саўрана» (англ.: Sauron's Eye)[9][10].
Фамальгаўт,
α Паўднёвай Рыбы
Фамальгаўт Найярчэйшая зорка ў сузор’і Паўднёвая Рыба і адна з найярчэйшых зорак на небе. Знаходзіцца на адлегласці 25 светлавых гадоў ад Сонца. Часопіс «New Scientist» назваў зорку «Вялікім Вокам Саўрана» (англ.: Great Eye of Sauron) з-за яе формы і астаткавага кальца, якія маюць падабенства з Вокам Саўрана з кінатрылогіі Пітэра Джэксана «Уладар Пярсцёнкаў»[11].

Астэроіды[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 1982 года былі адкрыты першыя два астэроіды, якія атрымалі назвы, звязаныя з асобай Дж. Р. Р. Толкіна. Гэта астэроід (2675) Толкін, які атрымаў назву ў гонар самаго пісьменніка, і астэроід (2991) Більба, названы ў гонар галоўнага героя кнігі «Хобіт». Аднак на працягу наступных некалькіх дзесяцігоддзяў гэтая тэндэнцыя не была працягнута.

З адкрыццём новых і новых класаў астэроідаў няраз падымалася пытанне аб тым, каб называць астэроіды аднаго класа аднатыпнымі назвамі. Найбольш вядомым прыкладам такой традыцыі з’яўляюцца траянскія астэроіды Юпітэра, якім сістэматычна даюцца назвы па імёнах персанажаў Траянскай вайны, апісаных у Іліядзе. У адпаведнасці з гэтым выстаўляліся прапановы выкарыстоўваць у якасці назваў імёны з твораў Толкіна. Так у 2002 годзе разглядалася прапанова галандскага аўтара навукова-папулярных кніг і астранома-аматара Говерта Шылінга(англ.) бел. выкарыстоўваць імёны з кніг Толкіна ў якасці назваў так званых «аб’ектаў з рассеяным дыскам» у поясе Койпера. Аднак у выніку абмеркавання на той момант рашэнне было адкладзена[12].

Так ці іначай, традыцыя даваць назвы астэроідам у гонар персанажаў з твораў Толкіна была ўсталявана. На працягу 2014 года такія назвы атрымалі адразу 4 астэроіды: Варда, Ільмарэ, Манвэ і Тарондар[13][14]. У 2016 годзе з’явіўся астэроід Саўран[15], у 2018 — Саруман[16].

Назва Абазначэнне Адкрыццё Тлумачэнне назвы паводле «Цыркуляра малых планет» Сп.
(2675) Tolkien 1982 GB 14.04.1982, Марцін Уат[fr], Андэрсан-Меса[en] Названы ў памяць пра Дж. Р. Р. Толкіна (18921973), пісьменніка і філолага, мертанскага прафесара англійскай мовы ў Оксфардскім універсітэце. Найбольш вядомы як аўтар мастацкіх літаратурных твораў, у прыватнасці «Уладара Пярсцёнкаў» і «Хобіта», ён таксама праз усё жыццё пранёс інтарэс да астраноміі[17]. [18][19]
(2991) Bilbo 1982 HV 21.04.1982, Марцін Уат[fr], Андэрсан-Меса[en] Названы ў гонар галоўнага героя «Хобіта», класічнай аповесці Дж. Р. Р. Толкіна, прысвечанай Міжзем’ю[20]. [21][22]
(174567) Varda 2003 MW12 21.06.2003, Джэфры А. Ларсен[fr], Кіт-Пік[en] Паводле міфалогіі Дж. Р. Р. Толкіна, Варда — каралевай зор, якая запальвае зоркі. Яна з’яўляецца бажаством, якое да нараджэння першых людзей стварыла зоркі і сузор’і. Яна таксама накіравала судны Сонца і Месяца на прызначаны ім курс вакол Зямлі. [13]
(174567) Varda I Ilmarë S/2006 (174567) 1 26.04.2009, Кіт С. Нол[fr] і інш., «Хабл» Ільмарэ — служанка Варды.
(378214) Sauron 2007 AP11 14.01.2007, Эрвін Шваб[en] і Райнэр Клінг[fr], Таўнус Саўран — выдуманы персанаж фэнтэзійнага рамана Дж. Р. Р. Толкіна «Уладар Пярсцёнкаў». Ён стварыў Адзіны Пярсцёнак, каб кіраваць Пярсцёнкамі Улады. Астэроід перасякае арбіту Марса, і ў адпаведнасці з гэтым быў названы імем ваяўнічага персанажа. [15]
(385446) Manwë 2003 QW111 28.08.2003, Марк Уільям Буі[en], Сера-Талола[en] Паводле міфалогіі Дж. Р. Р. Толкіна, Манвэ — галоўны сярод божастваў, якія кіруюць светам. Манвэ нясе асаблівую адказнасць за паветра і вятры. Ён прабывае ў Несмяротных землях, што знаходзяцца за акіянам на захад ад Міжзем’я. У справе атрымання звестак пра падзеі ў Міжзем’і Манвэ пакладаецца на царства арлоў на чале з Тарондарам. [14]
(385446) Manwë I Thorondor S/2006 (385446) 1 2006, Кіт С. Нол[fr] і інш., «Хабл»
(418532) Saruman 2008 SZ84 27.09.2008, Эрвін Шваб[en] і Утэ Цымер, Таўнус Саруман — выдуманы персанаж фэнтэзійнага рамана Дж. Р. Р. Толкіна «Уладар Пярсцёнкаў». У кінаверсіі ролю Сарумана зыграў акцёр Крыстафер Лі. [16]

Горы на Тытане[правіць | правіць зыходнік]

Паводле дамоўленасці, горы (лац.: mons, мн. л. montes) на спадарожніку Сатурна Тытане названы ў гонар гор Міжзем’я[23][24].

Гара Лацінская назва Каардынаты Эпанім
Ангмарскія горы лац.: Angmar Montes 10°00′ пд. ш. 221°00′ з. д. / 10,0° пд. ш. 221,0° з. д. / -10.0; -221.0 (Angmar Montes) Ангмарскія горы(англ.) бел.
Горы Долмед лац.: Dolmed Montes 11°36′ пд. ш. 216°48′ з. д. / 11,6° пд. ш. 216,8° з. д. / -11.6; -216.8 (Dolmed Montes) Гара Долмед(англ.) бел.
Гара Лёсу лац.: Doom Mons 14°39′ пд. ш. 40°25′ з. д. / 14,65° пд. ш. 40,42° з. д. / -14.65; -40.42 (Doom Mons) Гара Лёсу(англ.) бел.
Горы Эхорыят лац.: Echoriat Montes 7°24′ пд. ш. 213°48′ з. д. / 7,4° пд. ш. 213,8° з. д. / -7.4; -213.8 (Echoriat Montes) Эхорыят(англ.) бел.
Гара Эрэбар лац.: Erebor Mons 4°58′ пд. ш. 36°14′ з. д. / 4,97° пд. ш. 36,23° з. д. / -4.97; -36.23 (Erebor Mons) Эрэбар, Адзінокая гара
Горы Грам лац.: Gram Montes 9°54′ пд. ш. 207°54′ з. д. / 9,9° пд. ш. 207,9° з. д. / -9.9; -207.9 (Gram Montes) Гара Грам(англ.) бел.
Горы Ірэнсага лац.: Irensaga Montes 5°41′ пд. ш. 212°43′ з. д. / 5,68° пд. ш. 212,71° з. д. / -5.68; -212.71 (Irensaga Montes) Ірэнсага(англ.) бел.
Горы Мерлак лац.: Merlock Montes 8°54′ пд. ш. 211°48′ з. д. / 8,9° пд. ш. 211,8° з. д. / -8.9; -211.8 (Merlock Montes) Горы Мерлак
Горы Міндолуін лац.: Mindolluin Montes 3°18′ пд. ш. 208°58′ з. д. / 3,3° пд. ш. 208,96° з. д. / -3.3; -208.96 (Mindolluin Montes) Міндолуін(англ.) бел.
Туманныя горы лац.: Misty Montes 56°48′ пн. ш. 62°26′ з. д. / 56,8° пн. ш. 62,44° з. д. / 56.8; -62.44 (Misty Montes) Туманныя горы(англ.) бел.
Горы Мітрым лац.: Mithrim Montes 2°10′ пд. ш. 127°25′ з. д. / 2,16° пд. ш. 127,42° з. д. / -2.16; -127.42 (Mithrim Montes) Горы Мітрым(англ.) бел.
Марыйскія горы лац.: Moria Montes 15°06′ пн. ш. 190°30′ з. д. / 15,1° пн. ш. 190,5° з. д. / 15.1; -190.5 (Moria Montes) Марыйскія горы(англ.) бел.
Горы Рэрыр лац.: Rerir Montes 4°48′ пд. ш. 212°06′ з. д. / 4,8° пд. ш. 212,1° з. д. / -4.8; -212.1 (Rerir Montes) Гара Рэрыр(англ.) бел.
Горы Таныкветыль лац.: Taniquetil Montes 3°40′ пд. ш. 213°16′ з. д. / 3,67° пд. ш. 213,26° з. д. / -3.67; -213.26 (Taniquetil Montes) Таныкветыль(англ.) бел.

Пагоркі на Тытане[правіць | правіць зыходнік]

Паводле дамоўленасці, пагоркі (лац.: collis, мн. л. colles) на спадарожніку Сатурна Тытане названы ў гонар персанажаў Легендарыума Толкіна[23][25].

Пагоркі Лацінская назва Каардынаты Дыяметр Эпанім Сп.
Пагоркі Арвен(англ.) бел. лац.: Arwen Colles 7°30′ пд. ш. 250°00′ з. д. / 7,5° пд. ш. 250,0° з. д. / -7.5; -250.0 (Arwen) 64 км Арвен, персанаж «Уладара Пярсцёнкаў» [26]
Пагоркі Більба(англ.) бел. лац.: Bilbo Colles 4°12′ пд. ш. 38°36′ з. д. / 4,2° пд. ш. 38,6° з. д. / -4.2; -38.6 (Bilbo) 164 км Більба Бэгінс, галоўны герой «Хобіта» [27]
Пагоркі Гэндальфа лац.: Gandalf Colles 14°36′ пн. ш. 209°30′ з. д. / 14,6° пн. ш. 209,5° з. д. / 14.6; -209.5 (Gandalf) 102 км Гэндальф, персанаж «Уладара Пярсцёнкаў» [28]
Пагоркі Німлат лац.: Nimloth Colles 11°54′ пн. ш. 151°18′ з. д. / 11,9° пн. ш. 151,3° з. д. / 11.9; -151.3 (Nimloth) 90 км Німлат, імя персанажа і дрэва ў Міжзем’і. [29]
Пагоркі Фараміра(англ.) бел. лац.: Faramir Colles 4°00′ пн. ш. 153°48′ з. д. / 4,0° пн. ш. 153,8° з. д. / 4.0; -153.8 (Faramir) 82 км Фарамір, персанаж «Уладара Пярсцёнкаў» [30]
Пагоркі Хандзіра лац.: Handir Colles 10°00′ пн. ш. 356°42′ з. д. / 10,0° пн. ш. 356,7° з. д. / 10.0; -356.7 (Handir) 100 км Хандзір, персанаж «Сільмарыліяна» [31]

Кратар на Меркурыі[правіць | правіць зыходнік]

Толкін (англ.: Tolkien) — адзін з самых паўночных кратараў на Меркурыі, размешчаны на 88°49′ пд. ш. 149°55′ у. д. / 88,82° пд. ш. 149,92° у. д. / -88.82; 149.92 (Tolkien). Ён мае дыяметр 50 кіламетраў і названы ў гонар брытанскага пісьменніка Дж. Р. Р. Толкіна. Назва была зацверджана Міжнародным астранамічным саюзам 6 жніўня 2012 года[32].

Таксаномія[правіць | правіць зыходнік]

Ніводзін іншы аўтар не з’яўляецца так шырока ўшанаваным у таксаноміі, як Джон Рональд Руэл Толкін[33][34]. На сённяшні дзень больш сотні таксонаў атрымалі навуковыя назвы ў гонар персанажаў і аб’ектаў з «Уладара Пярсцёнкаў», «Хобіта» і іншых твораў з Легендарыума Толкіна.

Таксон Тып Тлумачэнне назвы Сп.
Abacophrastus hobbit(англ.) бел. Жукі Хобіты — раса ў Міжзем’і. [35]
Aletodon mellon(англ.) бел. Дагістарычныя млекакормячыя(англ.) бел. «Mellon» у перакладзе з эльфійскай — «сябар». [36]
Amphiledorus ungoliantae Павукі Унголіянт(англ.) бел. — агромністая павучыха. [37]
Ancalagon(англ.) бел. Прыапуліды Анкалаган Чорны(фр.) бел. — найвялікшы з драконаў. [38]
Anisonchus eowynae Дагістарычныя млекакормячыя(англ.) бел. Эавін [36]
Ankalagon saurognathus(англ.) бел. Дагістарычныя млекакормячыя(англ.) бел. Анкалаган Чорны(фр.) бел. — найвялікшы з драконаў. [36]
Ansonia smeagol(англ.) бел. Рапухі Голум(фр.) бел. [39]
Anthracosuchus balrogus(англ.) бел. Кракадзіліформы(англ.) бел. Балрагі(англ.) бел. [40]
Balinia Восы Балін [41]
Balrogia Восы Балрагі(англ.) бел. [42]
Beorn(англ.) бел. Ціхаходкі Беарн(англ.) бел. — пярэварацень, чалавек, які мог прымаць форму мядзведзя. [43]
Beornia(англ.) бел. Восы Беарн(англ.) бел. — пярэварацень, чалавек, які мог прымаць форму мядзведзя. [44]
Bomburia, Bomburodon[45] Дагістарычныя млекакормячыя(англ.) бел. Бомбур(англ.) бел. — адзін з 13 гномаў, што суправаджалі Більба ў падарожжы да Адзінокай гары. [46][36][47]
Borophagus orc(англ.) бел. Дагістарычныя млекакормячыя(англ.) бел. Оркі — раса ў Міжзем’і. [48]
Breviceps bagginsi(англ.) бел. Бясхвостыя земнаводныя Більба Бэгінс — хобіт, галоўны герой «Хобіта». [49]
Bubogonia bombadili Дагістарычныя млекакормячыя(англ.) бел. Том Бамбадзіл(англ.) бел. [36]

Музыка[правіць | правіць зыходнік]

Музычны гурт Музычны жанр Краіна, гады актыўнасці Тлумачэнне назвы Сп.
Amon Amarth Меладычны дэз-метал Flag of Sweden.svg Швецыя, з 1992 Аман Амарт — сіндарская назва гары Ародруін(англ.) бел..
Balrog(фр.) бел. Блэк-метал Flag of France.svg Францыя, з 1999 Балрагі(англ.) бел. — маяр, вогненыя духі, што згадзіліся служыць Мелькару.
Burzum(англ.) бел. Блэк-метал, дарк-эмбіент, неафолк Flag of Norway.svg Нарвегія, 19911999, з 2009 «Burzum» у перакладзе з чорнай мовы — «цемра».
Carach Angren(англ.) бел. Сімфанічны блэк-метал Flag of the Netherlands.svg Нідэрланды, з 2003 «Carach Angren» у перакладзе з сіндарына — «жалезныя сківіцы».
Gandalf(англ.) бел. Меладычны дэз-метал Flag of Finland.svg Фінляндыя, 19932002, 2013 Гэндальф — мудрэц-істары, пасланы ў Міжзем’е дзеля дапамогі ў змаганні са злом.
Gorgoroth(англ.) бел. Блэк-метал Flag of Norway.svg Нарвегія, з 1992 Горгарат(англ.) бел.плато ў Мордары.
Isengard(фр.) бел. Блэк-метал Flag of Norway.svg Нарвегія, 19891995 Ізенгард — крэпасць у Міжзем’і, найбольш вядомая як крэпасць Сарумана.
Isengard(фр.) бел. Паўэр-метал Flag of Sweden.svg Швецыя, 19882001, 20112016 Ізенгард — крэпасць у Міжзем’і, найбольш вядомая як крэпасць Сарумана.
Ithilien(англ.) бел. Фолк-метал, меладычны дэз-метал, паган-метал Flag of Belgium (civil).svg Бельгія, з 2005 Ітыліен — вобласць Гондара на мяжы з Мордарам.
Menegroth(англ.) бел. Блэк-метал Flag of Switzerland.svg Швейцарыя, з 2001 Менеграт — сталіца і галоўная крэпасць каралеўства Дорыят.
Minas Morgul(фр.) бел. Блэк-метал, паган-метал Flag of Germany.svg Германія, з 1997 Мінас Моргул — назва гондарскага гораду Мінас Ітыль пасля яго захопу назгуламі.
Mor Dagor(фр.) бел. Дэз-метал, блэк-метал Flag of Germany.svg Германія, з 1996 «Mor Dagor» у перакладзе з сіндарына — «цёмны бой».
Morgoth(фр.) бел. Дэз-метал, індастрыял-рок Flag of Germany.svg Германія, 19851998, з 2010 Моргат — імя найбольш магутнага з айнур пасля яго пераходу на бок цемры.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. E. Bon, P. Jovanović, P. Marziani, A. I. Shapovalova, N. Bon, V. Borka Jovanović, D. Borka, J. Sulentic, L. Č. Popović. The First Spectroscopically Resolved Sub-parsec Orbit of a Supermassive Binary Black Hole (англ.) . — 2012. — DOI:10.1088/0004-637X/759/2/118arΧiv:1209.4524
  2. NGC 4151: An Active Black Hole in the "Eye of Sauron" (англ.) . Chandra X-ray Observatory (10 сакавіка 2011). Праверана 19 кастрычніка 2018.
  3. The 'Eye of Sauron' (англ.) . «НАСА» (11 сакавіка 2011). Праверана 19 кастрычніка 2018.
  4. Thomas Anderson. The Eye of Sauron is nebula ESO 456-67 (англ.) . «Tech Guru Daily» (2 сакавіка 2013). Праверана 18 кастрычніка 2018.
  5. Mark Hoffman. Another Eye Of Sauron Nebula (англ.) . «Science World Report» (25 лютага 2013). Праверана 18 кастрычніка 2018.
  6. David Mikkelson. The ‘Eye of God’ Photographed by Hubble Space Telescope. «Snopes.com» (5 лютага 2004). Праверана 19 кастрычніка 2018.
  7. "The Eye of Sauron (aka NGC7293)". Sky and Telescope. http://www.skyandtelescope.com/online-gallery/the-eye-of-sauron-aka-ngc7293/. 
  8. Nancy Atkinson.. Eye-Like Helix Nebula Turns Blue in New Image , «Universe Today» (2012-10-04).
  9. Flora Graham. Eye of Sauron star spotted by planet-hunting camera (англ.) . «New Scientist» (4 чэрвеня 2014). Праверана 19 кастрычніка 2018.
  10. News Corp Australia Network. Sauron’s Eye has been found. And it’s watching us all, from above, in the form of ringed star HR 4796A (англ.) . «news.com.au» (6 чэрвеня 2014). Праверана 19 кастрычніка 2018.
  11. Ivan Semeniuk. Hubble spies lord of the stellar rings (англ.) . «New Scientist» (22 чэрвеня 2005). Праверана 18 кастрычніка 2018.
  12. Dictionary of Minor Planet Names, 2012, с. 1-2
  13. 13,0 13,1 https://www.minorplanetcenter.net/iau/ECS/MPCArchive/2014/MPC_20140116.pdf
  14. 14,0 14,1 https://www.minorplanetcenter.net/iau/ECS/MPCArchive/2014/MPC_20140415.pdf
  15. 15,0 15,1 https://www.minorplanetcenter.net/iau/ECS/MPCArchive/2016/MPC_20160904.pdf
  16. 16,0 16,1 https://www.minorplanetcenter.net/iau/ECS/MPCArchive/2018/MPC_20180925.pdf
  17. Dictionary of Minor Planet Names, 2012, с. 207
  18. (2675) Tolkien (англ.) . «IAU Minor Planet Center». Праверана 15 кастрычніка 2018.
  19. JPL Small-Body Database Browser: 2675 Tolkien (1982 GB) (англ.) . «Jet Propulsion Laboratory». Праверана 15 кастрычніка 2018.
  20. Dictionary of Minor Planet Names, 2012, с. 232
  21. (2991) Bilbo (англ.) . «IAU Minor Planet Center». Праверана 15 кастрычніка 2018.
  22. JPL Small-Body Database Browser: 2991 Bilbo (1982 HV) (англ.) . «Jet Propulsion Laboratory». Праверана 15 кастрычніка 2018.
  23. 23,0 23,1 Categories for Naming Features on Planets and Satellites (англ.) . International Astronomical Union (IAU) Working Group for Planetary System Nomenclature (WGPSN). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2013. Праверана 16 кастрычніка 2018.
  24. Gazetteer of Planetary Nomenclature: Titan Mons, Montes (англ.) . «Planetarynames.wr.usgs.gov». Праверана 16 кастрычніка 2018.
  25. Gazetteer of Planetary Nomenclature: Titan Collis, Colles (англ.) . «Planetarynames.wr.usgs.gov». Праверана 16 кастрычніка 2018.
  26. Gazetteer of Planetary Nomenclature: Arwen Colles (англ.) . «Planetarynames.wr.usgs.gov». Праверана 16 кастрычніка 2018.
  27. Gazetteer of Planetary Nomenclature: Bilbo Colles (англ.) . «Planetarynames.wr.usgs.gov». Праверана 16 кастрычніка 2018.
  28. Gazetteer of Planetary Nomenclature: Gandalf Colles (англ.) . «Planetarynames.wr.usgs.gov». Праверана 16 кастрычніка 2018.
  29. Gazetteer of Planetary Nomenclature: Nimloth Colles (англ.) . «Planetarynames.wr.usgs.gov». Праверана 16 кастрычніка 2018.
  30. Gazetteer of Planetary Nomenclature: Faramir Colles (англ.) . «Planetarynames.wr.usgs.gov». Праверана 16 кастрычніка 2018.
  31. Gazetteer of Planetary Nomenclature: Handir Colles (англ.) . «Planetarynames.wr.usgs.gov». Праверана 16 кастрычніка 2018.
  32. Planetary Names: Crater, craters: Tolkien on Mercury (англ.) . «Gazetteer of Planetary Nomenclature». Праверана 21 кастрычніка 2018.
  33. The Science of Middle-Earth, 2004, с. 54
  34. Julie Beck. Science's Love Affair with The Lord of the Rings (англ.) . «The Atlantic» (3 мая 2015). Праверана 10 сакавіка 2016.
  35. Kipling, Will (2011-11-16). "Taxonomic review of the Pterostichini and Loxandrini fauna of New Caledonia (Coleoptera, Carabidae)". ZooKeys 147: 337–397. doi:10.3897/zookeys.147.1943. PMID 22371668. 
  36. 36,0 36,1 36,2 36,3 36,4 Van Valen, L. M. (1978). "The beginning of the Age of Mammals". Evolutionary Theory 4: 45–80. http://fossilworks.org/bridge.pl?a=displayReference&reference_no=3485. 
  37. S. Pekár, P. Cardoso. (2005). "Ant-eating spiders (Araneae: Zodariidae) of Portugal: additions to the current knowledge". Zootaxa (1009): 51–60. 
  38. S. Conway Morris (1977). "Fossil priapulid worms". Special papers in Palaeontology 20: 55. https://www.palass.org/sites/default/files/media/publications/special_papers_in_palaeontology/number_20/spp20_pp1-155.pdf. 
  39. Davis, H. R.; Grismer, L. L.; Klabacka, R. L.; Muin, M. A.; Quah, E. S. H.; Anuar, S.; Wood, P. J.; Sites, J. W. (2016). "The phylogenetic relationships of a new Stream Toad of the genus Ansonia Stoliczka, 1870 (Anura: Bufonidae) from a montane region in Peninsular Malaysia". Zootaxa 4103 (2): 137. doi:10.11646/zootaxa.4103.2.4. 
  40. Hastings, Alexander K.; Bloch, Jonathan I.; Jaramillo, Carlos A. (2014). "A new blunt-snouted dyrosaurid, Anthracosuchus balrogus gen. et sp. nov. (Crocodylomorpha, Mesoeucrocodylia), from the Palaeocene of Colombia". Historical Biology: 1–23. doi:10.1080/08912963.2014.918968. 
  41. Hedqvist, Karl-Johan (1978). "Four new genera and species of the subfamily Euderinae from Brazil (Hymenoptera: Chalcidoidea)". Entomologia Scandinavica 9 (1): 63–67. doi:10.1163/187631278x00223. http://www.nhm.ac.uk/resources/research-curation/projects/chalcidoids/pdf_Y/Hedqvi978.pdf. 
  42. Hedqvist, Karl-Johan (1977). "Two new genera and species of Pteromalidae from Brazil (Hymenoptera)". Entomologica Scandinavica 8 (1): 78–80. doi:10.1163/187631277X00134. 
  43. Cooper, Kenneth W. (1964). "The first fossil tardigrade: Beorn leggi Cooper, from Cretaceous amber". Psyche(англ.) бел. 71 (2): 41–48. doi:10.1155/1964/48418. http://www.hindawi.com/journals/psyche/1964/048418/abs/. 
  44. Hedqvist, Karl-Johan (1975). "Notes on Chalcidoidea. VIII. The Swedish Chrysolampini with description of a new genus and species (Hym., Chalcidoidea, Pteromalidae)". Ent. Tids 96 (3-4): 133–136. http://www.nhm.ac.uk/resources/research-curation/projects/chalcidoids/pdf_Y/Hedqvi975b.pdf. 
  45. Першапачаткова меў назву Bomburia, але пазней быў перайменаваны ў Bomburodon
  46. Hedqvist, Karl-Johan (1978). "A new subfamily and two new genera and species from the New World (Hymenoptera, Chalcidoidea: Pteromalidae)". Entomologia Scandinavica 9: 135–139. doi:10.1163/187631278x00070. http://www.nhm.ac.uk/resources/research-curation/projects/chalcidoids/pdf_Y/Hedqvi978b.pdf. 
  47. Williamson, Thomas E.; Carr, Thomas D. (2012). "Bomburodon, a new name for the Paleocene mammal Bomburia Van Valen, 1978". Journal of Paleontology 86 (3): 567–567. doi:10.1666/12-013.1. 
  48. Webb, S. David (1969). "The Pliocene Canidae of Florida". Bulletin of the Florida State Museum 14 (4): 273–308. http://ufdcweb1.uflib.ufl.edu/ufdc/?b=UF00001522. 
  49. Minter, Leslie R. (Чэрвень 2003). "Two new cryptic species of Breviceps (Anura: Microhylidae) from Southern Africa". African Journal of Herpetology 52 (1): 9–21. doi:10.1080/21564574.2003.9635473. 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]