Спіс дзеячаў Беларусі, расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 года

Інфармацыйныя спісы
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКУС (т. зв. «амерыканкі») расстраляны больш за 100 дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячаў БССР. У ліку расстраляных былі 22 беларускія пісьменнікi[1]. У гэтыя дні рэпрэсіі перыяду 1937—1938 гадоў у СССР дасягнулі ў Беларусі свайго піку[2].

Цяпер у масавай культуры падзеі вядомыя пад назвамі Чорная ноч, Ноч расстраляных паэтаў або Ноч паэтаў.

Спіс пералічвае асоб, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года рэпрэсіўнай «машынай» Савецкага Саюза. Невінаватасць большасці з іх потым прызнана савецкімі судамі[3].

У архіве прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (АПРФ, вопіс № 24, справа № 411) захоўваецца «Спіс асоб, падлеглых суду ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР». У спіс уключаныя «ворагі народа» з усяго Савецкага Саюза. Ён датаваны 7 верасня 1937 года і падпісаны І. Сталіным, В. Молатавым, Л. Кагановічам, К. Варашылавым, М. Яжовым. Спіс асуджаных па першай катэгорыі (да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу) па Беларускай ССР налічвае 103 чалавекі, па другой катэгорыі (прыгавораны да 10 і болей гадоў зняволення ў канцлагерах) — 6 чалавек. Спіс па Беларускай ССР датаваны 15 верасня 1937 года і падпісаны І. Сталіным, В. Молатавым і начальнікам 8-га аддзела Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі СССР старшым маёрам дзяржаўнай бяспекі У. Цэсарскім. У спіс, які паступіў з Масквы, мясцовыя супрацоўнікі НКУС БССР дадалі шэраг дзеячаў (іх прозвішчы адзначаны «*»).

Спіс расстраляных:[правіць | правіць зыходнік]

  1. Абухоў Барыс Аляксандравіч, загадчык кафедры анатоміі, Віцебскі ветэрынарны інстытут
  2. * Арабей Мікалай, загадчык аддзела школаў ЦК КП(б)Б
  3. Аронаў Навум Мееравіч
  4. * Аўгусціновіч Анатоль, начальнік упраўлення будаўнічых работ пры СНК БССР
  5. Афанасьеў Ігнат Ільіч, выкладчык Мінскага Белпедтэхнікума
  6. Бабкоў Сямён Дзмітрыевіч
  7. Барзуноў Георгій Фёдаравіч, дырэктар трэста «Галоўхлеб» БССР
  8. * Башкевіч Вадзім, начальнік Упраўлення вышэйшай школы Наркамата асветы БССР
  9. Бейлін Саламон Хаімавіч
  10. Белацаркоўскі Абрам Давыдавіч
  11. * Бранштэйн Якаў, літаратурны крытык
  12. Бурдыка Іван Сямёнавіч, адказны сакратар СНК БССР
  13. * Вайноў Віктар Лявонцьевіч, загадчык экспедыцыі карамельнага цэху фабрыкі «Камунарка»; беларускі журналіст, сябра КПЗБ
  14. * Варончанка Аляксандр, Наркам асветы БССР, кандыдат у сябры УКП(б)
  15. Варшаўскі Станіслаў Юльянавіч
  16. Васільеў-Вашчылін Рыгор Мікітавіч
  17. Вольны Анатоль, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
  18. Габаеў Моўша-Нохім Ізраілевіч
  19. Габрусёў Апанас Сцяпанавіч
  20. * Галавач Платон, празаік
  21. Гейштэрн Антон Міхайлавіч
  22. * Гершон Ёсіф Хаімавіч, намеснік Наркама асветы БССР, сябра/кандыдат у сябры УКП(б) з 1919
  23. Гінзбург Якаў Яфімавіч
  24. Госін Абрам Мендзелевіч
  25. Гурскі Канстанцін Іосіфавіч, старшы ветэрынарны доктар, ветэрынарнае ўпраўленне Наркамзема БССР (паводле некаторых звестак [4], расстраляны 17.10.1937)
  26. Гурэвіч Нохман Гіршавіч, Наркам унутранага гандлю БССР, сябра ЦК КП(б)Б, сябра ЦВК БССР, сябра/кандыдат у сябры УКП (б) з 1920
  27. * Дзеніскевіч Мікалай Міхайлавіч, партыйны работнік, другі сакратар ЦК КП(б)Б, сябра/кандыдат у сябры УКП(б)
  28. Дзмітраў Мікалай Андрэевіч
  29. Дзякаў Ананій Іванавіч, рэктар БДУ у 1934—1935 гг.
  30. Дракахруст Абрам Генрыхавіч
  31. Дудар Алесь, паэт
  32. * Хацкель Майсеевіч Дунец, крытык і публіцыст
  33. Елянсон Гірш Борухавіч
  34. Ермакоў Мікалай Паўлавіч
  35. Жывуцкі Іван Сцяпанавіч, настаўнік
  36. Замалін Навум Міхайлавіч, дацэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытуту
  37. Зарэцкі Міхась, празаік
  38. Зянковіч Аляксандр Сазонавіч
  39. Іваноў Аляксандр Васілевіч
  40. Іспраўнікаў Прохар Іванавіч, нам. загадчыка сельскагаспадарчага аддзела газ. «Віцебскі пралетарый»
  41. * Кавалёў Захар, сакратар Варашылаўскага РК КП(б)Б
  42. Каваль Васіль, празаік
  43. * Кавальчук Захар, старшыня ЦК прафсаюзаў БССР
  44. * Кандрашук Мікалай, начальнік упраўлення шкляной прамысловасці Наркамата лёгкай прамысловасці БССР
  45. Кантар Саламон Мендзелевіч, дырэктар Белпрамторга
  46. Капітанакі Міхаіл Васілевіч
  47. * Каранеўскі Язэп Пятровіч, дзяржаўны дзеяч, педагог, публіцыст
  48. Карпенка Іван Іванавіч, загадчык лабараторыі Віцебскай ветэрынарнай станцыі
  49. Качанаў Герасім Антонавіч
  50. Кляніцкі Віктар Сямёнавіч
  51. Кляшторны Тодар Тодаравіч, паэт
  52. Кудзелька Іосіф Фадзеевіч, начальнік упраўлення па ахове аўтарскіх правоў пры СП БССР
  53. * Кульбак Майсей, празаік
  54. Кучынскі Аляксей Сцяпанавіч, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, педагог, рэдактар
  55. * Лабадаеў Міхаіл, загадчык асобага сектара (аддзела) ЦК КП(б)Б
  56. * Лашкевіч Леанард, намеснік наркама Наркамата саўгасаў БССР
  57. Левін Аляксандр Самойлавіч, літаратурны крытык
  58. Левін Саламон Вульфавіч, літаратурны крытык
  59. Лейбін Піня Майсеевіч
  60. Ліхтэнштэйн Сямён Давыдавіч
  61. Лукашонак Мікіта Сяргеевіч
  62. Лявонны Юрка, паэт
  63. Ляйбовіч Хаім Элясавіч
  64. Лямперт Саламон Рыгоравіч, студэнт 5 курсу БДУ
  65. * Ляўкоў Максім, Наркам юстыцыі БССР
  66. Мазель Элізар Якаўлевіч, нам. дырэктара па навуковай рабоце Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі
  67. * Майсееў Леў, сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б
  68. Малаў Барыс Міхайлавіч, загадчык аддзела хлебнай групы наркамата ўнутранага гандлю
  69. Маракоў Валерый Дзмітрыевіч, паэт
  70. Маргелаў Сцяпан Прохаравіч, загадчык секцыі геаграфіі інстытуту эканомікі АН БССР
  71. Марголін Міхаіл Саламонавіч
  72. * Мар’янаў Барыс, сакратар Дзяржынскага РК КП(б)Б, сябра ЦК КП(б)Б (з 1937 г.)
  73. Масленнікаў Павел Аляксандравіч
  74. Мелік-Шахназараў Андрэй Паўлавіч
  75. Мірлін Абрам Навумавіч
  76. Міснікоў Мікалай Данілавіч
  77. * Міхайлаў Дзямьян, кансультант Упраўлення справамі СНК БССР
  78. Міхееў Мікалай Іванавіч
  79. * Міцькоў Сяргей, дырэктар Гідролізнага доследнага завода Наркамата мясцовай прамысловасці БССР
  80. Мурзо Сяргей Мікітавіч, паэт
  81. Мухін Павел Максімавіч, загадчык лабараторыі Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі
  82. Навахрэст Якаў Пятровіч
  83. Нёманскі Янка, празаік, грамадскі дзеяч
  84. Несцяровіч Іван Іванавіч
  85. Падсявалаў Іван Іванавіч
  86. Паплыка Іван Майсеевіч
  87. Пасмарнік Іван Майсеевіч
  88. * Петрушэня Васіль, кансультант СНК БССР па камунальных і транспартных справах
  89. Півавараў Зяма, паэт
  90. Пітомцаў Міхаіл Мікітавіч
  91. Пратапопаў Апалон Уладзіміравіч
  92. * Пратасеня Рыгор, вучоны-аграхімік
  93. Пурыс Ізраіль Лейзеравіч
  94. Пуцілоўскі Аляксандр Андрэевіч
  95. Пуцінцаў Іван Андрэевіч
  96. Пятрашын Кузьма Рыгоравіч
  97. Разумоўскі Арон-Лейб Сіманавіч
  98. Рыдзеўскі Міхаіл Антонавіч, загадчык вучэбнай часткі Мінскага педагагічнага інстытуту
  99. Самахвалаў Аляксандр Рыгоравіч
  100. Сандамірскі Якаў Рыгоравіч, загадчык кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытуту
  101. Сапрыцкі Оскар Абрамавіч, намеснік наркама земляробства БССР
  102. Сарокаш Іван Усцінавіч
  103. Спектар Якаў Мееравіч, загадчык сакратарыяту СНК БССР
  104. Старынскі Васіль Сямёнавіч
  105. Сташэўскі Васіль Пятровіч, празаік
  106. Стрэле Георгій Уладзіміравіч, дырэктар конесаўгаса № 120
  107. Суроўцаў Георгій Уладзіміравіч
  108. Сялоў Дзмітрый Паўлавіч, начальнік планава-фінансавага ўпраўлення наркама асветы БССР
  109. Сярдзюк Панцялей Іванавіч, загадчык лабараторыі біяфабрыкі № 5 у Віцебску
  110. Таненбаўм Мірон Барысавіч
  111. Таўбін Юлій Абрамавіч, паэт
  112. Троцкі Іван Васілевіч
  113. Трумпацкі Эля Хацкелевіч
  114. * Турлай Андрэй, Наркам саўгасаў БССР
  115. Успенскі Яўген Канстанцінавіч, фізік
  116. Фалкін Рыгор Якаўлевіч
  117. Фінкельштайн Аба Алфёравіч
  118. Фломбаўм Яўсей Еўнавіч
  119. * Фрыдман Ісак, начальнік аддзела землеўпарадкавання Наркамата земляробства БССР
  120. Харлац Дзмітрый Сямёнавіч
  121. * Харык Ізі, паэт
  122. Хатулёў Пётр Фёдаравіч, літаратурны крытык
  123. Чарнушэвіч Аляксандр Анікеевіч, загадчык забеспячэннем, Белгеаразведка; Наркам асветы БССР у 1933—1936 гг., сябра УКП(б)
  124. Чарняк Мікалай Платонавіч
  125. Чарот Міхась, паэт
  126. Чачура Канстанцін Георгіевіч
  127. Шалай Макар Ксенафонтавіч, літаратурны крытык
  128. Шапіра Юдаль Ісакавіч
  129. Шастакоў Павал Пятровіч, журналіст
  130. * Юдэльсон Арон, паэт
  131. Юлькін Якаў Веньямінавіч
  132. * Яркін Віктар, начальнік службы Днепра-Дзвінскага параходства ў Гомелі, у 1918—1919 гадах старшыня ЧК Заходняй вобласці, а затым БССР, адначасова у сакавіку-маі 1919 года старшыня Мінскага гарсавета.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ларыса Цімошык Жылі з адкрытай душой // Звязда : Газета. — 29 кастрычніка 2009. — № 205 (26563). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  2. З 04.03.1937 г. да 22.05.1938 г. (444 дні) на Беларусі было рэпрэсіравана каля 100 тысяч чалавек, у сярэднім за ноч арыштоўвалі 230 чалавек (з раздзела «Яны вынішчалі нашых продкаў» кнігі Леаніда Маракова «Ахвяры і карнікі», гл. спіс літаратуры).
  3. Большасць з рэпрэсаваных былі пазней амніставаныя.
  4. Жертвы политического террора в СССР

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]