Спіс універсітэтаў Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У Беларусі (на 2011 год) вышэйшую адукацыю можна было атрымаць у 452010 - у 43) ВНУ дзяржаўнай формы ўласнасці і 10 ВНУ прыватнай формы ўласнасці. У ВНУ прапаноўваліся праграмы навучання па больш чым 350 спецыяльнасцях і 1 тыс. спецыялізацый. На ўсе формы навучання ў ВНУ запланавана было прыняць 105,7 тысячы студэнтаў (у 2010 - 103 тыс., у 2009 - 97 тыс., у 2008 - 94,2 тыс.), у тым ліку на дзённае аддзяленне - 57,2 тысячы чалавек (з іх 25 тысяч - на дзённай бюджэт). На навучанне ў ВНУ прэтэндавалі 146.518 чалавек, якія здалі ЦТ. (У 2010-м ЦТ праходзіла менш 173 тыс., у 2009 - да 175 тыс., у 2008 - да 174 тыс.).

Вышэйшым кансультатыўным органам у сістэме вышэйшай адукацыі з'яўляецца Рэспубліканскі савет рэктараў вышэйшых навучальных устаноў (створаны ўказам Прэзідэнта РБ ад 8 лютага 2001 г. № 71), кампетэнцыя і парадак дзейнасці якога вызначаюцца ў адпаведнасці з «Палажэннем аб Рэспубліканскім савеце рэктараў вышэйшых навучальных устаноў».

Віды ВНУ[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі ўстановы вышэйшай адукацыі могуць быць наступных відаў:

  • Акадэмія, кансерваторыя - профільныя ўніверсітэты;
  • Класічны ўніверсітэт;
  • Тэхнічны або тэхналагічны ўніверсітэт;
  • Інстытут;
  • Вышэйшы каледж.

Па форме ўласнасці яны могуць быць як дзяржаўнымі, так і прыватнымі.

Закрыты пералік тыпаў вышэйшых навучальных устаноў (згодна з праектам новага Закона «Аб вышэйшай адукацыі»): класічны ўніверсітэт, профільны ўніверсітэт (акадэмія, кансерваторыя), інстытут, вышэйшы каледж.

Паступленне[правіць | правіць зыходнік]

Паступленне абітурыентаў праходзіць у некалькі этапаў: рэпетыцыйныя і цэнтралізаваныя тэставанні, прафесійна-псіхалагічнае сумоўе на некаторыя спецыяльнасці, падача дакументаў у абраную навучальную ўстанову, калі ёсць неабходнасць - здача іспытаў у ВНУ, і, нарэшце, уласнае прозвішча ў спісе тых, хто паступіў.

Пры паступленні на спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне», «дзяржаўнае кіраванне і права», «дзяржаўнае кіраванне і эканоміка», «міжнародныя адносіны», «міжнароднае права», «правазнаўства», «эканамічнае права», «журналістыка», «міжнародная журналістыка», «мытная справа» патрэбна адмысловая рэкамендацыя пасля праходжання прафесійна-псіхалагічнага сумоўя (для ўсіх тых, хто выбраў дзённую, вячэрнюю або завочную формы атрымання адукацыі (у тым ліку дыстанцыйную), навучанне ў скарочаныя тэрміны, а таксама тыя, хто будзе навучацца на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі).

Рэйтынгі[правіць | правіць зыходнік]

Ліпень 2011 года: з лепшых вышэйшых устаноў свету па ўзроўні прадстаўленасці ў Інтэрнэце па версіі Webometrics (аналізуе не адукацыйную дзейнасць універсітэтаў у цэлым, а прадстаўленне ВНУ ў інтэрнэце) у Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта - 1208-е месца (самая высокая пазіцыя з беларускіх універсітэтаў). Далей з беларускіх ВНУ ідуць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (3103 месца) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (3889 месца).

Мінск[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўныя[правіць | правіць зыходнік]

Прыватныя[правіць | правіць зыходнік]

Брэст і Брэсцкая вобласць[правіць | правіць зыходнік]

Віцебск і Віцебская вобласць[правіць | правіць зыходнік]


Гомель і Гомельская вобласць[правіць | правіць зыходнік]


Гродна і Гродзенская вобласць[правіць | правіць зыходнік]

Магілёў і Магілёўская вобласць[правіць | правіць зыходнік]

За межамі Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Зачыненыя[правіць | правіць зыходнік]