Перайсці да зместу

Спіс малых базілік Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Спіс малых базілік Беларусі ўяўляе сабой спіс каталіцкіх касцёлаў Беларусі, якім Ватыканам прысвоены тытул Малой базілікі. Гэты ганаровы тытул прысвойваецца Рымскім Папам у адзначэнне старажытнасці храма, яго гістарычнай важнасці або значнасці як паломніцкага цэнтра.

Па стане на канец мая 2024 года чатыры беларускія храмы мелі тытул малой базілікі.

Месца Назва базілікі Час
заснавання
Дата
прысваення
тытула
Фота Дыяцэзія
1 Гродна Базіліка Святога Францішка Ксаверыя 6 снежня 1705 15 снежня 1990
Гродзенская дыяцэзія
2 Будслаў Базіліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі 1783 11 чэрвеня 1993
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
3 Пінск Базіліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі 1396 6 лютага 1996
Пінская дыяцэзія
4 Браслаў Базіліка Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі 1824 23 мая 2024
Віцебская дыяцэзія