Спіс запаведнікаў Беларусі
Запаведнікі на карце Беларусі (памер кропкі прапарцыянальны плошчы тэрыторыі пад аховай)
Прыродныя запаведнікі у адпаведнасці з законам «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» з'яўляюцца асабліва ахоўнымі прыроднымі тэрыторыямі, абвешчанымі ў мэтах захавання эталонных і іншых каштоўных прыродных комплексаў і аб'ектаў, вывучэння жывёльнага і расліннага свету, натуральных экалагічных сістэм і ландшафтаў, стварэння ўмоў для забеспячэння натуральнага ходу прыродных працэсаў[1].
Спіс запаведнікаў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]
№ | Назва | Размяшчэнне | Плошча, га | Дата ўтварэння | Краявід |
---|---|---|---|---|---|
1 | Бярэзінскі біясферны запаведнік | Мінская і Віцебская вобласці | 85 200 | 1925 | ![]() |
2 | Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік | Гомельская вобласць | 216 100 | 1988 |

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
- 1925 - у БССР створаны першы запаведнік - Бярэзінскі.
- 1939 - на далучанай да БССР тэрыторыі створаны запаведнік Белавежская пушча.
- 1969 - створаны Прыпяцкі запаведнік.
- 1988 - створаны Палескі запаведнік.
- 1991 - запаведнік Белавежская пушча ператвораны ў нацыянальны парк.
- 1996 - Прыпяцкі запаведнік ператвораны ў нацыянальны парк, яго плошча павялічана.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Афіцыйныя сайты[правіць | правіць зыходнік]
- Запаведнікі на сайце Мінпрыроды РБ Архівавана 26 сакавіка 2014.
- Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік Архівавана 14 кастрычніка 2016.
- Бярэзінскі біясферны запаведнік Архівавана 24 мая 2019.