Спіс графаў Аверні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Граф Аверні (фр.: comtes d'Auvergne) — тытул кіраўніка сярэдневяковага французскага графства Авернь, якое размяшчалася ў гістарычнай правінцыі Авернь. Пасля міжусобнай барацьбы ў XIIXIII стагоддзях паміж дзвюма лініямі прэтэндэнтаў на графства, яно было падзелена на некалькі частак. Графы Аверні захавалі за сабой частку Ніжняй Аверні. Большая ж частка Аверні была далучана да дамена караля Францыі, з яе пазней было ўтворана герцагства Авернь. Акрамя таго ўтварылася яшчэ графства Клермон-ан-Авернь, кіраўнікі якога насілі тытул графа Клермона і Аверні, а пазней дафіна Аверні.

Герцагі Аверні рымскай эпохі[правіць | правіць зыходнік]

Графы-герцагі Аверні пры Меравінгах[правіць | правіць зыходнік]

  • 532: Беко
  • 532: Сігівальд
  • 533: Гартэнзій
  • ???: Эводый
  • ???: Георгій
  • ???: Брытыян
  • ??? — 555/558: Фірмін, зяць папярэдняга
  • каля 555/558 — 560: Салюст, унук Гартэнзія
  • каля 560571: Фірмін (другі раз)
  • каля 585: Венеранд
  • 585: Ніцэцій
  • каля 585590: Еўлалій
  • каля 638656: Бабон
  • каля 675: Бадылон
  • 680-я: Кальміній
  • 690-я: Генезій
  • 690-я: Харыберт

Графы Аверні пры Каралінгах[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці ў 927 годзе Акфрэда, які не пакінуў спадчыннікаў, за яго спадчыну разгарэлася спрэчка паміж рознымі кіраўнікамі. Тытул графа Аверні ў той час насілі:

  • 927932: Эбль Манцэр (каля 870—934), граф дэ Пуацье 890—892, 902—934, герцаг Аквітаніі 890—893, 927—932, граф Аверні 927—932
  • 932936: Раймунд I Понс (пам. 942/944), граф Тулузы (Раймунд III) з 924, маркіз Готыі з 932, герцаг Аквітаніі і граф Аверні 932—936
  • 936950: Раймунд II (пам. 961/965), граф Руэрга з 935/937, герцаг Аквітаніі і граф Аверні 936—950
  • 950963: Гільём III(IV) Кудлаты (каля 910 — 3 красавіка 963) — граф дэ Пуацье (Гільём I) з 934, граф герцагства Аквітанія з 959, герцаг Аквітаніі з 962 (Гільём III), граф Аверні (Гільём IV) з 950, сын Эбля Манцэра
  • 963963 : Гільём V Тайлефер (952—1037), граф Тулузы з 978 (Гільём III), граф Аверні

Пасля смерці ў 963 годзе Гільёма III Кудлатага герцагі Аквітаніі канчаткова страцілі тытул графаў Аверні, які ў выніку каля 979 года прысвоілі сабе віконты Аверні.

Віконты Аверні[правіць | правіць зыходнік]

Кіравалі Аверню ад імя герцага Аквітаніі.

  • да 846 — пасля 898: Арман (пам. пасля 898), віконт Аверні ці Клермона
  • да 927 — пасля 941: Роберт I (пам. пасля 941), віконт Аверні, магчыма ўнук папярэдняга
  • пасля 941 — каля 968: Роберт II (пам. каля 968), віконт Аверні, сын папярэдняга
  • каля 968969/980: Роберт III (пам. 969/980), віконт Аверні, сын папярэдняга

Графы Аверні[правіць | правіць зыходнік]

Герб графаў Аверні
Авернскі дом

Каля 1155 года Гільём VIII Стары выгнаў свайго пляменніка, Гільёма VII Маладога з Аверні. Пасля доўгай сваркі графства было падзелена на 2 часткі. За нашчадствам Гільёма VII Маладога ў выніку апынулася замацавана частка графства, якая ўключала Бамон, Шамалье і Манферан (са сталіцай у горадзе Манферан). Яго нашчадкі спачатку насілі тытул графа Клермона і Аверні, але пазней за імі замацаваўся тытул дафіна Аверні, праз што гэту вобласць часам называюць Авернскае Дафінэ. А тытул графа Аверні з большай часткай графства замацаваўся за нашчадствам Гільёма VIII Старога.

Малодшы Бургундскі дом
Авернскі дом
Дом дэ Ла Тур-д’Авернь
Герб дому дэ Ла Тур-д’Авернь
Медычы
Валуа

У 1574 годзе Генрых III стаў каралём Францыі і вярнуў графства Авернь маці. Кацярына Медычы завяшчала графства свайму ўнуку Карлу Валуа, пазашлюбнаму сыну Карла IX і Мары Тушэ, якое ён атрымаў у спадчыну пасля яе смерці ў 1589.

У 1606 годзе Парыжскі парламент абавязаў Карла Ангулемскага вярнуць графства каралеве Маргарыце Наварскай, якая завяшчала яго Людовіку XIII, які далучыў яго да каралеўскага дамена. Карл Ангулемскі захаваў за сабой толькі тытул графа Аверні.

Тытулярныя графы Аверні[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • AUVERGNE (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 9 чэрвеня 2009.

Зноскі

  1. У нумарацыі пазнейшых графаў Аверні часта не ўлічваецца.
  2. Існуе некалькі варыянтаў нумарацыі. У традыцыйным варыянце не ўлічваецца граф Гільём I, які памёр каля 846 года, акрамя таго часам не ўлічваюцца кіраўнікі Аверні ў складзе Аквітаніі.
  3. Яго не ўлічвалі ў афіцыйным пераліку графаў Аверні.
  4. Не варта блытаць гэты тытул з тытулам герцага Аверні, які з 1360 года насіў Жан I Берыйскі