Спіс памерлых у 2025 годзе
Выгляд
У гэтым спісе прадстаўлены пералік персон, памерлых у 2025 годзе.
Студзень
[правіць | правіць зыходнік]

- 1 студзеня: Віктар Імантавіч Алксніс (74) — савецкі, латвійскі і расійскі палітык[1].
- 2 студзеня: Агнеш Келеці (103) — венгерская гімнастка, пяціразовая алімпійская чэмпіёнка (1952, 1956)[2].
- 7 студзеня: Жан-Мары Ле Пен (96) — французскі палітык, дэпутат Еўрапарламента[3].
- 7 студзеня: Святлана Георгіеўна Яўсеева (92) — беларуская і руская паэтэса, перакладчык, празаік.
- 8 студзеня: Алег Ціханавіч Аўдзееў (98) — беларускі кінааператар, заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1976).
- 8 студзеня: Артур Гарыевіч Зельскі (55) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук, дырэктар мемарыяльнага комплексу «Хатынь» (2010—2024)[4].
- 10 студзеня: Леанід Пятровіч Цітоў (78) — беларускі навуковец у галіне медыцынскай мікрабіялогіі і імуналогіі.
- 14 студзеня: Юрген Граф (73) — швейцарскі філолаг, гісторык і публіцыст.
- 16 студзеня: Дэвід Лінч (78) — амерыканскі кінарэжысёр і сцэнарыст.
- 18 студзеня: Зеэў Рэвах (84) — ізраільскі акцёр, сцэнарыст.
- 20 студзеня: Бертран Бліе (85) — французскі кінарэжысёр і сцэнарыст.
- 21 студзеня: Джо Бэр (95) — амерыканская мастачка.
- 21 студзеня: Маўрысіа Фунес (65) — сальвадорскі дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Сальвадора (2009—2014).
- 23 студзеня: Віктар Гардзей (78) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.
- 25 студзеня: Анастасій (Архіепіскап Тыранскі) (95) — прадстаўнік Албанскай праваслаўнай царквы з тытулам Архіепіскап Тыранскі і ўсёй Албаніі.
- 27 студзеня: Аляксандр Анатольевіч Анісімаў (61) — беларускі рэжысёр і сцэнарыст.
- 27 студзеня: Яніс Пэтэрс (85) — латышскі паэт і публіцыст, латвійскі дыпламат і грамадскі дзеяч[5].
Люты
[правіць | правіць зыходнік]- 1 лютага: Хорст Кёлер (81) — нямецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
- 1 лютага: Аляксандр Альфрэдавіч Машэўскі (84) — беларускі навуковец, урач-анколаг.
- 4 лютага: Іосіф Адамавіч Навумчык (86) — беларускі палітык, грамадскі дзеяч.
- 6 лютага: Герман Кірылаў (87) — беларускі пісьменнік.
- 8 лютага: Сэм Нуёма (95) — першы Прэзідэнт Намібіі (1990—2005).
- 9 лютага: Алег Аляксандравіч Стрыжэнаў (95) — расійскі акцёр, Народны артыст СССР.
- 10 лютага: Ніна Цімафееўна Чайка (85) — беларуская публіцыстка, рэдактар радыё- і тэлевізійных праграм, галоўны рэдактар часопіса «Нёман» (2002—2008)[6].
- 14 лютага: Жэнеўеў Паж (97) — французская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання.
- 17 лютага: Антанін Мае (95) — канадская акадыйская пісьменніца, драматург, перакладчыца.
- 25 лютага: Кацярына Лаўрыненка (48) — беларускі гісторык і тэолаг.
- 26 лютага: Ліс Нільхельм (80) — шведская актрыса.
- 26 лютага: Мішэль Трахтэнберг (39) — амерыканская актрыса.
- 26 лютага: Джын Хэкмен (95) — амерыканскі акцёр.
- 27 лютага: Юрый Уладзіміравіч Азаронак (60) — беларускі журналіст, рэжысёр, прапагандыст.
- 27 лютага: Барыс Спаскі (88) — савецкі і французскі шахматыст, 10-ы чэмпіён свету па шахматах.
Сакавік
[правіць | правіць зыходнік]- 3 сакавіка: Элеанора Джорджы (71) — італьянская актрыса, рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар.
- 4 сакавіка: Жан-Луі Дэбрэ (80) — французскі палітык, старшыня канстытуцыйнага савета Францыі (2006—2018).
- 7 сакавіка: Аляксандр Іванавіч Зіменка (79) — беларускі мастак.
- 13 сакавіка: Сафія Губайдуліна (93) — татарская кампазітарка.
- 13 сакавіка: Вячаслаў Іванавіч Янчэўскі (76) — беларускі матэматык, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014)[7].
- 18 сакавіка: Бядрос Кіркораў (92) — балгарскі і расійскі спявак.
- 19 сакавіка: Ніна Ціханаўна Фральцова (80) — беларуская журналістка, кіназнаўца, доктар філалагічных навук (2003).
- 20 сакавіка: Вітольд Паўлавіч Фокін (92) — украінскі дзяржаўны дзеяч, Старшыня Савета Міністраў УССР (1990—1991), Прэм’ер-міністр Украіны (1991—1992).
- 21 сакавіка: Джордж Форман (76) — амерыканскі баксёр.
- 22 сакавіка: Ларыса Іванаўна Галубкіна (85) — савецкая і расійская актрыса, народная артыстка РСФСР (1991).
- 26 сакавіка: Клара Мікалаеўна Малышава (89) — беларуская артыстка балета, педагог, народная артыстка Беларускай ССР (1971)[8]
- 29 сакавіка: Рычард Чэмберлен (90) — амерыканскі акцёр кіно і тэлебачання, спявак.
- 31 сакавіка: Іў Буасэ (86) — французскі рэжысёр і сцэнарыст.
- 31 сакавіка: Ларыса Мікалаеўна Смірнова (75) — беларускі архітэктар.
Красавік
[правіць | правіць зыходнік]
- 1 красавіка: Вэл Кілмер (65) — амерыканскі акцёр.
- 3 красавіка: Даніэль Клугер (73) — рускамоўны ізраільскі пісьменнік.
- 5 красавіка: Максім Сохар (43) — беларускі акцёр і рэжысёр, тэатразнаўца.
- 5 красавіка: Хейкі Хасу (99) — фінскі лыжнік і дваяборац, двухразовы алімпійскі чэмпіён, чэмпіён свету
- 6 красавіка: Міхаіл Фёдаравіч Піліпенка (88) — беларускі этнограф, этнолаг, гісторык[9].
- 8 красавіка: Святлана Іванаўна Герасіменка (80) — савецкі і таджыкістанскі астраном, адкрывальнік Каметы Чурумава — Герасіменка.
- 13 красавіка: Марыа Варгас Льёса (89) — перуанскі празаік і драматург, публіцыст, палітычны дзеяч, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2010 года.
- 13 красавіка: Джын Марш (90) — англійская актрыса і сцэнарыстка, лаўрэат прэміі «Эмі» (1975).
- 18 красавіка: Фёдар Мікалаевіч Жыляк (67) — беларускі кампазітар і спявак[10].
- 21 красавіка: Францыск (88) — 266-ы Папа Рымскі.
- 22 красавіка: Зураб Цэрэтэлі (91) — савецкі, грузінскі і расійскі мастак-манументаліст, скульптар, жывапісец, педагог.
- 23 красавіка: Фуад Мебаза (91) — туніскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, спікер Палаты дэпутатаў (1997—2011), в. а. Прэзідэнта Туніса (2011).
- 26 красавіка: Святлана Яўгенаўна Харлап (84) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, майстар агучвання і дубліравання.
- 30 красавіка: Жуль Вейдэнбас (83) — сурынамскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Прэзідэнт Сурынама (1996—2000).
Май
[правіць | правіць зыходнік]- 5 мая: Луіс Гальван (77) — аргенцінскі футбаліст, абаронца.
- 5 мая: Барыс Дзмітрыевіч Даўгатовіч (90) — беларускі гісторык і літаратар[11].
- 10 мая: Ніна Паўлаўна Грабяшкова (94) — савецкая і расійская актрыса, заслужаная артыстка Расіі (2001).
- 12 мая: Ала Яўгенаўна Асіпенка (92) — савецкая артыстка балета, кінаактрыса і балетны педагог.
- 12 мая: Валерый Пятровіч Дзяйкала (64) — беларускі ўрач, доктар медыцынскіх навук (2004), прафесар, рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (2005—2015).
- 13 мая: Хасэ Мухіка (89) — уругвайскі палітык, Прэзідэнт Уругвая (2010—2015).
- 15 мая: Віктар Аляксандравіч Адзіночанка (62) — беларускі філосаф, рэлігіязнаўца.
- 15 мая: Наталля Іванаўна Шыколенка (60) — савецкая і беларуская лёгкаатлетка[12].
- 15 мая: Тайна Элг (95) — фінска-амерыканская актрыса і танцоўшчыца.
- 16 мая: Марыяна Бернадот (100) — шведская актрыса, член каралеўскай сям’і.
- 16 мая: Пітэр Лакс (99) — амерыканскі матэматык, член НАН ЗША (1970).
- 19 мая: Юрый Мікалаевіч Грыгаровіч (98) — савецкі і расійскі артыст балета, балетмайстар і харэограф, педагог, Народны артыст СССР (1973).
- 24 мая: Уладзімір Нічыпаравіч Сідарцоў (89) — беларускі гісторык, прафесар (1991).
- 25 мая: Ніна Васільеўна Галіноўская (89) — беларуская паэтэса.
- 28 мая: Джордж Элвуд Сміт (95) — амерыканскі вучоны-фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2009).
- 31 мая: Стэнлі Фішэр (81) — амерыкана-ізраільскі і міжнародны эканаміст, старшыня Цэнтральнага банка Ізраіля (2005—2013), віцэ-старшыня Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША (2014—2017).
Чэрвень
[правіць | правіць зыходнік]- 1 чэрвеня: Валянціна Фёдараўна Каліноўская (86) — украінская балерына, балетмайстар, харэограф, педагог. Народная артыстка СССР (1968)[13].
- 3 чэрвеня: Еўжэніу Дога (88) — савецкі, малдаўскі і расійскі кампазітар, педагог і грамадскі дзеяч[14].
- 4 чэрвеня: Філіп Лабро (88) — французскі пісьменнік, журналіст і рэжысёр[15].
- 5 чэрвеня: Эдгар Лунгу (68) — замбійскі дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Замбіі (2015—2021).
- 10 чэрвеня: Гюнтэр Юкер (95) — нямецкі мастак.
- 16 чэрвеня: Дэніел Клепнер (92) — амерыканскі фізік.
- 20 чэрвеня: Сямён Букчын (83) — беларускі і рускі літаратуразнаўца, крытык, пісьменнік, публіцыст.
- 20 чэрвеня: Айвар Джаевер (96) — нарвежска-амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1973).
- 22 чэрвеня: Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі (96) — беларускі геолаг, грамадскі дзеяч, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1977).
- 25 чэрвеня: Антон Рыгоравіч Навумавец (89) — вучоны-фізік, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.
- 25 чэрвеня: Валерый Паўлавіч Рыбараў (85) — беларускі кінарэжысёр і сцэнарыст, Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1990)[16].
- 26 чэрвеня: Сяргей Аляксеевіч Ліхачоў (72) — беларускі вучоны ў галіне неўралогіі, доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (2001).
Ліпень
[правіць | правіць зыходнік]
- 2 ліпеня: Міхаіл Яўгеньевіч Гудкоў (42) — расійскі ваенны дзеяч, генерал-маёр, намеснік камандуючага ВМФ Расіі (2025), двойчы Герой Расіі[17].
- 13 ліпеня: Махамаду Бухары (82) — нігерыйскі дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Нігерыі (1983—1985, 2015—2023).
- 16 ліпеня: Вячаслаў Станкевіч (92) — беларускі грамадскі дзеяч у ЗША.
- 17 ліпеня: Фелікс Баўмгартнер (56) — аўстрыйскі парашутыст, бейсджампер.
- 19 ліпеня: Інгвар Амб’ёрнсен (69) — нарвежскі пісьменнік.
- 19 ліпеня: Калью Ківі (74) — эстонскі сцэнарыст і рэжысёр[18].
- 22 ліпеня: Эдвард Міхайлавіч Зайкоўскі (72) — беларускі археолаг.
- 22 ліпеня: Озі Осбарн (76) — брытанскі спявак, кампазітар і акцёр, вакаліст гурта Black Sabbath.
- 24 ліпеня: Халк Хоган (71) — амерыканскі рэстлер, акцёр.
- 28 ліпеня: Лаура Дальмаер (31) — нямецкая біятланістка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка (2018)[19].
- 28 ліпеня: Джон Мішук (84) — канадскі хакеіст беларускага паходжання, першы хакеіст з Беларусі ў НХЛ.
- 31 ліпеня: Віктар Іванавіч Ледзянёў (84) — беларускі пісьменнік[20].
Жнівень
[правіць | правіць зыходнік]- 5 жніўня: Іон Іліеску (95) — румынскі дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Румыніі (1990—1996, 2000—2004).
- 7 жніўня: Джэймс Артур Ловел (97) — астранаўт ЗША.
- 7 жніўня: М’ін Швэ (74) — бірманскі дзяржаўны дзеяч, в. а. Прэзідэнта М’янмы (2018, 2021—2024).
- 8 жніўня: Уільям Уэбстэр (101) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, дырэктар ФБР (1978—1987), дырэктар ЦРУ (1987—1991).
- 9 жніўня: Іван Іванавiч Краско (94) — савецкі і расійскі акцёр[21].
- 10 жніўня: Кунісігэ Камамато (81) — японскі футбаліст.
- 12 жніўня: Кацярына Арлова (37) — беларуская актрыса[22].
- 12 жніўня: Айна Первік (93) — эстонская пісьменніца, паэтэса і перакладчыца.
- 13 жніўня: Рыгор Іванавіч Тарануха (91) — беларускі вучоны ў галіне селекцыі і генетыкі сельскагаспадарчых раслін, член-карэспандэнт НАН Беларусі (2003)[23].
- 15 жніўня: Марыя Тарасаўна Крушальніцкая (90) — украінская піяністка і педагог, народная артыстка Украіны (2005).
- 17 жніўня: Тэрэнс Стэмп (87) — брытанскі кінаакцёр.
- 22 жніўня: Яраслаў Аляксандравіч Еўдакімаў (78) — беларускі спявак, народны артыст Беларусі (1987).
- 24 жніўня: Вероніка Эчэгі (42) — іспанская актрыса.
- 25 жніўня: Райнер Вайс (92) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2017).
- 28 жніўня: Ахмед ар-Рахаві — еменскі дзяржаўны дзеяч, Прэм’ер-міністр Емена (2024—2025)[24].
- 29 жніўня: Радзівон Канстанцінавіч Шчадрын (92) — савецкі і расійскі кампазітар, народны артыст СССР (1987)[25].
- 30 жніўня: Андрэй Уладзіміравіч Парубій (54) — украінскі дзяржаўны дзеяч, старшыня Вярхоўнай Рады Украіны (2016—2019).
Верасень
[правіць | правіць зыходнік]

- 3 верасня: Раман Баляслававіч Івуць (76) — беларускі эканаміст, член-карэспандэнт НАН Беларусі (2021)[26].
- 4 верасня: Джорджа Армані (91) — італьянскі мадэльер і прадпрымальнік.
- 6 верасня: Дэвід Балтымар (87) — амерыканскі біяхімік, малекулярны біёлаг і вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1975)
- 10 верасня: Міхаіл Кандрацюк (91) — польскі мовазнавец, беларусіст.
- 12 верасня: Пітэр Хірш (100) — англійскі фізік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1963).
- 16 верасня: Роберт Рэдфард (89) — амерыканскі акцёр, кінарэжысёр, прадзюсар і бізнесмен.
- 18 верасня: Джордж Смут (80) — амерыканскі астрафізік і касмолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2006)[27].
- 23 верасня: Клаўдзія Кардынале (87) — італьянская актрыса.
- 26 верасня: Тыгран Эдмондавіч Кеасаян (59) — савецкі і расійскі акцёр кіно і тэлебачання, кінарэжысёр, сцэнарыст[28].
Кастрычнік
[правіць | правіць зыходнік]
- 1 кастрычніка: Джэйн Гудал (91) — брытанскі прыматолаг, этолаг і антраполаг, пасол міру ААН.
- 4 кастрычніка: Мікалай Андрэевіч Арасланаў (77) — беларускі мастак, акварэліст[29].
- 6 кастрычніка: Мухамад Тахір Айла (74) — суданскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Прэм’ер-міністр Судана (2019).
- 7 кастрычніка: Джон Гёрдан (92) — брытанскі біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне (2012).
- 11 кастрычніка: Даян Кітан (79) — амерыканская актрыса, прадзюсар і рэжысёр, лаўрэат прэміі «Оскар» (1977).
- 15 кастрычніка: Саманта Эгар (86) — брытанская актрыса.
- 15 кастрычніка: Мая Міхайлаўна Яніцкая (94) — беларуская мастацтвазнавец.
- 17 кастрычніка: Тамііці Мураяма (101) — японскі палітычны дзеяч, Прэм’ер-міністр Японіі (1994—1996).
- 18 кастрычніка: Янг Чжэньнін (103) — кітайскі і амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1957).
- 21 кастрычніка: Франсішку Пінту Бальсеман (88) — партугальскі палітычны дзеяч, Прэм’ер-міністр Партугаліі (1981—1983).
- 24 кастрычніка: Сірыкіт (93) — каралева-маці Тайланда.
- 25 кастрычніка: Гамільтан Сміт (94) — амерыканскі мікрабіёлаг і генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі (1978).
- 30 кастрычніка: Шарль Кост (101) — французскі велагоншчык, чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане (1948).
Лістапад
[правіць | правіць зыходнік]
- 3 лістапада: Кім Ён Нам (97) — паўночнакарэйскі дзяржаўны дзеяч, Старшыня прэзідыўма Вярхоўнага народнага сходу КНДР (1998—2019).
- 3 лістапада: Рычард Чэйні (84) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, Віцэ-прэзідэнт ЗША (2001—2009).
- 4 лістапада: Дамінік Дука (82) — чэшскі кардынал.
- 6 лістапада: Джэймс Дзьюі Уотсан (97) — амерыканскі біяхімік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1962).
- 7 лістапада: Вячаслаў Пятровіч Рагойша (83) — беларускі філолаг, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук (1993), прафесар, купалазнаўца.
- 9 лістапада: Эрык Уладзіміравіч Булатаў (92) — савецкі і французскі мастак.
- 15 лістапада: Васіль Фёдаравіч Кушнер (78) — беларускі гісторык.
- 29 лістапада: Том Стопард (88) — брытанскі драматург.
Снежань
[правіць | правіць зыходнік]
- 1 снежня: Генадзь Пятровіч Пашкоў (77) — беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.
- 2 снежня: Анатоль Іванавіч Бяляеў (73) — беларускі хакеіст, Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь[30].
- 11 снежня: Мэй Брыт (91) — шведская актрыса.
- 14 снежня: Віктар Мікалаевіч Капыцько (69) — беларускі кампазітар.
- 14 снежня: Роб Райнер (78) — амерыканскі акцёр і рэжысёр.
- 18 снежня: Фернанду да П’едадзе Дыяш душ Сантуш (73) — ангольскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Прэм’ер-міністр Анголы (2002—2008), старшыня Нацыянальнай асамблеі Анголы (2008—2010, 2012—2022).
- 21 снежня: Мікіта Мелказёраў (37) — беларускі журналіст, блогер.
- 22 снежня: Сіверт Бакен (27) — нарвежскі біятланіст.
- 22 снежня: Крыс Ры (74) — брытанскі вакаліст, гітарыст і кампазітар.
- 23 снежня: Анатоль Паўлавіч Бандарчук (85) — украінскі кідальнік молата і трэнер, алімпійскі чэмпіён (1972).
- 23 снежня: Валянцін Паўлавіч Занковіч (88) — беларускі архітэктар, скульптар.
- 25 снежня: Вера Валянцінаўна Алентава (83) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, тэатральны педагог; народная артыстка Расійскай Федэрацыі (1992)[31].
- 28 снежня: Брыжыт Бардо (91) — французская актрыса, спявачка, фотамадэль, абаронца жывёл.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Умер бывший депутат Госдумы полковник Виктор Алкснис, пытавшийся спасти Советский Союз
- ↑ Старейшая олимпийская чемпионка Агнеш Келети умерла в возрасте 103 лет
- ↑ Jean-Marie Le Pen, father of far-right party in France, dies at 96
- ↑ Ушел из жизни Артур Гарриевич Зельский(недаступная спасылка)
- ↑ Умер автор песни «Листья желтые над городом кружатся» Янис Петерс
- ↑ Умерла известная белорусская радиоведущая Нина Чайка
- ↑ Соболезнование // Навука. — 2025. — 18 сакавіка. — С. 7
- ↑ Ушла из жизни народная артистка Беларуси Клара Малышева
- ↑ Светлой памяти Пилипенко Михаила Фёдоровича (19.05.1936-6.04.2025)
- ↑ Ушел из жизни талантливый музыкант Почетный гражданин Барановичей Федор Жиляк
- ↑ Долготович, Борис Дмитриевич (кандидат исторических наук ; 1934—2025)
- ↑ Ушла из жизни Наталья Шиколенко. Вечная память…
- ↑ Пішла у засвіти легендарна балерина, народна артистка України Валентина Калиновська
- ↑ Памёр кампазітар Яўген Дога
- ↑ Умер французский актер и режиссер Филипп Лабро
- ↑ Памёр вядомы беларускі рэжысёр і сцэнарыст Валерый Рыбароў
- ↑ Беспрецедентный случай: погибший генерал Гудков стал первым дважды Героем России
- ↑ Скончался режиссер Калью Киви
- ↑ Double Olympic champion Laura Dahlmeier passes away after mountaineering accident in Pakistan
- ↑ В Сети сообщили о смерти писателя и режиссера Виктора Леденева
- ↑ Умер актер Иван Краско
- ↑ Умерла актриса Екатерина Орлова. Ей было 37 лет
- ↑ Некролог в газете «Навука»
- ↑ Источник: глава правительства хуситов погиб при ударе Израиля по Сане
- ↑ Памёр вядомы савецкі і расійскі кампазітар Радзівон Шчадрын
- ↑ Из жизни ушёл заслуженный работник образования и профессор БНТУ Роман Ивуть
- ↑ George Smoot, explorateur de la soupe cosmique primordiale et Prix Nobel de physique, est mort
- ↑ Памёр кінарэжысёр Тыгран Кеасаян
- ↑ Памёр мастак Мікалай Арасланаў . Наша Ніва (5 кастрычніка 2025). Праверана 5 кастрычніка 2025.
- ↑ Умер Анатолий Беляев — ветеран минского ХК «Динамо»
- ↑ Умерла актриса Вера Алентова — звезда фильма «Москва слезам не верит»
| Спіс памерлых у 2025 годзе на Вікісховішчы |