Перайсці да зместу

Спіс герцагаў Нармандыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Нармандыі

Герцаг Нармандыі (фр.: Duc de Normandie; англ.: Duke of Normandy) — тытул кіраўнікоў сярэднявечнага Нармандскага герцагства, якое знаходзілася ў васальнай залежнасці ад караля Францыі. Пасля нармандскага заваявання Англіі ў 1066 г. герцагамі Нармандыі звычайна з'яўляліся каралі Англіі. Аднаўленне ўлады Францыі над Нармандыяй у 1204 г. прывяло да ўключэння герцагства ў склад французскага каралеўскага дамена. У далейшым тытул герцага Нармандыі насілі некаторыя члены сям'і караля Францыі. Акрамя таго да цяперашняга часу гэты тытул выкарыстоўваецца манархамі Вялікабрытаніі ў дачыненні да іх суверэнных правоў на Нармандскія астравы, якія з XI стагоддзі знаходзяцца ў складзе ўладанняў англійскай кароны.

У канцы IX — пачатку X стагоддзя тэрыторыя Верхняй Нармандыі была заваявана нарвежска-дацкімі вікінгамі (нарманамі). Паводле пагаднення 911 г. кароль Францыі Карл III Дурнаваты перадаў правадыру нарманаў Ралону вобласць вакол Руана ў спадчыннае валоданне за прызнанне сюзерэнітэта караля і абавязацельства ваеннай службы. Пры Ралоне і яго сыне Вільгельме I тэрыторыя, размешчаная пад кантролем нарманаў, значна пашырылася і ўключыла ў сябе ўсю сучасную гістарычную вобласць Нармандыя. Скандынаўская культура і мова ў дзяржаве нарманаў досыць хутка былі выцеснены французскімі, а тытул ярла трансфармаваўся ў тытул герцага Нармандыі.

Імя на беларускай мове Імя на французскай мове Гады кіравання
Нармандская дынастыя
Ралон (Роберт I) Rollon 911927
Вільгельм I Доўгі Меч Guillaume I Longue Épée 927942

Герцагі Нармандыі

[правіць | правіць зыходнік]

Першым тытул герцага Нармандыі стаў выкарыстоўваць Рычард I. Ва ўмовах паслаблення цэнтральнай улады ў Францыі, герцагства Нармандыя ператварылася ў фактычна незалежнае дзяржаўнае ўтварэнне. У 1066 г. герцаг Вільгельм Незаконнанароджаны заваяваў Англію і заснаваў адзіную англанармандскую манархію. Пасля смерці Вільгельма ў 1087 г. прастолы Англіі і Нармандыі былі, аднак, ізноў раз'яднаны: герцагам Нармандыі стаў старэйшы сын Заваёўніка Роберт Куртгёз, а каралём Англіі — другі сын Вільгельм Руфус. У 1106 г. Роберт Куртгёз пацярпеў паражэнне ад войскаў англійскага караля Генрыха I у бітве пры Таншбрэ, і Нармандыя была зноў аб'яднана з Англіяй. У 12021204 гг. французскі кароль Філіп II захапіў тэрыторыю Нармандыі і далучыў яе да свайго дамену.

Імя на беларускай мове Імя на французскай мове Гады кіравання Іншыя тытулы
Нармандская дынастыя
Рычард I Бясстрашны Richard I 943996  
Рычард II Добры Richard II 9961026  
Рычард III Richard III 10261027  
Роберт II Цудоўны Robert II le Magnifique 10271035  
Вільгельм II Заваёўнік Guillaume II le le Conquérant 10351087 кароль Англіі1066)
Роберт III Куртгёз Robert III Courteheuse 10871106  
Генрых I Баклерк Henri Ier Beauclerc 11061135 кароль Англіі1100)
Вільгельм III Адэлін William Adelin 11201120  
Блуаская дынастыя
Стэфан I Блуаскі Étienne de Blois 11351144 кароль Англіі (10351154), граф Булоні (11281151)
Яўстах I Блуаскі Eustace de Blois 11371144  
Плантагенеты
Готфрыд I Прыгожы Geoffroy Plantagenêt 11441150 граф Анжу і Мэна (11291151)
Генрых II Кароткі Плашч Henri II Plantagenêt 11501189 кароль Англіі1154), герцаг Аквітаніі (c 1152), граф Анжу і Мэна (c 1151), граф Пуацье (c 1152)
Генрых III Малады Henri II Le Jeune 11701183 кароль Англіі1170), граф Анжу і Мэна (c 1170)
Рычард IV Львінае Сэрца Richard I Cœur-de-Lion 11891199 кароль Англіі, герцаг Аквітаніі, граф Анжу і Мэна
Іаан I Беззямельны Jean I Sans Terre 11991204 кароль Англіі, герцаг Аквітаніі (11991216), граф Анжу і Мэна (11991203), лорд Ірландыі (11851216)

Герцагі Нармандыі (французскі апанаж)

[правіць | правіць зыходнік]

У 1204 г. кантынентальная частка Нармандыі ўвайшла ў склад дамена каралёў Францыі. Пазней яна некалькі разоў перадавалася ў апанаж старэйшым сынам каралёў — спадчыннікам французскага прастола, якія насілі тытул герцагаў Нармандыі.

Імя на беларускай мове Імя на французскай мове Гады кіравання Іншыя тытулы
дынастыя Валуа
Іаан II Добры Jean le Bon 13321350 кароль Францыі (13501364)
Карл I Мудры Charles le Sage 13551364 кароль Францыі (13641380), дафін В'енскі (13491364)
Карл II Берыйскі Charles de Berry 14651469 герцаг Берыйскі (14611465), герцаг Гіеньскі (14691472)
Бурбоны
Людовік I Louis Charles 17851789 дафін Францыі (17891791), тытулаваны кароль Францыі Людовік XVII

Герцагі Нармандыі (англійскі тытул)

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля страты ў 1204 г. каралём Іаанам Беззямельным кантынентальнай Нармандыі пад уладай Англіі засталіся Нармандскія астравы. Паводле Парыжскага мірнага дагавора 1259 г. Англія адмовілася ад прэтэнзій на кантынентальную частку Нармандыі, аднак у дачыненні да Нармандскіх астравоў англійскія манархі працягвалі карыстацца тытулам герцага Нармандыі. Падчас Стагадовай вайны з 1418 па 1450 г. Нармандыя знаходзілася пад уладай англічан, прычым улада над гэтым рэгіёнам абгрунтоўвалася каралямі Англіі не столькі спадчыннымі правамі на герцагства, колькі прэтэнзіямі на французскі каралеўскі прастол. Ад гэтых прэтэнзій канчаткова адмовіліся толькі ў 1801 г., калі англійскі манарх перастаў карыстацца тытулам «кароль Францыі» і французскі каралеўскі герб быў выключаны з брытанскага дзяржаўнага герба. Тытул герцаг Нармандыі ў дачыненні да Нармандскіх астравоў выкарыстоўваецца каралямі Вялікабрытаніі да гэтага часу.

Пералік манархаў Англіі і Вялікабрытаніі з 1204 г. да цяперашняга часу гл.: Спіс манархаў Брытанскіх астравоў.