Спіс прэзідэнтаў Бразіліі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Да 1889 года Бразілія была манархіяй. У 1806 годзе партугальскі кароль Жуан VI, ратуючыся ад напалеонаўскіх войнаў, перанёс свой двор у Рыа-дэ-Жанэйра, стаўшы, тым самым, першым еўрапейскім манархам, які кіраваў метраполіяй з калоніі. У 1821 годзе ён вярнуўся ў Партугалію, прызначыўшы сына віцэ-каралём, а ў 1822 годзе яго сын Педру I адмовіўся падпарадкоўвацца рашэнню партугальскага парламента аб роспуску віцэ-каралеўства і абвясціў незалежнасць Бразіліі. У 1831 годзе ён адрокся ад прастола на карысць свайго сына Педру II. Апошні быў зрынуты ў 1889 годзе ў выніку ваеннага перавароту. З гэтага моманту Бразілія стала прэзідэнцкай рэспублікай. Ніжэй прыведзены спіс яе прэзідэнтаў.

Старая рэспубліка (1889—1930)[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Addon

Пасля абвяшчэння рэспублікі маршал Дэадору да Фансека сфарміраваў часовы ўрад. Праз тры гады, у 1891 годзе, была прынята канстытуцыя, складзеная па ўзоры Канстытуцыі ЗША. Дэадору да Фансека быў выбраны прэзідэнтам у Кангрэсе паводле новай канстытуцыі. На пасаду прэзідэнта маглі балатавацца толькі дастаткова багатыя кандыдаты, і прэзідэнты па чарзе паходзілі з двух штатаў — Сан-Паўлу і Мінас-Жэрайс.

У 1930 годзе, калі Бразілія знаходзілася ў цяжкім эканамічным становішчы ў выніку Вялікай дэпрэсіі ў ЗША, адбылася рэвалюцыя, і Старая Рэспубліка перастала існаваць. Прэзідэнт Вашынгтан Луіс, які паходзіў з Сан-Паўлу, парушыў правіла чаргавання штатаў і падтрымаў новага кандыдата, Жуліу Прэстыса, таксама з Сан-Паўлу. Прэстыс быў выбраны, але так і не заняў пасаду, з прычыны таго, што Луіс быў зрынуты за тры тыдні да заканчэння тэрміна.

Партрэт Прэзідэнт Пачатак тэрміна Канец тэрміна Віцэ-прэзідэнт Партыя Заўвагі
Deodoro da Fonseca (gravura).jpg Мануэл Дэадору да Фансека
Manuel Deodoro da Fonseca
(1827—1892)
15 лістапада 1889 23 лістапада 1891 Фларыяну Віейра Пейшоту Ваенныя Афіцыйна стаў прэзідэнтам 26 лютага 1891 года; да гэтага ўзначальваў Часовы ўрад
Floriano peixoto 1881.jpg Фларыяну Віейра Пейшоту
Floriano Vieira Peixoto
(1839—1895)
23 лістапада 1891 15 лістапада 1894 няма Ваенныя Заняла пасада пасля адстаўкі прэзідэнта
Prudente de Morais no jornal A Semana 1899.jpg Прудэнты Жазэ ды Марайс Барус
Prudente José de Moraes Barros
(1841—1902)
15 лістапада 1894 15 лістапада 1898 Мануэл Вітарыну Перэйра Рэспубліканская партыя штата Сан-Паўлу З 10 лістапада 1896 па 4 сакавіка 1897 абавязкі прэзідэнта выконваў Мануэл Вітарыну
Campos Sales.jpg Мануэл Ферас ды Кампус Саліс
Manuel Ferraz de Campos Sales
(1841—1913)
15 лістапада 1898 15 лістапада 1902 Франсіску ды Асіс Роза-і-Сілва Рэспубліканская партыя штата Сан-Паўлу
Rodrigues Alves 3.jpg Франсіску ды Паўла Радрыгіс Алвіс
Francisco de Paula Rodrigues Alves
(1848—1919)
15 лістапада 1902 15 лістапада 1906 Франсіску Сілвіяну ды Алмейда Брандан,
Афонсу Аўгусту Марэйра Пена
Рэспубліканская партыя штата Сан-Паўлу
Afonso Pena.jpg Афонсу Аўгусту Марэйра Пена
Afonso Augusto Moreira Pena
(1847—1909)
15 лістапада 1906 14 чэрвеня 1909 Нілу Пракопіу Песанья Рэспубліканская партыя штата Мінас-Жэрайс Памёр на пасадзе прэзідэнта
Nilo Peçanha 02.jpg Нілу Пракопіу Песанья
Nilo Procópio Peçanha
(1867—1924)
14 чэрвеня 1909 15 лістапада 1910 няма Рэспубліканская партыя Нітэрой
HermesFonseca.jpg Эрмес Радрыгіс да Фансека
Hermes Rodrigues da Fonseca
(1855—1923)
15 лістапада 1910 15 лістапада 1914 Венсеслау Брас Перэйра Гоміс Ваенныя
Venceslau Bras.jpg Венсеслау Брас Перэйра Гоміс
Venceslau Brás Pereira Gomes
(1868—1966)
15 лістапада 1914 15 лістапада 1918 Урбану Сантус ды Коста Араўжу Рэспубліканская партыя штата Мінас-Жэрайс
Rodrigues Alves 3.jpg Франсіску ды Паўла Радрыгіс Алвіс
Francisco de Paula Rodrigues Alves
(1848—1919)
 —  — Дэлфін Марэйра да Коста Рыбейру Рэспубліканская партыя штата Сан-Паўлу З-за хваробы не ўступіў на пасаду
Delfim Moreira.jpg Дэлфін Марэйра да Коста Рыбейру
Delfim Moreira da Costa Ribeiro
(1868—1920)
15 лістапада 1918 28 ліпеня 1919 няма Рэспубліканская партыя штата Мінас-Жэрайс Склікаў новыя выбары ў адпаведнасці з канстытуцыяй
Epitácio Pessoa.jpg Эпітасіу Ліндолфу да Сілва Песоа
Epitácio Lindolfo da Silva Pessoa
(1865—1942)
28 ліпеня 1919 15 лістапада 1922 Дэлфін Марэйра да Коста Рыбейру, Франсіску Алвару Буэну ды Пайва Рэспубліканская партыя штата Мінас-Жэрайс
Artur Bernardes.jpg Артур да Сілва Бернардыс
Artur da Silva Bernardes
(1875—1955)
15 лістапада 1922 15 лістапада 1926 Эстасіу ды Албукеркі Каімбра Рэспубліканская партыя штата Мінас-Жэрайс
Washington Luís foto.jpg Вашынгтан Луіс Перэйра ды Соза
Washington Luís Pereira de Sousa
(1869—1957)
15 лістапада 1926 24 кастрычніка 1930 Фернанду ды Мелу Віяна Рэспубліканская партыя штата Сан-Паўлу Зрынуты з пасады прэзідэнта
Júlio Prestes 1930.jpg Жуліу Прэстыс ды Албукеркі
Júlio Prestes de Albuquerque
(1882—1946)
 —  — Вітал Энрыке Батыста Суарыс Рэспубліканская партыя штата Сан-Паўлу Быў абраны, але не ўступіў на пасаду з-за перавароту

Перыяд 1930—1945[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Addon

Партрэт Прэзідэнт Пачатак тэрміна Канец тэрміна Віцэ-прэзідэнт Партыя Заўвагі
Tasso Fragoso.jpg Аўгусту Тасу Фрагозу
Augusto Tasso Fragoso
(1869—1945)
24 кастрычніка 1930 3 лістапада 1930 няма Ваенныя Ваенная хунта
Mena Barreto.jpg Жуан ды Дэус Мена Барэту
João de Deus Mena Barreto
(1874—1933)
Isaías de Noronha.jpg Жазэ Ісаяс ды Наронья
José Isaías de Noronha
(1874—1963)
Getulio.gif Жэтуліу Дарнеліс Варгас
Getúlio Dornelles Vargas
(1882—1954)
3 лістапада 1930 29 кастрычніка 1945 Пасада адменены Беспартыйны Зрынуць з пасады прэзідэнта
JoseLinhares.jpg Жазэ Ліньярыс
José Linhares
(1886—1957)
29 кастрычніка 1945 31 студзеня 1946 няма Беспартыйны Пераходны перыяд

Рэспубліка 1946 года[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Addon

У 1945 годзе Варгас быў зрынуты ў выніку ваеннага перавароту, але пасля быў ізноў выбраны прэзідэнтам. Падчас гэтай так званай Другой рэспублікі палітыка вызначалася суперніцтвам трох партый: левай Бразільскай рабочай партыяй і правацэнтрысцкай сацыял-дэмакратычнай, якія падтрымлівалі Варгаса, а таксама правага Нацыянальна-дэмакратычны саюз, які знаходзіўся ў апазіцыі да яго. Другая рэспубліка была палітычна нестабільная, пасля самагубства Варгаса ў 1954 годзе большасць прэзідэнтаў заставаліся ва ўладзе толькі на кароткія тэрміны. Галасаванне за прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта праводзілася раздзельна. Апошні з прэзідэнтаў гэтай рэспублікі, Жуан Гуларт, быў зрынуты ў выніку ваеннага перавароту, пасля чаго ў Бразіліі на працяглы перыяд была ўсталявана ваенная дыктатура.

Партрэт Прэзідэнт Пачатак тэрміна Канец тэрміна Віцэ-прэзідэнт Партыя Заўвагі
Eurico Gaspar Dutra.jpg Эўрыку Гаспар Дутра
Eurico Gaspar Dutra
(1883—1974)
31 студзеня 1946 31 студзеня 1951 Нерэу ды Алівейра Рамус Ваенныя/
Сацыял-дэмакратычная партыя
Getulio.gif Жэтуліу Дарнеліс Варгас
Getúlio Dornelles Vargas
(1882—1954)
31 студзеня 1951 24 жніўня 1954 Жуан Фернандыс Кампус Кафэ Філью Бразільская рабочая партыя Скончыў жыццё самагубствам, знаходзячыся на пасадзе прэзідэнта
Café Filho.jpg Жуан Фернандыс Кампус Кафэ Філью
João Fernandes Campos Café Filho
(1899—1970)
24 жніўня 1954 8 лістапада 1955 няма Бразільская рабочая партыя Сышоў у адстаўку па хваробе
CarlosLuz.jpg Карлус Каімбра да Лус
Carlos Coimbra da Luz
(1894—1961)
8 лістапада 1955 11 лістапада 1955 няма Сацыял-дэмакратычная партыя 3 дні выконваў абавязкі прэзідэнта як Старшыня палаты дэпутатаў, зняты з пасады
Nereu Ramos crop.jpg Нерэу ды Алівейра Рамус
Nereu de Oliveira Ramos
(1888—1958)
11 лістапада 1955 31 студзеня 1956 няма Сацыял-дэмакратычная партыя Змяніў Карлуса Луса на пасадзе прэзідэнта як віцэ-старшыня Федэральнага сената
Juscelino2.jpg Жуселіну Кубічэк ды Алівейра
Juscelino Kubitschek de Oliveira
(1902—1976)
31 студзеня 1956 31 студзеня 1961 Жуан Бельшыяр Маркіс Гуларт Сацыял-дэмакратычная партыя
Janio1.jpg Жаніу да Сілва Куадрус
Jânio da Silva Quadros
(1917—1992)
31 студзеня 1961 25 жніўня 1961 Жуан Бельшыяр Маркіс Гуларт Беспартыйны Сышоў у адстаўку
Mazzilli.jpg Паскуал Раньеры Мадзілі
Pascoal Ranieri Mazzilli
(1910—1975)
25 жніўня 1961 7 верасня 1961 няма Сацыял-дэмакратычная партыя Выконваў абавязкі да вяртання віцэ-прэзідэнта, які быў у дыпламатычнай паездцы
Jango.jpg Жуан Бельшыяр Маркіс Гуларт
João Belchior Marques Goulart
(1910—1975)
7 верасня 1961 1 красавіка 1964 няма Бразільская рабочая партыя Зрынуты ў выніку ваеннага перавароту

Ваенная дыктатура (1964—1985)[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Addon

Партрэт Прэзідэнт Пачатак тэрміна Канец тэрміна Віцэ-прэзідэнт Партыя Заўвагі
Mazzilli.jpg Паскуал Раньеры Мадзілі
Pascoal Ranieri Mazzilli
(1910—1975)
2 красавіка 1964 15 красавіка 1964 няма Сацыял-дэмакратычная партыя Часова выконваў абавязкі главы дзяржавы
Castelobranco.jpg Умберту ды Аленкар Кастэлу Бранку
Humberto de Alencar Castello Branco
(1900—1967)
15 красавіка 1964 15 сакавіка 1967 Жазэ Марыя Алкмін Ваенныя Зняты з пасады прэзідэнта
Costa e Silva.jpg Артур да Коста-і-Сілва
Artur da Costa e Silva
(1902—1969)
15 сакавіка 1967 31 жніўня 1969 Педру Алейшу Ваенныя Зняты з пасады прэзідэнта
Augusto Rademaker.gif Аўгусту Хаман Радэмакер Груневальд
Augusto Hamann Rademaker Grünewald
(1905—1985)
31 жніўня 1969 30 кастрычніка 1969 няма Ваенныя Ваенная хунта
Aurelio Lyra.jpg Аўрэліу ды Ліра Таварыс
Aurélio de Lira Tavares
(1905—1998)
Marcio de Souza Mello.png Марсіу ды Соза і Мелу
Márcio de Sousa e Melo
(1906—1991)
Garrastazu médici.jpg Эміліу Гарастазу Медысі
Emílio Garrastazu Médici
(1905—1985)
30 кастрычніка 1969 15 сакавіка 1974 Аўгусту Хаман Радэмакер Груневальд Ваенныя /
Альянс Нацыянальнага Адраджэння
Ernesto Geisel.jpg Эрнэсту Гейзель
Ernesto Beckmann Geisel
(1907—1996)
15 сакавіка 1974 15 сакавіка 1979 Адалберту Перэйра дус Сантус Ваенныя /
Альянс Нацыянальнага Адраджэння
João Figueiredo.jpg Жуан Баптыста ды Алівейра Фігейрэду
João Baptista de Oliveira Figueiredo
(1918—1999)
15 сакавіка 1979 15 сакавіка 1985 Антоніу Аўрэліяну Шавіс ды Мендонса Ваенныя /
Альянс Нацыянальнага Адраджэння

Новая рэспубліка (з 1985 года)[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Addon

Прэзідэнцкі штандар Бразіліі

У канцы 1980-х гадоў пачаўся працэс паступовага пераходу да грамадзянскага кіравання. У 1985 годзе, калі скончыўся тэрмін апошняга ваеннага прэзідэнта, Танкрэду Невіс быў выбраны на пасаду прэзідэнта Камісіяй выбаршчыкаў, але памёр да ўступлення на пасаду. Першым грамадзянскім прэзідэнтам з 1964 года стаў Жазэ Сарней. У 1988 годзе была прынята новая канстытуцыя, па якой прэзідэнта пачалі выбіраць усенародным галасаваннем. З 1955 года дазваляецца абранне прэзідэнта на другі тэрмін.

Партрэт Прэзідэнт Пачатак тэрміна Канец тэрміна Віцэ-прэзідэнт Партыя Заўвагі
Tancredo Neves.jpg Танкрэду ды Алмейда Невіс
Tancredo de Almeida Neves
(1910—1985)
 —  — Жазэ Рыбамар Ферэйра ды Араўжу Коста Сарней Партыя бразільскага дэмакратычнага руху Памёр да інаўгурацыі
Brazil.JoseSarney.01.jpg Жазэ Рыбамар Ферэйра ды Араўжу Коста Сарней
José Ribamar Ferreira de Araújo Costa Sarney
(нар. 1930)
15 сакавіка 1985 15 сакавіка 1990 няма Партыя бразільскага дэмакратычнага руху
Fernando Collor sorrindo.JPG Фернанду Афонсу Колар ды Мелу
Fernando Affonso Collor de Mello
(нар. 1949)
15 сакавіка 1990 2 кастрычніка 1992 Ітамар Аўгусту Каўтыэру Франку Партыя нацыянальнай рэканструкцыі Сышоў у адстаўку перад пагрозай імпічмента
Itamar Franco.jpg Ітамар Аўгусту Каўтыэру Франку
Itamar Augusto Cautiero Franco
(1930—2011)
2 кастрычніка 1992 1 студзеня 1995 няма Беспартыйны
Fernando Henrique Cardoso (1994).jpg Фернанду Энрыкі Кардозу
Fernando Henrique Cardoso
(нар. 1931)
1 студзеня 1995 1 студзеня 2003 Марку Антоніу ды Алівейра Масіэл Бразільская сацыял-дэмакратычная партыя
Lula133813.jpg Луіс Інасіу Лула да Сілва
Luiz Inácio Lula da Silva
(нар. 1945)
1 студзеня 2003 31 снежня 2010 Жазэ Аленкар Гоміс да Сілва Партыя рабочых
Dilma Rousseff 2010.jpg Дылма Вана Русеф
Dilma Vana Rousseff
(нар. 1947)
 1 студзеня 2011  31 жніўня 2016 Мішэл Мігел Эліяс Тэмер Луліа Партыя рабочых
Michel Temer em 9 de dezembro de 2013.jpg Мішэл Мігел Эліяс Тэмер Луліа
Michel Miguel Elias Temer Lulia
(нар. 1940)
 31 жніўня 2016 няма Партыя бразыльскага дэмакратычнага руху

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]