Спіс прыродных запаведнікаў Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прыродныя запаведнікі Украіны - гэта прыродаахоўныя, навукова-даследчыя ўстановы агульнадзяржаўнага значэння ва Украіне, пакліканыя захоўваць у натуральным стане тыповыя або выключныя для пэўнай ландшафтнай зоны прыродныя комплексы з усёй сукупнасцю іх кампанентаў, вывучаць прыродныя працэсы і з'явы, якія адбываюцца ў іх, распрацоўваць навуковыя асновы аховы навакольнага асяроддзя, эфектыўнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалагічнай бяспекі. Участкі зямлі і воднай прасторы, якія належаць да запаведнікаў, вылучаюцца з гаспадарчага карыстання. Запаведнік - гэта вышэйшая форма аховы прыродных тэрыторый ва Украіне, прыродная лабараторыя, дзе вядуцца комплексныя навуковыя даследаванні. Сёння на тэрыторыі Украіны налічваецца 19 прыродных запаведнікаў.

Адным з найстарэйшых на тэрыторыі Украіны З'яўляецца Крымскі прыродны запаведнік. Пачаткам аховы тэрыторыі, якая ўваходзіць цяпер у яго склад, лічыцца стварэнне ў 1913 г. "заказніка імператарскіх паляванняў". Пасля ўстанаўлення ў Крыме савецкай улады, 30 ліпеня 1923 г. дэкрэтам Савета Народных Камісараў РСФСР на месцы імператарскага заказніка быў створаны запаведнік плошчай звыш 16 тысяч га.

У цяперашні час Крымскі запаведнік з'яўляецца самым буйным прыродным запаведнікам Украіны, агульная плошча запаведніка (уключаючы тэрыторыю філіяла «Лябяжы выспы») складае 44175 га. Самы маленькі па плошчы запаведнік Украіны - Мыс Марцьян, заснаваны ў 1973 г. Плошча запаведніка — 240 га (у тым ліку і прылеглая да мыса акваторыя Чорнага мора). Сумарная плошча тэрыторыі прыродных запаведнікаў Украіны складае 1 916,6 км2.

З 19 прыродных запаведнікаў у зоне змешаных лясоў знаходзяцца 4 (Палескі, Ровенскі, Драўлянскі, Чэрэмскі), у лесастэпавай зоне — 3 (Расточча, Медаборы, Каніўскі), у стэпавай зоне — 7 (Дняпроўска-Арыльскі, Казантыпскі, Луганскі, Апуцкі, Украінскі стэпавы, Еланецкі стэп, Міхайлаўская цаліна), у Карпатах — 1 (Гарганы), у Крымскіх гарах — 4 (Карадагскі, Крымскі, Мыс Марцьян, Ялцінскі).

Спіс прыродных запаведнікаў Украіны[правіць | правіць зыходнік]

Назва Размяшчэнне Плошча, га Дата ўтварэння Краявід
1 Апуцкі Аўтаномная Рэспубліка Крым &&&&&&&&&&&01592.&&&&&01 592 01998 1998
2 Гарганы Івана-Франкоўская вобласць &&&&&&&&&&&05344.&&&&&05 344 01996 1996
3 Дніпроўска-Арыльскі Днепрапятроўская вобласць &&&&&&&&&&&03766.&&&&&03 766 01990 1990
4 Драўлянскі Жытомірская вобласць &&&&&&&&&&030872.&&&&&030 872 02009 2009
5 Елацецкі стэп Мікалаеўская вобласць &&&&&&&&&&&01675.&&&&&01 675 01996 1996
6 Казантыпскі Аўтаномная Рэспубліка Крым &&&&&&&&&&&&0450.&&&&&0450 01998 1998
7 Каніўскі Чаркаская вобласць &&&&&&&&&&&02027.&&&&&02 027 01923 1923
8 Карадагскі Аўтаномная Рэспубліка Крым &&&&&&&&&&&02874.&&&&&02 874 01979 1979
9 Крымскі Аўтаномная Рэспубліка Крым &&&&&&&&&&044175.&&&&&044 175 01923 1923
10 Луганскі Луганская вобласць &&&&&&&&&&&02122.&&&&&02 122 01968 1968
11 Міхайлаўская цаліна Сумская вобласць &&&&&&&&&&&&0883.&&&&&0883 02009 2009
12 Мыс Марцьян Аўтаномная Рэспубліка Крым &&&&&&&&&&&&0240.&&&&&0240 01973 1973
13 Мэдаборы Цярнопальская вобласць &&&&&&&&&&010517.&&&&&010 517 01990 1990
14 Палескі Жытомірская вобласць &&&&&&&&&&020104.&&&&&020 104 01968 1968
15 Расточча Львоўская вобласць &&&&&&&&&&&02084.&&&&&02 084 01984 1984
16 Ровенскі Ровенская вобласць &&&&&&&&&&042288.&&&&&042 288 01999 1999
17 Украінскі стэпавы Данецкая и Запарожская вобласці &&&&&&&&&&&03145.&&&&&03 145 01961 1961
18 Чэрэмскі Валынская вобласць &&&&&&&&&&&02976.&&&&&02 976 02001 2001
19 Ялцінскі Аўтаномная Рэспубліка Крым &&&&&&&&&&014523.&&&&&014 523 01973 1973

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]