Спіс дзяржаўных узнагарод і ганаровых званняў Беларусі

Гэта старонка ўваходзіць у лік выдатных спісаў
Інфармацыйныя спісы
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дзяржа́ўныя ўзнагаро́ды і ганаро́выя зва́нні Рэспу́блікі Белару́сь — узнагароды і ганаровыя званні, заканадаўча вызначаныя Канстытуцыяй Беларусі, Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года № 288-З «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь»[1], Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2005 г. № 168 «Аб некаторых пытаннях узнагароджання дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь», а таксама іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць адносіны ў гэтай сферы[2].

Рашэнне аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь прымае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Узнагарода аддаецца ўзнагароджанаму асабіста, ва ўрачыстай абстаноўцы. Асобам, удастоеным нейкай дзяржаўнай узнагароды, выдаецца пасведчанне і нагрудны знак[1].

Зараз у Беларусі ёсць 10 ордэнаў[3], 9 медалёў[4], 41 ганаровае званне[5], а таксама найвышэйшая ўзнагарода — званне Герой Беларусі.

Ордэны Беларусі на паштовых марках, выпушчаных Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у 2008 годзе.
Ордэны Беларусі на паштовых марках, выпушчаных Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у 2008 годзе.
Медалі Беларусі на паштовых марках, выпушчаных Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у 2008 годзе.
Медалі Беларусі на паштовых марках, выпушчаных Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у 2008 годзе.

Ордэны[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная крыніца:[3]

Выява Назва Дата заснавання За што прысуджваецца Каму прысуджваецца Колькасць узнагароджанняў[6] Як і дзе носіцца

Ордэн Айчыны I ступені 13 красавіка 1995 1. За выдатныя дасягненні ў вытворчай, навукова-даследчай, сацыяльна-культурнай, грамадскай, дабрачыннай і іншых сферах дзейнасці, накіраванай на павышэнне дабрабыту людзей і ўмацаванне магутнасці краіны;

2. за мужнасць і адвагу, праяўленыя пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў, забеспячэнні законнасці і правапарадку;
3. за вялікія заслугі ў развіцці эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і іншымі краінамі.

Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
4
На левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў (акрамя ордэна Маці) размяшчаецца перад імі ў парадку старшынства ступеней.

Ордэн Айчыны II ступені
33

Ордэн Айчыны III ступені
253

Ордэн Воінскай Славы 13 красавіка 1995 1. За выключныя заслугі ў кіраванні войскамі, падтрыманні іх высокай баявой гатоўнасці і прафесійнай вывучкі;

2. за адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў, выкананні іншых службовых абавязкаў;
3. за заслугі ва ўмацаванні баявой садружнасці і ваеннага супрацоўніцтва з замежнымі дзяржавамі.

Ваеннаслужачыя Рэспублікі Беларусь, арганізацыі, воінскія часці (падраздзяленні), злучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і вайсковых фарміраванняў, калектывы іх работнікаў[7].
1
На левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна Айчыны.


Ордэн Дружбы народаў 13 красавіка 1995 1. За значны ўклад у справу ўмацавання міру, дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі, кансалідацыі грамадства і адзінства народаў;

2. за асабліва плённую дзейнасць па збліжэнні і ўзаемаабагачэнні нацыянальных культур;
3. за высокія дасягненні ў міжнароднай грамадскай, дабрачыннай і гуманітарнай дзейнасці;
4. за вялікі асабісты ўклад у развіццё і прымнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, актыўную дзейнасць па абароне правоў чалавека і яго сацыяльных інтарэсаў;
5. за асаблівыя заслугі ў развіцці знешнеэканамічнай дзейнасці, дэмакратыі і сацыяльнага прагрэсу.

Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, арганізацыі, воінскія часці (падраздзяленні), злучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і вайсковых фарміраванняў, калектывы іх работнікаў[7].
55
На шыйнай стужцы.

Ордэн «За асабістую мужнасць» 13 красавіка 1995 1. За выключную адвагу і асабістую храбрасць, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, грамадзянскага або службовага абавязку;

2. за самаадданыя ўчынкі, здзейсненыя ў экстрэмальных абставінах;
3. за мужнасць, праяўленую пры ахове дзяржаўнай граніцы;
4. за мужнасць, праяўленую пры ахове грамадскага парадку;
5. за смелыя і рашучыя дзеянні ў абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця.

Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
70
На левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна «За службу Радзіме».

Ордэн «За службу Радзіме» I ступені 13 красавіка 1995 1. За ўзорнае выкананне воінскага абавязку, дасягненне высокай баявой вывучкі падпарадкаваных злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь, што створаныя ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

2. за падтрыманне высокай баявой гатоўнасці войскаў, забеспячэнне абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь;

3. за адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку;

4. за асаблівыя заслугі ва ўмацаванні дзяржаўнай бяспекі, ахове дзяржаўнай граніцы і барацьбе са злачыннасцю;

5. за іншыя заслугі перад Радзімай.

Ваеннаслужачыя, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, арганізацыі, воінскія часці (падраздзяленні), злучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і вайсковых фарміраванняў, калектывы іх работнікаў[7].
5
На левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца ў парадку старшынства ступеней пасля ордэна Воінскай Славы.

Ордэн «За службу Радзіме» II ступені
43

Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
433

Ордэн «За ўмацаванне міру і дружбы» 11 кастрычніка 2016 1. За выключныя заслугі ва ўмацаванні двухбаковых адносін з Рэспублікай Беларусь, аказанне ўсямернага садзейнічання ў яе сацыяльна-эканамічным развіцці і працвітанні;

2. за вялікі асабісты ўклад ва ўстанаўленне дружбы і эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі, інтэграцыю Рэспублікі Беларусь у міжнародныя структуры;

3. у знак удзячнасці за актыўную міратворчую дзейнасць, гарманізацыю міжнацыянальных адносін, спонсарскую дзейнасць і правядзенне значных гуманітарных мерапрыемстваў на карысць чалавецтва, яднання і згоды ў сусветнай супольнасці.

Кіраўнікі замежных дзяржаў, асобы, якія займаюць вышэйшыя пасады ў дзяржаўных органах замежных краін, а таксама выдатныя палітычныя і грамадскія дзеячы
1
На ордэнскім ланцугу.

Ордэн Маці 13 красавіка 1995 Узнагароджанне Ордэнам Маці праводзіцца пры дасягненні пятым дзіцём узросту аднаго года і пры наяўнасці ў жывых астатніх дзяцей гэтай маці.

Пры ўзнагароджанні Ордэнам Маці ўлічваюцца таксама дзеці:

1. Усыноўленыя ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;

2. якія загінулі або прапалі без вестак пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў, выкананні грамадзянскага абавязку па выратаванні чалавечага жыцця, забеспячэнні законнасці і правапарадку;

3. памерлыя ў выніку ранення, калецтва, захворвання, атрыманых пры названых абставінах, або ў выніку працоўнага калецтва або прафесійнага захворвання.

Жанчыны, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей.
11113
На левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца над імі.


Ордэн Пашаны 13 красавіка 1995 1. За вялікія дасягненні ў вытворчай, навукова-даследчай, дзяржаўнай, сацыяльна-культурнай, спартыўнай, грамадскай і іншай дзейнасці;

2. за высокія вытворчыя паказчыкі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, сувязі, гандлі, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, бытавым абслугоўванні насельніцтва, на транспарце і ў іншых галінах працоўнай дзейнасці;

3. за значныя поспехі ў медыцынскім абслугоўванні насельніцтва, навучанні, выхаванні дзяцей і падлеткаў, падрыхтоўцы іх да працы;

4. за дасягненне высокай прадукцыйнасці працы, паляпшэнне якасці прадукцыі, зніжэнне матэрыяльных і працоўных выдаткаў на яе выраб;

5. за ўкараненне ў вытворчасць новай тэхнікі, тэхналогіі, асабліва каштоўныя вынаходствы і рацыяналізатарскія прапановы;

6. за плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць;

7. за заслугі ў развіцці эканамічных, навукова-тэхнічных, культурных і іншых сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і іншымі дзяржавамі.

Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, арганізацыі, воінскія часці (падраздзяленні), злучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і вайсковых фарміраванняў, калектывы іх работнікаў[7].
985
На левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна «За асабістую мужнасць».
Ордэн Працоўнай Славы
Ордэн Працоўнай Славы

Ордэн Працоўнай Славы 28 красавіка 2015 1. За асаблівыя дасягненні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, на транспарце, у сферы абслугоўвання;

2. за выдатныя заслугі ў галіне культуры, літаратуры, мастацтва, адукацыі, медыцыны, навукова-даследчай дзейнасці і іншых галінах працоўнай дзейнасці;

3. за самаадданую высокапрадукцыйную працу, выраб прадукцыі высокай якасці, укараненне ў вытворчасць новай тэхнікі, тэхналогіі, перадавога вопыту, асабліва каштоўныя вынаходствы і рацыяналізатарскія прапановы;

4. за асаблівыя заслугі ў галіне дзяржаўнай і грамадскай дзейнасці, ва ўмацаванні законнасці, правапарадку і абараназдольнасці краіны.

Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, арганізацыі, воінскія часці (падраздзяленні), злучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і вайсковых фарміраванняў, калектывы іх работнікаў[7].
6
На левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна Воінскай Славы.

Ордэн Францыска Скарыны 13 красавіка 1995 1. За значныя поспехі ў галіне нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, выдатныя даследаванні гісторыі Беларусі, дасягненні ў галіне нацыянальнай мовы, літаратуры, мастацтва, кнігавыдання, культурна-асветнай дзейнасці, а таксама прапаганды культурнай спадчыны беларускага народа;

2. за асаблівыя заслугі ў гуманітарнай, дабрачыннай дзейнасці, у справе абароны чалавечай годнасці і правоў грамадзян, міласэрнасці і іншыя высакародныя ўчынкі.

Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, арганізацыі, воінскія часці (падраздзяленні), злучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і вайсковых фарміраванняў, калектывы іх работнікаў[7].
235
На левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна Пашаны.

Медалі[4][правіць | правіць зыходнік]

Выява Назва Дата заснавання[1] За што прысуджваецца Каму прысуджваецца Як і дзе носіцца

Медаль «За адвагу» 13 красавіка 1995 года За асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя:

1. у баявой абстаноўцы пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў;

2. пры выкананні воінскага абавязку, службовага або грамадзянскага абавязку, абароне канстытуцыйных правоў грамадзян;

3. пры выратаванні людзей на вадзе, у час стыхійных бедстваў, пажараў, аварый, катастроф і іншых надзвычайных абставін, звязаных з рызыкай для жыцця.

Ваеннаслужачыя, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Медаль «За адвагу» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці ордэнаў размяшчаецца пасля іх.

Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» 13 красавіка 1995 года 1. За значныя заслугі ў воінскай службе;

2. за поспехі ў падтрыманні высокай баявой гатоўнасці падраздзяленняў, часцей, злучэнняў і аб’яднанняў, выдатныя паказчыкі ў баявой падрыхтоўцы, асаблівую адзнаку на вучэннях і манеўрах, пры нясенні баявога дзяжурства;

3. за асаблівыя заслугі ў асваенні, эксплуатацыі і абслугоўванні ваеннай тэхнікі, высокае прафесійнае майстэрства.

Ваеннаслужачыя. Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адвагу».

Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» 13 красавіка 1995 года 1. За асабістую мужнасць, храбрасць і самаадданасць, праяўленыя пры затрыманні злачынцаў або ліквідацыі злачынных груп, ахове жыцця і здароўя людзей;

2. за ўмелыя, ініцыятыўныя і смелыя дзеянні, якія садзейнічалі паспяховаму выкананню падраздзяленнем, нарадам аператыўна-службовых і службова-баявых задач па спыненні злачынных і іншых процізаконных дзеянняў;

3. за ўмела арганізаваныя і ажыццёўленыя дзеянні па прадухіленні і раскрыцці злачынстваў;

4. за ўмелую арганізацыю работы і высокую рэзультатыўнасць дзейнасці органаў і падраздзяленняў унутраных спраў, злучэнняў, часцей і падраздзяленняў унутраных войскаў па ахове грамадскага парадку і барацьбе са злачыннасцю;

5. за актыўны ўдзел і дапамогу органам унутраных спраў і падраздзяленням унутраных войскаў у ахове грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю і іншымі правапарушэннямі.

Ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў воінскай службе».

Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» 13 красавіка 1995 года 1. За мужнасць і самаадданасць, праяўленыя пры затрыманні парушальнікаў дзяржаўнай граніцы;

2. за подзвігі і асаблівыя заслугі ў ахове дзяржаўнай граніцы;

3. за ўмелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі пагранічнага нарада пры ахове недатыкальнасці дзяржаўнай граніцы;

4. за высокую пільнасць і ініцыятыўныя дзеянні, у выніку якіх былі затрыманы парушальнікі дзяржаўнай граніцы;

5. за актыўную дапамогу пагранічным войскам у іх рабоце па ахове дзяржаўнай граніцы.

Ваеннаслужачыя пагранічных войскаў, а таксама іншыя ваеннаслужачыя і іншыя грамадзяне. Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку».

Медаль «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» 15 чэрвеня 2009 года[8] 1. За асабістую мужнасць, адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый;

2. за ўмелыя, ініцыятыўныя і смелыя дзеянні пры правядзенні аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ;

3. за ўмелую арганізацыю работы і высокую рэзультатыўнасць дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый;

4. за актыўны ўдзел і дапамогу органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях у папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Асобы начальніцкага і радавога складу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў унутраных спраў, ваеннаслужачыя, іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Медаль «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы».

Медаль «За працоўныя заслугі» 13 красавіка 1995 года 1. За значныя дасягненні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, на транспарце, у сферы абслугоўвання, навуцы, адукацыі, ахове навакольнага асяроддзя, ахове здароўя насельніцтва, культуры, дзяржаўнай службе і іншых галінах працоўнай дзейнасці;

2. за карысныя вынаходствы і рацыяналізатарскія прапановы;

3. за поспехі ў выхаванні і прафесійнай падрыхтоўцы моладзі, развіцці фізічнай культуры і спорту.

Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Медаль «За працоўныя заслугі» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы».

Медаль Францыска Скарыны 20 красавіка 1989 года[9] За выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і павелічэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа. Работнікі навукі, адукацыі і культуры. Медаль Францыска Скарыны носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За працоўныя заслугі».

Медаль «За бездакорную службу» I ступені 13 красавіка 1995 года За дваццацігадовую бездакорную службу. Ваеннаслужачыя, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, службовыя асобы мытных органаў. Медаль «За бездакорную службу» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца ў парадку старшынства ступеней пасля медаля Францыска Скарыны.

Медаль «За бездакорную службу» II ступені За пятнаццацігадовую бездакорную службу.

Медаль «За бездакорную службу» III ступені За дзесяцігадовую бездакорную службу.

Медаль «За выратаванае жыццё» 28 красавіка 2015 года За ратаванне людзей на вадзе, у час стыхійных бедстваў, пажараў, аварый, катастроф і іншых надзвычайных абставін, звязаных з рызыкай для жыцця. Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь Носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых узнагарод размяшчаецца пасля медаля «За адвагу»[10]

Юбілейныя медалі[11][правіць | правіць зыходнік]

Акрамя звычайных дзяржаўных медалёў, у Беларусі існуюць юбілейныя медалі, прызначаныя нейкаму святу або падзеі. Яны зацвярджаюцца асобна Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або кіраўнікамі дзяржаўных органаў рэспубліканскага ўзроўню (напрыклад, міністры, старшыні дзяржаўных камітэтаў).

Выява Назва Дата заснавання У гонар чаго прысуджваецца Каму прысуджваецца

Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» 14 сакавіка 1995 года У гонар перамогі савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне. 1. Вайскоўцы і асобы вольнанаёмнага складу, якія прымалі ў шэрагах Узброеных Сіл СССР удзел у баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай вайны, партызаны Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі падполля, вайскоўцы і асобы вольнанаёмнага складу, якія служылі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны ва Узброеных Сілах СССР, асобы, якія ўзнагароджаны медалямі «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» або «За перамогу над Японіяй», а таксама асобы, якія маюць пасведчанне да медаля «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» або пасведчанне ўдзельніка вайны;

2. працаўнікі тылу, узнагароджаныя за самаадданую працу ў гады Вялікай Айчыннай вайны ордэнамі СССР, медалямі «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За працоўную доблесць», «За працоўную адзнаку», «За абарону Ленінграда», «За абарону Масквы», «За абарону Адэсы», «За абарону Севастопаля», «За абарону Сталінграда», «За абарону Кіева», «За абарону Каўказа», «За абарону Савецкага Запаляр’я», а таксама асобы, якія маюць знак «Жыхару блакаднага Ленінграда» або пасведчанне да медаля «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»;

3. былыя вязні канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў перыяд Другой Сусветнай вайны;


Юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» 6 снежня 2004 года 1. Вайскоўцы і асобы вольнанаёмнага складу, якія прымалі ў шэрагах Узброеных Сіл СССР удзел у баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай вайны, партызаны Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі падполля, вайскоўцы і асобы вольнанаёмнага складу, якія служылі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны ва Узброеных Сілах СССР, асобы, якія ўзнагароджаны медалямі «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» або «За перамогу над Японіяй», а таксама асобы, якія маюць пасведчанне да медаля «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» або пасведчанне ўдзельніка вайны;

2. працаўнікі тылу, узнагароджаныя за самаадданую працу ў гады Вялікай Айчыннай вайны ордэнамі СССР, медалямі «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За працоўную доблесць», «За працоўную адзнаку», «За абарону Ленінграда», «За абарону Масквы», «За абарону Адэсы», «За абарону Севастопаля», «За абарону Сталінграда», «За абарону Кіева», «За абарону Каўказа», «За абарону Савецкага Запаляр’я», а таксама асобы, якія маюць знак «Жыхару блакаднага Ленінграда» або пасведчанне да медаля «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»;


3. былыя вязні канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў перыяд Другой Сусветнай вайны;


4. іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечанне памяці загінуўшых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.


Юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» 5 студзеня 2010 года

Юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» 25 кастрычніка 2013 года[~ 1]

Медаль Жукава 18 верасня 1997 года[~ 2] Прымеркаваны да 100-гадовага юбілею Жукава. 1. Былым вайскоўцам і асобам вольнанаёмнага складу Чырвонай арміі, Ваенна-Марскога Флоту, войскаў НКУС, партызанам, удзельнікам падполля за адвагу, стойкасць і мужнасць, праяўленыя ў баявых дзеяннях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і японскімі мілітарыстамі, на аснове дакументаў, якія сцвярджаюць непасрэдны ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў або ў баявых дзеяннях супраць Японіі

Юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» 28 мая 2004 года У гонар вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецкай акупацыі. 1. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны;

2. замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі партызанскага і падпольнага руху ў Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, якія пастаянна пражываюць за мяжамі Рэспублікі Беларусь, якія непасрэдна прымалі ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;

3. вайскоўцы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, дзяржаўныя служачыя і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, ўвекавечанне памяці загінуўшых, арганізацыю юбілейных мерапрыемстваў, прысвечаных святу вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» 4 снежня 2008 года

Юбілейны медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»[13] 22 мая 2014 года

Юбілейны медаль «75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»[14] 2 красавіка 2019 года

Юбілейны медаль «80 год беларускай міліцыі» 31 студзеня 1997 года У гонар беларускай міліцыі. 1. Асобы начальніцкага і радавога складу міліцыі, якія дасягнулі значных вынікаў у службовай дзейнасці;

2. асобы начальніцкага і радавога складу іншых службаў і падраздзяленняў МУС, вайскоўцы ўнутраных войскаў (за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай службы), якія актыўна спрыяюць органам міліцыі ў іх дзейнасці;


3. асобы начальніцкага складу, звольненыя з органаў унутраных спраў у запас або адстаўку з выслугай 20 і больш гадоў;


4. грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія аказваюць актыўнае садзейнічанне міліцыі ў выкананні ўскладзеных на яе задач;


5. замежныя грамадзяне, якія актыўна спрыяюць развіццю і ўмацаванню сувязей паміж праваахоўнымі органамі.


Юбілейны медаль «90 год міліцыі Беларусі» 31 снежня 2006 года 1. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў (за выключэннем вайскоўцаў тэрміновай вайсковай службы), дасягнуўшыя высокіх рэзультатаў у службовай дзейнасці;

2. ветэраны органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспубліке Беларусь і іншых дзяржаў, іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і удасканаленне дзейнасці ў сферах барацьбы са злачыннасцю, аховы правапарадку і забеспячэння грамадскай бяспечнасці.


Юбілейны медаль «100 год міліцыі Беларусі» 17 мая 2016 года[15]

Юбілейны медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» 13 лютага 1998 года У гонар Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 1. Генералы і афіцэры Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, чыгуначных войскаў Рэспублікі Беларусь, вайсковай часці 04152 і іншых вайсковых фарміраванняў, створаных у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

2. Героі Савецкага Саюза;


3. поўныя кавалеры Ордэна Славы;


4. Ганаровыя салдаты Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;


5. ваеначальнікі, у тым ліку і тыя, якія пражываюць у краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у падтрыманне высокай баявой гатоўнасці войскаў Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, якія актыўна ўдзельнічаюць у дзейнасці ветэранскіх арганізацый, патрыятычным выхаванні моладзі і ваеннаслужачых;


6. дзяржаўныя служачыя, якія ўнеслі вялікі ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь, патрыятычнае выхаванне моладзі і вайскоўцаў.


Юбілейны медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» 28 снежня 2007 года 1. Вайскоўцы, якія праходзяць ваенную службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь (за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы), якія дасягнулі высокіх рэзультатаў у службовай дзейнасці;

2. ветэраны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых краін, іншыя асобы, якія ўнеслі вялікі ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь і будаўніцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.


Юбілейны медаль «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» 28 верасня 2017 года[16]

Юбілейны медаль «80 год Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь» 25 лютага 1998 года У гонар беларускіх пагранічнікаў. 1. Асобы афіцэрскага складу, якія знаходзяцца да 28 мая 1998 года на воінскай службе ў Пагранічных войсках Рэспублікі Беларусь і дасягнуўшыя станоўчых рэзультатаў у аператыўна-службовай дзейнасці;

2. прапаршчыкі (мічманы), якія знаходзяцца на воінскай службе ў Пагранічных войсках, якія праслужылі ў іх да 28 мая 1998 года ў званні прапаршчыка (мічмана) 5 ці болей гадоў у каляндарным падліку і дасягнуўшыя станоўчых рэзультатаў у аператыўна-службовай дзейнасці;

3. асобы афіцэрскага складу, звольненыя з воінскай службы ў запас ці адстаўку, якія праслужылі ў пагранічных войсках 25 ці болей гадоў у каляндарным падліку;

4. асобы афіцэрскага складу, — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і прыраўнаваныя да іх;

5. грамадзяне Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, якія ўнеслі значны ўклад у забеспячэнне нацыянальнай бяспекі на дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.


Юбілейны медаль «90 год на варце граніцы» 27 мая 2008 года 1. Асобы, якія ўзнагароджваюцца медалём «80 год Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь»

2. ветэраны органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, актыўна прымаючыя ўдзел у военна-патрыятычным гадаванні моладзі;


3. курсанты, якія навучаюцца ў 2008 годзе на 4 і 5 курсах ваенных навучальных устаноў у мэтах наступнага праходжання ваеннай службы ў органах пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі станоўчых вынікаў у службовай дзейнасці;


4. асобы грамадзянскага персаналу органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, якія зрабілі значны ўклад у забеспячэнне пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і прапрацавалі ў органах пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь не менш за 10 гадоў.


Юбілейны медаль «100 год органам пагранічнай службы Беларусі» 9 кастрычніка 2017 года[17]

Юбілейны медаль «80 год Камітэту дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» 20 кастрычніка 1997 года У гонар КДБ РБ. 1.Вайскоўцы КДБ Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі станоўчых вынікаў у службовай дзейнасці і якія маюць выслугу гадоў на ваеннай службе ў сістэме КДБ 10 і больш гадоў;

2.пенсіянеры КДБ, звольненыя з ваеннай службы па ўзросту, хваробе, выслузе гадоў і скарачэнню штатаў і маючыя на дзень звальнення выслугу гадоў на ваеннай службе 25 і больш гадоў;

3.грамадзяне Рэспублікі Беларусь і асобныя супрацоўнікі органаў бяспекі краін СНД, якія ўнеслі значны ўклад у забеспячэнне дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.


Юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі» 16 кастрычніка 2007 года 1.Вайскоўцы органаў дзяржаўнай бяспекі, падпарадкаваных ім падраздзяленняў і арганізацый (за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы), якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці;

2.ветэраны органаў дзяржаўнай бяспекі па хадайніцтве Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў КДБ «Гонар», службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне дзяржаўнай бяспекі.


Юбілейны медаль «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана» 24 красавіка 2003 года У гонар воінаў, якія ўдзельнічалі ў Афганскай вайне 1.Грамадзяне Рэспублікі Беларусь (у тым ліку пасмяротна), якія выконвалі воінскі і службовы доўг у Рэспубліцы Афганістан у перыяд са снежня 1979 г. па люты 1989 г.

Юбілейны медаль «20 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана» 8 студзеня 2009 года 1.Грамадзяне Рэспублікі Беларусь (у тым ліку пасмяротна), якія выконвалі воінскі і службовы доўг у Рэспубліцы Афганістан у перыяд са снежня 1979 г. па люты 1989 г.;

2.вайскоўцы Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, працаўнікі дзяржаўных органаў і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у гераіцка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечванне памяці паўшых, развіццё ветэранскага руху, арганізацыю работы па сацыяльнай, медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў, інвалідаў і членаў сямей загінуўшых.


Юбілейны медаль «30 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана» 16 кастрычніка 2018 года[18] 1.Грамадзяне Рэспублікі Беларусь (у тым ліку пасмяротна), якія выконвалі воінскі і службовы доўг у Рэспубліцы Афганістан у перыяд са снежня 1979 г. па люты 1989 г.;

2.вайскоўцы Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, працаўнікі дзяржаўных органаў і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у гераіцка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечванне памяці паўшых, развіццё ветэранскага руху, арганізацыю работы па сацыяльнай, медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў, інвалідаў і членаў сямей загінуўшых.


Юбілейны медаль «100 год прафсаюзнаму руху Беларусі» 26 красавіка 2004 года У гонар прафсаюзнага руху Беларусі. 1.Члены прафсаюзаў, якія ўнеслі значны ўклад у прафсаюзны рух Беларусі і сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны;

2.ветэраны прафсаюзнага руху Беларусі, прафсаюзныя працаўнікі, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, члены грамадскіх аб’яднанняў, якія асабістым прыкладам і грамадскай дзейнасцю ахоўваюць працоўныя і сацыяльна-эканамічныя правы і законныя інтарэсы членаў прафсаюзаў;

3.грамадзяне Рэспублікі Беларусь, узнагароджаныя дзяржаўнымі ўзнагародамі СССР і Рэспублікі Беларусь за доблесную працу і дасягнуўшыя высокіх рэзультатаў у працы ў перыяд падрыхтоўкі да юбілею прафсаюзнага руху Беларусі.


Юбілейны медаль «150 год пажарнай службе Беларусі» 4 жніўня 2003 года У гонар МНС РБ. 1.Працаўнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці;

2.ветэраны пажарнай службы, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, члены грамадскіх аб’яднанняў, якія ажыццяўляюць дзейнасць па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці па ахове насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, забеспячэнне пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекі, грамадзянскай абароны;

3.грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі СССР і Рэспублікі Беларусь за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый.


Юбілейны медаль «80 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь» 9 красавіка 2002 года У гонар Пракуратуры Беларусі 1.Пракурорскія працаўнікі за ўзорнае выконванне службовых абавязкаў;

2.ветэраны органаў пракуратуры, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, а таксама іншых дзяржаў, якія ўнеслі значны ўклад ва ўзмацненне законнасці ў Рэспубліцы Беларусь.


Юбілейны медаль «90 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь» 14 мая 2012 года

Юбілейны медаль «100 год органам пракуратуры Беларусі» 22 лютага 2022 года

Юбілейны медаль «20 год органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь» 20 ліпеня 2018[19] У гонар МНС РБ. 1.работнікі і грамадзянскі персанал органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў;

2.ветэраны органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у развіццё і ўдасканальванне дзейнасці ў сферах абароны насельніцтва і тэрыторый Рэспублікі Беларусь ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, забеспячэння пажарнай, прамысловай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, грамадзянскай абароны, у арганізацыю ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і іншых арганізацый з органамі і падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях.


Юбілейны медаль «100 год дыпламатычнай службе Беларусі» 16 кастрычніка 2018[20] У гонар МЗС РБ. 1. Работнікі органаў дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў;

2. Іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у развіццё і ўдасканальванне знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь, прадстаўленне і абарону за мяжой правоў і інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, яе грамадзян і юрыдычных асоб.


Юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі» 12 лютага 2019[21] У гонар работнікаў аграпрамысловага сектару. 1. работнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкамаў, упраўленняў (аддзелаў) па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкамаў, арганізацый, якія ўваходзяць у іх сістэму, іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галінах сельскай гаспадаркі, рыбалоўства, рыбаводства, вытворчасці харчовых прадуктаў, а таксама ў галінах насенняводства, сортавыпрабавання, каранціну і абароны раслін, захавання і павышэння ўрадлівасці глебы, племянной справы, ветэрынарыі, забеспячэння якасці харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, меліярацыі, механізацыі і электрыфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў работы;

2. ветэраны працы за значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу;

3. іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у арганізацыю ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у рашэнні задач па забеспячэнні харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь.


Юбілейны медаль «25 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» 1 ліпеня 2019[22] У гонар работнікаў Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 1. ваеннаслужачыя і грамадзянскі персанал Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў;

2. ветэраны, якія праходзілі службу ў Службе бяспекі, іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у развіццё і ўдасканальванне дзейнасці ў сферы дзяржаўнай аховы, у арганізацыю ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і іншых арганізацый са Службай бяспекі.


Юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кантролю Беларусі» 2 ліпеня 2019[23] У гонар работнікаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. 1. работнікі органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, у тым ліку грамадзянскі персанал органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў работы;

2. іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у развіццё і ўдасканальванне дзейнасці па абароне інтарэсаў дзяржавы ад супрацьпраўных замахаў у эканамічнай сферы, забеспячэнне эканамічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.


Юбілейны медаль «25 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» 1 ліпеня 2019[24] У гонар работнікаў Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 1. ваеннаслужачыя і грамадзянскі персанал Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў;

2. ветэраны, якія праходзілі службу ў Службе бяспекі, іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у развіццё і ўдасканальванне дзейнасці ў сферы дзяржаўнай аховы, у арганізацыю ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і іншых арганізацый са Службай бяспекі.


Юбілейны медаль «30 год органам фінансавых расследаванняў Беларусі» 6 ліпеня 2022 У гонар органаў фінансавых расследаванняў 1. работнікі і цывільны персанал органаў фінансавых расследаванняў КДК за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў у рабоце, а таксама іншых асоб за значны ўклад у развіццё дзейнасці па абароне дзяржаўных інтарэсаў ад проціпраўных замахаў у эканамічнай сферы.

Ганаровыя званні[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь — гэта форма ўзнагароды, прызнання заслуг і заахвочвання выдатных дзеячаў працы, навукі, мастацтва, сацыяльнай сферы, фізічнай культуры і спорту, ваеннай справы[5].

Герой Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Выява Назва Дата заснавання Каму прысуджваецца

Герой Беларусі 13 красавіка 1995 года Званне «Герой Беларусі» — найвышэйшая ступень адзнакі Рэспублікі Беларусь і дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам, звязаныя з подзвігам, здзейсненым у імя свабоды, незалежнасці і працвітання Рэспублікі Беларусь.

Ганаровыя званні[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровыя званні ўмоўна можна раздзяліць на тры групы. У першую групу можна аднесці «Народныя званні» з зялёнай стужкай, у другую — «Заслужаныя званні» з чырвонай стужкай, у трэцюю — два «спартыўныя заслужаныя званні» з блакітнай стужкай.

Выява Назва Каму прысуджваецца
Ганаровае званне «Народны паэт Беларусі» Ганаровае званне «Народны паэт Беларусі» прысвойваецца не раней як праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь» паэтам за асаблівыя заслугі ў развіцці паэтычнай творчасці, стварэнне высокамастацкіх твораў, якія ўнеслі выдатны ўклад у айчынную літаратуру і атрымалі шырокае грамадскае прызнанне.
Ганаровае званне «Народны пісьменнік Беларусі» Ганаровае званне «Народны пісьменнік Беларусі» прысвойваецца не раней як праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь» пісьменнікам за асаблівыя заслугі ў развіцці айчыннай літаратуры, стварэнне высокамастацкіх твораў, якія ўнеслі выдатны ўклад у айчынную літаратуру і атрымалі шырокае грамадскае прызнанне.
Ганаровае званне «Народны артыст Беларусі» Ганаровае званне «Народны артыст Беларусі» прысвойваецца не раней як праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» або «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» артыстам, рэжысёрам, балетмайстрам, дырыжорам, хормайстрам, музычным выканаўцам, якія стварылі высокамастацкія вобразы, спектаклі, кінафільмы, тэлеспектаклі, тэлефільмы, канцэртныя, эстрадныя, цыркавыя праграмы, музычныя, тэлевізійныя і радыётворы, якія ўнеслі выдатны ўклад у айчынную культуру і атрымалі шырокае грамадскае прызнанне.
Ганаровае званне «Народны мастак Беларусі» Ганаровае званне «Народны мастак Беларусі» прысвойваецца не раней як праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» буйнейшым мастакам, якія стварылі выдатныя творы жывапісу, скульптуры, графікі, манументальнага, дэкаратыўна-прыкладнога, тэатральнага, кіна- і тэлемастацтва, якія ўнеслі значны ўклад у айчынную культуру і атрымалі шырокае грамадскае прызнанне.
Ганаровае званне «Народны ўрач Беларусі» Ганаровае званне «Народны ўрач Беларусі» прысвойваецца не раней як праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» высокапрафесійным урачам-спецыялістам, якія ўнеслі значны ўклад у айчынную медыцыну і атрымалі шырокае грамадскае прызнанне іх прафесійнай дзейнасці, за асаблівыя заслугі ва ўмацаванні здароўя насельніцтва, арганізацыі і аказанні медыцынскай дапамогі з выкарыстаннем сучасных дасягненняў медыцынскай навукі і тэхнікі.
Ганаровае званне «Народны настаўнік Беларусі» Ганаровае званне «Народны настаўнік Беларусі» прысвойваецца не раней як праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь» педагагічным работнікам, педагагічная дзейнасць якіх накіравана на рэалізацыю зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйных праграм агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, спецыяльнай адукацыі, адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і праграм выхавання, кіраўніцтва адукацыйнай дзейнасцю пры рэалізацыі гэтых адукацыйных праграм, праграм выхавання, якія ўнеслі выдатны ўклад у сферу адукацыі і атрымалі шырокае грамадскае прызнанне іх прафесійнай дзейнасці, за асаблівыя заслугі ў навучанні і выхаванні навучэнцаў і выхаванцаў.
Ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным артыстам, рэжысёрам, балетмайстрам, дырыжорам, хормайстрам, музычным выканаўцам, якія працуюць у сферы мастацтва дзесяць і больш гадоў, а артыстам балета з улікам спецыфікі іх жанру — пяць і больш гадоў і стварылі высокамастацкія вобразы, спектаклі, кінафільмы, тэлеспектаклі, тэлефільмы, канцэртныя, эстрадныя, цыркавыя праграмы, музычныя, тэлевізійныя і радыётворы, якія атрымалі грамадскае прызнанне.
Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным рэжысёрам, балетмайстрам, дырыжорам, хормайстрам, кампазітарам, драматургам, мастакам, архітэктарам, дызайнерам, мастацтвазнаўцам і іншым дзеячам мастацтва, якія працуюць у галіне мастацтва пятнаццаць і больш гадоў і ўнеслі значны ўклад у развіццё культуры і мастацтва, за вялікія заслугі ў выхаванні і падрыхтоўцы творчых кадраў, стварэнні навуковых прац.
Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокакваліфікаваным работнікам устаноў культуры, паліграфіі, друку, радыё і тэлебачання, іншых арганізацый, у тым ліку дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць кіраванне і рэгуляванне ў сферы культуры, а таксама пісьменнікам, паэтам, удзельнікам самадзейнай творчасці, якія працуюць у галіне культуры пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў развіцці культуры.
Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца выдатным вучоным, якія маюць вучоную ступень доктара навук, за заслугі ў распрацоўцы прыярытэтных напрамкаў навукі і тэхнікі, стварэнні навуковых школ, выхаванні і падрыхтоўцы навуковых кадраў.
Ганаровае званне «Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца аўтарам укаранёных у вытворчасць вынаходстваў, якія ўнеслі значны ўклад у тэхнічны прагрэс і маюць важнае дзяржаўнае значэнне, а таксама за шматгадовую вынаходніцкую дзейнасць.
Ганаровае званне «Заслужаны рацыяналізатар Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны рацыяналізатар Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца аўтарам рацыяналізатарскіх прапаноў, укараненне якіх унесла значны ўклад ва ўдасканаленне вытворчасці, павышэнне прадукцыйнасці працы, паляпшэнне якасці прадукцыі, умоў працы і тэхнікі бяспекі, забеспячэнне навукова-даследчага і навучальнага працэсу, якія вядуць шматгадовую рацыяналізатарскую дзейнасць.
Ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным настаўнікам, выкладчыкам, выхавальнікам і іншым работнікам дашкольных устаноў, агульнаадукацыйных устаноў усіх відаў, устаноў пазашкольнага выхавання і навучання, устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дзіцячых дамоў, якія працуюць па спецыяльнасці пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў педагагічнай і выхаваўчай дзейнасці, якая забяспечвае атрыманне навучэнцамі і выхаванцамі глыбокіх ведаў, развіццё і ўдасканаленне іх творчага патэнцыялу.
Ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным навукова-педагагічным і іншым работнікам устаноў адукацыі, органаў кіравання сістэмы адукацыі, якія працуюць па спецыяльнасці пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў педагагічнай і выхаваўчай рабоце, арганізацыі навучальна-вытворчага працэсу, яго навукова-метадычным забеспячэнні.
Ганаровае званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным урачам, якія працуюць па спецыяльнасці пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў ахове здароўя насельніцтва, арганізацыі і аказанні лячэбна-прафілактычнай дапамогі з выкарыстаннем у рабоце сучасных дасягненняў медыцынскай навукі і тэхнікі.
Ганаровае званне «Заслужаны работнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны работнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца ўрачам, навуковым супрацоўнікам, сярэдняму і малодшаму медыцынскаму персаналу, правізарам, фармацэўтам, інжынерна-тэхнічным работнікам, абслуговаму персаналу лячэбна-прафілактычных, санітарна-прафілактычных, санаторна-курортных, аптэчных устаноў, органаў аховы здароўя, навукова-даследчых, даследчых, медыцынскіх і фармацэўтычных інстытутаў і іншых арганізацый незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасці, якія працуюць у галіне аховы здароўя пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў ахове здароўя насельніцтва, павышэнні якасці медыцынскій дапамогі і лекавага забеспячэння.
Ганаровае званне «Заслужаны работнік сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны работнік сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным работнікам арганізацый сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва, якія працуюць у гэтай галіне пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў арганізацыі сацыяльнай дапамогі грамадзянам, іх пенсійнага забеспячэння, ва ўкараненні розных форм і відаў дабрачыннасці, у развіцці навуковых даследаванняў па важнейшых напрамках сацыяльнай абароны насельніцтва.
Ганаровае званне «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным рабочым, майстрам, інжынерна-тэхнічным работнікам арганізацый, у тым ліку навукова-даследчых, праектна-канструктарскіх, розных галін вытворчасці, работнікам органаў кіравання вытворчасцю, якія працуюць у прамысловасці пятнаццаць і больш гадоў і ўнеслі значны ўклад ва ўдасканаленне тэхнікі, тэхналогіі і арганізацыі вытворчасці, дасягненне высокіх паказчыкаў якасці прадукцыі, павышэнне прадукцыйнасці працы і эфектыўнасці вытворчасці.
Ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным работнікам сельскай гаспадаркі, у тым ліку работнікам сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, дзяржаўных органаў, навукова-даследчых і іншых арганізацый, у тым ліку арганізацый, што абслугоўваюць сельскую гаспадарку, якія працуюць у галіне сельскай гаспадаркі пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў павелічэнні вытворчасці і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі, забеспячэнні паспяховага функцыянавання сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
Ганаровае званне «Заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным спецыялістам лясгасаў, лесаўпарадкавальных і іншых арганізацый лясной гаспадаркі, работнікам прыродаахоўных органаў і арганізацый, якія працуюць па спецыяльнасці пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў развіцці лясной гаспадаркі, захаванні і павелічэнні лясных багаццяў, захаванні расліннага і жывёльнага свету, вырашэнні складаных экалагічных праблем.
Ганаровае званне «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным работнікам будаўніцтва і будаўнічай індустрыі, якія працуюць у будаўнічых, навукова-даследчых, праектных, праектна-пошукавых, мантажных і іншых арганізацыях пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў вытворчай дзейнасці, распрацоўцы і ўкараненні прагрэсіўных праектаў і тэхналогій, перадавога вопыту арганізацыі, механізацыі і аўтаматызацыі працы, дасягненне высокай эфектыўнасці вытворчасці і якасці будаўніча-мантажных работ.
Ганаровае званне «Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным архітэктарам, якія працуюць у галіне архітэктуры пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў развіцці архітэктуры, распрацоўцы праектаў і стварэнні архітэктурных комплексаў, будынкаў, рэстаўрацыі помнікаў культуры, падрыхтоўцы архітэктурных кадраў.
Ганаровае званне «Заслужаны сувязіст Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны сувязіст Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным работнікам сувязі, якія працуюць у галіне сувязі пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў развіцці і ўдасканаленні сродкаў сувязі, паляпшэнні абслугоўвання насельніцтва, арганізацый, распрацоўцы і ўкараненні прынцыпова новай высокаэфектыўнай тэхнікі і тэхналогіі.
Ганаровае званне «Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным эканамістам і фінансавым работнікам дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, якія працуюць па спецыяльнасці пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў галіне эканомікі і фінансаў, у развіцці эканамічнай навукі, падрыхтоўцы кадраў.
Ганаровае званне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным юрыстам, якія бездакорна працуюць у дзяржаўных органах, адвакатуры, установах адукацыі, навукова-даследчых і іншых арганізацыях па спецыяльнасці пятнаццаць і больш гадоў і маюць вялікія заслугі ў забеспячэнні захавання законнасці і ўмацаванні правапарадку, абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян, фарміраванні прававой дзяржавы, развіцці юрыдычных навук, падрыхтоўцы заканадаўчых і іншых нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь.
Ганаровае званне «Заслужаны энергетык Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны энергетык Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным работнікам розных галін эканомікі, якія працуюць у галіне энергетыкі пятнаццаць і больш гадоў, унеслі значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне тэхнікі, тэхналогіі і арганізацыі вытворчасці, перадачы і спажывання энергіі, дасягненне высокіх паказчыкаў надзейнасці, бесперабойнасці і эфектыўнасці работы энергетычных установак.
Ганаровае званне «Заслужаны металург Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны металург Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным работнікам розных галін эканомікі, якія працуюць у галіне металургіі пятнаццаць і больш гадоў, унеслі значны ўклад у развіццё металургічнай галіны, удасканаленне тэхналогіі і арганізацыі вытворчасці металургічнай прадукцыі, за дасягненне высокіх паказчыкаў якасці прадукцыі, павышэнне прадукцыйнасці працы і эфектыўнасці вытворчасці.
Ганаровае званне «Заслужаны шахцёр Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны шахцёр Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным рабочым, інжынерна-тэхнічным работнікам шахт, абагачальных фабрык горназдабыўной прамысловасці, якія працуюць на падземных работах дзесяць і больш гадоў або на паверхні пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў здабычы руды, вытворчасці адпаведнай прадукцыі, паляпшэнні яе якасці, стварэнні, праектаванні і асваенні новых тыпаў абсталявання, ва ўкараненні новых прагрэсіўных тэхналогій, у будаўніцтве аб’ектаў горназдабыўной прамысловасці, развіцці навуковых даследаванняў, арганізацыі вытворчасці ў гэтай сферы.
Ганаровае званне «Заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным работнікам арганізацый, якія працуюць у розных сферах абслугоўвання насельніцтва пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў аказанні насельніцтву гандлёвых, бытавых, жыллёвых, камунальных і іншых паслуг, у распрацоўцы і ўкараненні новых відаў паслуг, форм і метадаў абслугоўвання, у арганізацыі ўстойлівага і якаснага функцыянавання камунальнай гаспадаркі, сістэм водаачысткі і водазабеспячэння, службы ацяплення, асвятлення і захавання жыллёвага фонду, у пашырэнні і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый, павышэнні ўзроўню падрыхтоўкі кадраў.
Ганаровае званне «Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным работнікам чыгуначнага, паветранага, воднага, аўтамабільнага, трубаправоднага і іншых відаў транспарту, якія працуюць у галіне транспарту пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў павышэнні эфектыўнасці вытворчасці і паляпшэнні выкарыстання транспартных сродкаў, зніжэнні сабекошту перавозак, павышэнні якасці транспартных паслуг, эканоміі матэрыяльных і паліўных рэсурсаў, забеспячэнні бяспекі руху, аховы навакольнага асяроддзя.
Ганаровае званне «Заслужаны спецыяліст Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны спецыяліст Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца ваеннаслужачым, якія знаходзяцца на воінскай службе пятнаццаць і больш гадоў у каляндарным вылічэнні, за заслугі ва ўмацаванні абараназдольнасці краіны, высокія вынікі, дасягнутыя ў баявой падрыхтоўцы, асваенні, эксплуатацыі, абслугоўванні ўзбраення і ваеннай тэхнікі, выхаванні ваенных кадраў.
Ганаровае званне «Заслужаны пілот Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны пілот Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца пілотам першага класа, якія маюць стаж работы ў грамадзянскай авіяцыі пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў асваенні сучаснай авіяцыйнай тэхнікі, прымяненні найбольш дасканалых метадаў самалётаваджэння, высокія паказчыкі ў выхаванні і навучанні лётных кадраў, шматгадовую безаварыйную лётную работу і выдатныя дасягненні ў прымяненні авіяцыі ў народнай гаспадарцы рэспублікі.
Ганаровае званне «Заслужаны штурман Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны штурман Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца штурманам першага класа, якія маюць стаж работы ў грамадзянскай авіяцыі пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў асваенні сучаснай авіяцыйнай тэхнікі, прымяненне найбольш дасканалых метадаў самалётаваджэння, высокія паказчыкі ў выхаванні і навучанні лётных кадраў, шматгадовую безаварыйную лётную работу і выдатныя дасягненні ў прымяненні авіяцыі ў народнай гаспадарцы рэспублікі.
Ганаровае званне «Заслужаны супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца ваеннаслужачым, якія знаходзяцца на службе ў органах дзяржаўнай бяспекі пятнаццаць і больш гадоў у каляндарным вылічэнні, за дасягнутыя канкрэтныя вынікі ў аператыўна-службовай дзейнасці, выдатнае выкананне аператыўных і іншых заданняў і праяўленыя пры гэтым ініцыятыву і настойлівасць, за заслугі ў справе ўмацавання супрацоўніцтва паміж службай бяспекі Рэспублікі Беларусь і службамі бяспекі замежных дзяржаў.
Ганаровае званне «Заслужаны работнік органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны работнік органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца пракурорскім работнікам, якія знаходзяцца на службе ў органах пракуратуры пятнаццаць і больш гадоў у каляндарным вылічэнні, за заслугі ў справе забеспячэння і ўмацавання законнасці і правапарадку, абароны правоў і свабод грамадзян, а таксама законных інтарэсаў грамадства і дзяржавы, дасягнутыя канкрэтныя вынікі ў барацьбе са злачыннасцю і праяўленыя пры гэтым ініцыятыву і настойлівасць.
Ганаровае званне «Заслужаны работнік органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны работнік органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца асобам начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, якія знаходзяцца на службе ў органах унутраных спраў пятнаццаць і больш гадоў у каляндарным вылічэнні, за заслугі ва ўмацаванні аховы грамадскага парадку, абароне дзяржаўнай уласнасці, высокія вынікі, дасягнутыя ў прафесійнай падрыхтоўцы, распрацоўцы і ажыццяўленні мер па зніжэнні ўзроўню злачыннасці, за самаадданыя дзеянні, звязаныя з выкананнем службовых абавязкаў.
Ганаровае званне «Заслужаны пагранічнік Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны пагранічнік Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца ваеннаслужачым, якія знаходзяцца на службе ў пагранічных войсках пятнаццаць і больш гадоў у каляндарным вылічэнні, за бездакорнае нясенне службы па ахове дзяржаўнай граніцы, умелую арганізацыю пагранічнай службы, высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай, навукова-тэхнічнай дзейнасці, умацаванні пагранічнага супрацоўніцтва, за самаадданыя дзеянні, звязаныя з выкананнем службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і выхаванні ваенных кадраў.
Ганаровае званне «Заслужаны мытнік Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны мытнік Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца службовым асобам мытных органаў, якія знаходзяцца на службе ў мытных органах пятнаццаць і больш гадоў у каляндарным вылічэнні, за дасягнутыя высокія вынікі ў службовай дзейнасці, умелую арганізацыю мытнай службы, выдатнае выкананне аператыўных і іншых заданняў, за заслугі ў справе ўмацавання супрацоўніцтва паміж мытнай службай Рэспублікі Беларусь і мытнымі службамі замежных дзяржаў.
Ганаровае званне «Заслужаны ратавальнік Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны ратавальнік Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца асобам радавога і начальніцкага складу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, работнікам аварыйна-выратавальных службаў, якія знаходзяцца на службе ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях пятнаццаць і больш гадоў у каляндарным вылічэнні або працуюць у аварыйна-выратавальных службах пятнаццаць і больш гадоў у каляндарным вылічэнні, за заслугі ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, высокія вынікі, дасягнутыя ў прафесійнай падрыхтоўцы, распрацоўку і асваенне новых узораў аварыйна-выратавальнай тэхнікі, сродкаў і спосабаў абароны ад надзвычайных сітуацый, за самаадданыя дзеянні, звязаныя з выкананнем службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і выхаванні кадраў.
Ганаровае званне «Заслужаны геолаг Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны геолаг Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным інжынерна-тэхнічным, навуковым работнікам, а таксама іншым работнікам геалагічных, геафізічных, гідрагеалагічных, тапографа-геадэзічных службаў і навукова-даследчых геалагічных арганізацый, якія працуюць па спецыяльнасці дзесяць і больш гадоў, за вялікія заслугі ў галіне геалогіі і разведкі нетраў, значны ўклад у стварэнне і пашырэнне мінеральна-сыравіннай базы Рэспублікі Беларусь, распрацоўку і ўкараненне ў геолагаразведачную вытворчасць перадавых тэхналогій.
Ганаровае званне «Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца арганізатарам фізкультурнага руху, вучоным, работнікам калектываў фізічнай культуры, фізкультурных арганізацый, устаноў адукацыі, навукова-даследчых інстытутаў, якія працуюць у галіне фізічнага выхавання і спорту пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў развіцці фізічнай культуры і спорту, у арганізацыйна-метадычнай, вучэбна-трэніровачнай, выхаваўчай, інжынерна-тэхнічнай, навукова-педагагічнай і гаспадарчай дзейнасці, удасканаленні сістэмы фізічнага выхавання насельніцтва, масавага спорту, спорту вышэйшых дасягненняў.
Ганаровае званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца:

1. Высокакваліфікаваным трэнерам-выкладчыкам па спорце, у тым ліку тым, хто працуе са спартсменамі-інвалідамі не менш як чатыры гады, — за паспяховую вучэбна-трэніровачную і выхаваўчую работу па падрыхтоўцы выдатных спартсменаў і каманд;

2. трэнерам нацыянальных (зборных) каманд Рэспублікі Беларусь, якія маюць стаж работы з гэтымі камандамі не менш як чатыры гады, — за непасрэдную падрыхтоўку і паспяховае выступленне гэтых каманд на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах, першынствах і Кубках свету і Еўропы;

3. першым трэнерам спартсменаў, якія дасягнулі выдатных поспехаў на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах, першынствах і Кубках свету і Еўропы, якія працуюць з гэтымі спартсменамі не менш як два гады, пачынаючы з вучэбна-трэніровачнага этапу;

4. трэнерам спартыўных школ і арганізацый, якія раней прымалі непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы перададзеных у вышэйшае звяно спартсменаў, пры ўмове работы з імі не менш як чатыры гады.

Ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца спартсменам, у тым ліку спартсменам-інвалідам, за дасягненне высокіх вынікаў на Алімпійскіх, Паралімпійскіх і Сусветных гульнях, чэмпіянатах, першынствах і Кубках свету і Еўропы.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Дата заснавання адзінага юбілейнага медаля ў Расіі, Беларусі, Малдове, Азербайджане, Арменіі, Казахстане, Кыргызстане, Таджыкістане і ва Узбекістане.
  2. Сам медаль быў заснаваны ў Расіі ў 1994 годзе. У РБ уручэнне пачало праводзіцца пасля Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 верасня 1997 года N.477.[12]

Зноскі

  1. а б в Узнагароды Беларусі . Сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 22 студзеня 2015.
  2. Указ Прэзідэнта РБ ад 8 красавіка 2005 года . Нацыянальны прававы партал РБ. Праверана 22 студзеня 2015.
  3. а б Ордэны Беларусі . Сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 22 студзеня 2015.
  4. а б Медалі Беларусі . Сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 22 студзеня 2015.
  5. а б Ганаровыя званні . Сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 22 студзеня 2015.
  6. Інфармацыя станам на 1 студзеня 2021 года паводле Данные о награждениях (руск.)(недаступная спасылка). Государственные награды Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  7. а б в г д е Декрет Президента Республики Беларусь от 7 декабря 2020 г. № 5 «О награждении государственными наградами Республики Беларусь» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 7 декабря 2020. (руск.)
  8. Закон Рэспублікі Беларусь от 15 чэрвеня 2009 года N 28-З (руск.). Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 22 студзеня 2015.(недаступная спасылка)
  9. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 20 красавіка 1989 г N 2675-XI «Аб зацвярджэнні палажэння аб медаля Францыска Скарыны і яе апісання» (руск.)(недаступная спасылка). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2012. Праверана 1 лютага 2015.
  10. Медаль «За спасенную жизнь»(недаступная спасылка). Государственные награды Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2020. Праверана 14 студзеня 2021.
  11. Юбілейныя медалі (руск.). Дзяржаўныя ўзнагароды РБ. Праверана 22 студзеня 2015.
  12. Медаль Жукава.(недаступная спасылка)
  13. Медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў» (руск.). Указ ад 22 мая 2014. Праверана 22 студзеня 2015.
  14. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2019 г. № 134 «Аб устанаўленні юбілейнага медаля»
  15. Указ Президента Республики Беларусь от 17 мая 2016 г. № 173 Об установлении юбилейной медали «100 год міліцыі Беларусі» (руск.). Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 15 сакавіка 2018.
  16. Указ Президента Республики Беларусь от 28 сентября 2017 г. № 356 Об установлении юбилейной медали «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» (руск.). Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 15 сакавіка 2018.
  17. Указ Президента Республики Беларусь от 9 октября 2017 г. № 366 Об установлении юбилейной медали «100 год органам пагранічнай службы Беларусі» (руск.). Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 15 сакавіка 2018.
  18. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 16 кастрычніка 2018 г. № 409 «Об установлении юбилейной медали» (руск.). Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 16 кастрычніка 2018.
  19. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 20 ліпеня 2018 г. № 289 «Аб устанаўленні юбілейнага медаля». Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 25 ліпеня 2018.
  20. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 16 кастрычніка 2018 г. № 412 «Аб устанаўленні юбілейнага медаля». Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 16 кастрычніка 2018.
  21. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 12 лютага 2019 г. № 65 «Аб устанаўленні юбілейнага медаля». Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 7 сакавіка 2019.
  22. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 1 ліпеня 2019 г. № 253 «Аб устанаўленні юбілейнага медаля». Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 7 красавіка 2019.
  23. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2 ліпеня 2019 г. № 255 «Аб устанаўленні юбілейнага медаля». Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 7 мая 2019.
  24. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 1 ліпеня 2019 г. № 253 «Аб устанаўленні юбілейнага медаля». Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 7 красавіка 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]