Спіс крылатых лацінскіх выразаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Errare humanum est. — Чалавеку ўласціва памыляцца.
Errare humanum est. — Чалавеку ўласціва памыляцца.


Спіс лацінскіх фраз уключае ўстойлівыя выразы мовы старажытных рымлян, якія выкарыстоўваюцца дагэтуль у шматлікіх мовах свету, уключаючы беларускую. Спіс складзены ў алфавітным парадку для лацінскіх выразаў, з прывядзеннем беларускага перакладу.

A[правіць | правіць зыходнік]

  • Ad Kalendas Graecas — Да грэчаскіх календ, г.зн. ніколі.
  • Ab imo pectore (Лукрэцый) — Ад усяго сэрца.
  • Ab initiо — З узнікнення.
  • Abiens abi — Калі ідзеш, то ідзі.
  • Absit omen! — Няхай не будзе гэта дрэннай прыметай!
  • Ad rem! — Да справы!
  • Advocatus diaboli — Адвакат д’ябла (абаронца безнадзейнай справы, у якую сам не верыць, а таксама ўсякі, хто нават у добрым шукае недахопы).
  • Alas accidere — Падрэзаць крылы, г.зн. абмежаваць магчымасці
  • Alba avis (Цыцэрон) — Белая птушка.
  • Albae gallinae filius — Сын белай курыцы, г.зн. шчасліўчык
  • Alea iacta est — Жэрабя кінута. (Цэзар, які камандаваў рымскімі легіёнамі ў правінцыі Цызальпійская Галія, вырашыў захапіць аднаасобную ўладу і перайшоў з войскам раку Рубікон, якая была натуральнай мяжой правінцыі. Гэтым самым ён парушыў закон, па якім праконсул меў права ўзначальваць войска толькі за межамі Італіі, і пачаў вайну з рымскім сенатам).
  • Alma-mater — Маці-карміцелька (пачціва пра вышэйшую навучальную установу).
  • Alter ego (Піфагор) — Другое я (мой двайнік).
  • A mensa et toro — Ад стала і ложка (адлучыць). (Формула рымскага разводу).
  • Amantes-amentes — Закаханыя — вар’яты.
  • Amor — dolor — Каханне — пакута
  • Amor omnia vincit — Каханне ўсё перамагае.
  • Anguis in herba (Вергілій) — Змяя ў траве.
  • Animum debere — Завінаваціць душу, г.зн. быць па вушы ў пазыках
  • Ante diem — Датэрмінова
  • Antiquo more — Па старому звычаю
  • Antiquus amor cancer est — Старое каханне падобна да рака, г.зн. вяртаецца.
  • Arbor mala, mala mala — Дрэнная яблыня, дрэнныя яблыкі.
  • Argumentum baculinum — Доказ ‘дубінкай’ (з прымяненнем грубай сілы)
  • Ars longa, vita brevis (Гіпакрат) — Мастацтва вечнае, жыццё кароткае.
  • Aquila non captat muscas — Арол не ловіць мух.
  • Aquilam volare docet — Ты вучыш арла лятаць.
  • Audiatur et altera pars — Няхай будзе выслуханы і другі бок.
  • Aurea mediocritas — Залатая сярэдзіна
  • Aut Caesar, aut nihil — Або Цэзар, або ніхто.
  • Audi, sile — Слухай, маўчы (Лукіян)
  • Aut vincere, aut mori — Або перамагчы, або памерці.

B[правіць | правіць зыходнік]

  • Barba crescit, caput nescit — Барада расце, галава не ведае.
  • Bellum frigidum — Халодная вайна
  • Bene vobis — Няхай усё ў вас будзе добра
  • Bis dat, qui cito dat — Удвая дае той, хто дае хутка (дарагая лыжка к абеду).
  • Bis pueri senes — Старыя — двойчы дзеці.
  • Bona fide — Добрасумленна, даверліва.
  • Brevi manu — Кароткай рукой, г.зн. без затрымкі.

C[правіць | правіць зыходнік]

  • Caput sine linqua — Галава без языка (не мець уласнай думкі)
  • Carpe diem (Гарацый) — Карыстайся днём сённяшнім.
  • Castіs omnia casta. — Чыстаму ўсё чыста.
  • Casus belli — Повад да вайны.
  • Causa causarum — Прычына прычын.
  • Cave canem — Сцеражыся сабакі.
  • Cave ne cedas — Сцеражыся, каб не ўпасці (не ўзносся)
  • Caetera desunt — Астатняга не хапае (надпіс у рукапісах, у якіх не хапае старонак)
  • Cedo maiori — Уступаю старэйшаму.
  • Cogito ergo sum — Я думаю, значыць, я існую.
  • Consuetudo est altera natura — Звычка — другая натура.
  • Contra bonos mores — Супраць добрых нораваў (амаральна)
  • Contra aquam remigare — Плыць супраць цячэння
  • Conubia sunt fatalia — Шлюб вызначаны лёсам
  • Cor plumbeum — Свінцовае сэрца (пра бессардэчнага чалавека)
  • Corpus delicti — Састаў злачынства
  • Crocodili lacrimae — Кракадзілавы слёзы.
  • Cuique suum — Кожнаму свае
  • Cum grano salis (Пліній) — З крупінкай солі (з’едліва, насмешліва).

D[правіць | правіць зыходнік]

  • De mortuus aut bene aut nihil — Пра мёртвых або добра або нічога (не гавораць).
  • Deus ex machina — Бог з машыны.
  • Di te ament! — З табой бог! (формула прывітання)
  • Dictum-factum — Сказана-зроблена.
  • Diem perdidi (Святоній) — Я згубіў дзень.
  • Dies ater — Чорны дзень
  • Divide et impera — Падзяляй і валодай
  • Do, ut des — Даю, каб і ты мне даў.
  • Dolores Tantali — Танталавы пакуты
  • Dum spiro, spero (Авідзій) — Пакуль дыхаю, спадзяюся.
  • Dura lex, sed lex — Суровы закон, але гэта закон.

E[правіць | правіць зыходнік]

  • Elephantum ex musca facis (Лукіян) — Ты робіш з мухі слана.
  • Epistula non erubescit (Цыцэрон) — Пісьмо не чырванее.
  • Equus Troianus — Траянскі конь
  • Errare humanum est — Чалавеку ўласціва памыляцца
  • Errata aetatis — Памылкі ўзросту (маладосці)
  • Est modus in rebus (Гарацый) — Ёсць мера ў рэчах.
  • Et ego in Arcadia — І я быў у Аркадзіі г.зн. быў шчаслівы.
  • Et cetera — І гэтак далей.
  • Ex lege — Па-за законам
  • Ex nihilo nihil — З нічога — нічога (не атрымліваецца)
  • Ex unque leonem — Па кіпцю льва (пазнаеш).

F[правіць | правіць зыходнік]

  • Fac et spera — Дзейнічай і спадзявайся
  • Fac simile — Зрабі падобнае.
  • Falsa spes — Марная надзея
  • Fallax fortuna — Іронія лёсу (падманлівы лёс)
  • Fama volat — Чутка ляціць
  • Ferro et igni — Мячом і агнём.
  • Festina lente — Спяшайся павольна.
  • Fiat lux! — Да будзе святло! (Пра вялікія вынаходніцтвы. Надпіс на партрэце Гутэнберга)
  • Fide mea! — Слова гонару!
  • Finis coronat opus — Канец упрыгожвае справу.

G[правіць | правіць зыходнік]

  • Gallina scripsit (Плаўт) — Курыца надрапала (пра почырк).
  • Gubernare e terra — Кіраваць караблём з зямлі, г.зн. даваць парады з бяспечнага месца.

H[правіць | правіць зыходнік]

  • Habeat sibi — Няхай сабе валодае (ну і бог з ім)
  • Homo unius libri — Чалавек адной кнігі (пра чалавека, які знае нямнога, але грунтоўна).
  • Homo novus — Новы чалавек (выскачка).
  • Homo proponit, sed deus disponit — Чалавек мяркуе, а бог вызначае
  • Honoris causa — Дзеля гонару
  • Hostium munera — non munera — Падарункі ворага — не падарункі.

G[правіць | правіць зыходнік]

  • Grosso modo — У агульных рысах, прыблізна

I[правіць | правіць зыходнік]

  • Idea fixa — Неадвязная ідэя.
  • Idem per idem — Тое ж праз тое.
  • In brevi — Коратка, сцісла.
  • In statu nascendi — У стане зараджэння.
  • In nocte consilium — Рашэнне прыходзіць ноччу.
  • Ioco non serio — Жартам, не сур’ёзна.

L[правіць | правіць зыходнік]

  • Lapsus linguae — Памылка мовы (агаворка).
  • Lege artis — Па правілах мастацтва.
  • Linguam tenere — Трымаць язык за зубамі.
  • Littera scripta manet — Напісаная літара застаецца.
  • Lupus in fabulis — Воўк з казкі (лёгкі на ўспамін).

M[правіць | правіць зыходнік]

  • Manus manum lavat — Рука руку мые.
  • Mappa missa — Узмахам хусткі
  • Mea pila est — Мяч мой, г. зн. я перамог
  • Medicus curat, natura sanat — Урач лечыць, прырода вылечвае.
  • Memento mori — Памятай пра смерць.
  • Mens sano in corpore sano — У здаровым целе здаровы дух.
  • Modus vivendi — Вобраз жыцця.
  • More maiorum — Па звычаю продкаў
  • Mos pro lege — Звычай замест закона
  • Multum, non multa — Многае ў нямногіх (словах).
  • Mutatis mutandis — Змяніўшы тое, што неабходна змяніць.

N[правіць | правіць зыходнік]

  • Nec plus ultra — Да самых межаў; самы лепшы
  • Nec sibi, nec alteri — Ні сабе, ні другому.
  • Nihil habeo, nihil timeo — Нічога не маю, нічога не баюся.
  • Nosce te ipsum — Пазнай самога сябе.
  • Nomen est omen — Імя гаворыць само за сябе.
  • Nomina sunt odiosa — Імёны ненавісныя (не будзем называць імёнаў).
  • Non bis idem — Не двойчы за адно і тое ж (караць).
  • Non marte, sed arte — Не зброяй, а мастацтвам.
  • Non progredi est regredi — Не ісці наперад ёсць ісці назад.

O[правіць | правіць зыходнік]

P[правіць | правіць зыходнік]

  • Panem et circenses! — Хлеба і відовішчаў!
  • Pater familias — Бацька сям’і.
  • Pater, peccavi — Бацька, я саграшыў.
  • Pecunia non olet — Грошы не пахнуць.
  • Per amicitiam — У імя сяброўства.
  • Per aspera ad astra — Праз церніі да зорак
  • Per fas et nefas — Праўдамі і няпраўдамі
  • Periculum in mora — Небяспека ў затрымцы.
  • Persona non grata — Нежаданая персона.
  • Potius sero quam nunquam (Лівій) — Лепш позна, чым ніколі.
  • Primum edere, deinde philosophari — Спачатку есці, пасля філасофстваваць.
  • Primus inter pares — Першы сярод роўных.
  • Pro et contra — За і супраць
  • Pro domo suo — За свой дом (па асабістаму пытанню, у абарону сябе і сваіх спраў)

Q[правіць | правіць зыходнік]

  • Qualis rex, talis grex — Які важак, такое і стада.
  • Qui non zelat, non amat — Хто не раўнуе, той не кахае
  • Qui pro quo — Хто пра што.
  • Qui tacet, consentit — Хто маўчыць, згаджаецца.
  • Quod homines, tot sententiae (Тэрэнцый) — Сколькі людзей, столькі і думак.
  • Quod erat demonstrandum — Што і трэба было даказаць.
  • Quod licet Iovi, non licet bovi — Што дазволена Юпітэру, не дазволена быку (аб беспадстаўных прэтэнзіях на што-небудзь).
  • Quod periit, periit — Што прайшло, то прайшло

R[правіць | правіць зыходнік]

  • Ratio vivendi — Сэнс жыцця.
  • Rara avis — Рэдкая птушка
  • Repetitio est mater studiorum — Паўтарэнне — маці вучэння.
  • Res, non verba — Справы, не словы.
  • Res iudicata — Вырашаная справа.

S[правіць | правіць зыходнік]

  • Sapienti sat (Плаўт) — Разумнаму дастаткова.
  • Sapere aude! (Гарацый) — Асмелься быць мудрым!
  • Saxa loquentur — Камяні гавораць.
  • Semper avarus eget (Гарацый) -Скупому заўсёды мала.
  • Sero venientibus ossa — Тым, хто позна прыходзіць, — косці.
  • Si sapis, si apis (Сенека) — Калі ты мудры, будзь пчалой (будзь працалюбівым, як пчала).
  • Si vis pacem, para bellum — Хочаш міру, рыхтуйся да вайны.
  • Si vis amari, ama (Сенека) — Калі хочаш быць каханым, (сам) кахай.
  • Sine ira et studio (Тацыт) — Без гневу і заўзятасці, г.зн. аб’ектыўна.
  • Stans pede in uno — Стоячы на адной назе.
  • Suus rex reginae placet — Свой цар царыцы падабаецца.

T[правіць | правіць зыходнік]

  • Tabula rasa — Чыстая дошка.
  • Tacito concensu — З маўклівай згоды
  • Temporis filia veritas (Гелій) — Ісціна — дачка часу.
  • Tempus consilium dabit — Час дасць параду.
  • Terra incognita — Невядомая зямля (нешта невядомае).
  • Tertius gaudens — Трэці, хто радуецца.
  • Tertium non datur — Трэцяга не дадзена.
  • Testis unus — testis nullus — Адзін сведка — не сведка.
  • Timor est malus magisret — Страх — дрэнны настаўнік.
  • Tribus verbis — У трох словах.
  • Tu quoque, Brute! — І ты таксама, Брут!

U[правіць | правіць зыходнік]

  • Ubi amici, ibi opes — Дзе сябры, там багацце.
  • Ultima ratio — Апошні, рашучы довад
  • Umbram suam metuit (Цыцэрон) — Баяцца свайго ценю.
  • Una hirundo non facit ver (Эразм Ратэрдамскі) — Адна ластаўка не робіць вясну.
  • Urbi et orbi — Гораду (г.зн. Рыму) і міру.
  • Usus est optimus magister (Цыцэрон) — Вопыт — найлепшы настаўнік.

V[правіць | правіць зыходнік]

  • Vade mecum — Ідзі са мной (надпіс на даведніку)
  • Vae victis (Лівій) — Гора пераможаным.
  • Vae soli (Бібл.) — Гора адзінокаму
  • Velis et remis — На ветразях і вёслах (з усіх сіл)
  • Veni, vidi, vici (Цэзар) — Прыйшоў, убачыў, перамог.
  • Ver ex anno tollere — Пазбавіць год вясны, г.зн. у нечым страціць галоўнае, істотнае
  • Vice versa — У зваротным напрамку; наадварот
  • Vis probandi — Сіла доказу
  • Vivere militare est — Жыццё ёсць барацьба.
  • Volens-nolens — Хочаш-не-хочаш.
  • Vox populi — vox dei — Голас народа — голас божы

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]