Спітакскае землетрасенне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

<table class="infobox infobox-07efe947f58e4b73 " style="" data-name="Спітакскае землетрасенне
арм.: Սպիտակի երկրաշարժ" >

Спітакскае землетрасенне (Арменія)
Спітакскае землетрасенне

Дата і
час

7 снежня 1988

года
11:41 Магнітуда 6,8 Mw Глыбіня
гіпацэнтра 10 км Закранутыя
краіны (рэгіёны) Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Армянская ССР Пацярпелыя 25 тысяч загінулі
514 тысяч засталіся без прытулку[1]

Спітакскае землетрасенне (арм.: Սպիտակի երկրաշարժ), таксама вядомае як Ленінаканскае землетрасенне (арм.: Լենինականի երկրաշարժ) — катастрафічнае землетрасенне магнітудай 6,8[2]-7,2[1], якое адбылося 7 снежня 1988 года ў 10 гадзін 41 хвіліну па маскоўскім часе (11:41 па мясцовым часе) на паўночным захадзе Армянскай ССР. Магутныя падземныя штуршкі за паўхвіліны разбурылі амаль усю паўночную частку рэспублікі, ахапіўшы тэрыторыю з насельніцтвам каля 1 млн чалавек. У эпіцэнтры землетрасення — Спітаку — інтэнсіўнасць штуршкоў дасягнула 9-10 балаў (па 12-бальнай шкале MSK-64). Падземныя штуршкі адчуваліся ў Ерэване і Тбілісі. Хваля, выкліканая землетрасеннем, абыйшла Зямлю і была зарэгістравана навуковымі лабараторыямі ў Еўропе, Азіі, Амерыцы і Аўстраліі.

Землетрасенне вывела з ладу каля 40% прамысловага патэнцыялу Армянскай ССР. У выніку землетрасення дашчэнту быў разбураны горад Спітак і 58 сёл; часткова разбураны гарады Ленінакан (цяпер Гюмры), Сцепанаван, Кіравакан (цяпер Ванадзор) і яшчэ больш 300 населеных пунктаў[3]. Паводле афіцыйных дадзеных, 19 тысяч сталі інвалідамі, загінулі сама меней 25 тысяч чалавек (паводле іншых дадзеных да 150 тысяч), 514 тысяч чалавек засталіся без прытулку[1]. Увогуле землетрасенне ахапіла каля 40 % тэрыторыі Арменіі[1]. З-за рызыкі аварыі была спынена Армянская АЭС.

Генеральны сакратар ЦК КПСС М. С. Гарбачоў, які знаходзіўся ў той момант з візітам у ЗША, запытаў гуманітарную дапамогу і перапыніў свой візіт, адправіўшыся ў разбураныя раёны Арменіі. У аднаўленні разбураных раёнаў узялі ўдзел усе рэспублікі СССР. 111 краін[4], улучаючы Ізраіль, Бельгію, Вялікабрытанію, Італію, Ліван, Нарвегію, Францыю, ФРГ і Швейцарыю, надалі СССР дапамогу, падаўшы ратавальнае абсталяванне, спецыялістаў, прадукты і медыкаменты. Была таксама аказана дапамога ў аднаўленчых працах. У рэспубліку прыбыў міністр аховы здароўя СССР Яўген Чазаў. Аказанне дапамогі насельніцтву ўскладнялася тым, што ў пацярпелых гарадах апынуліся разбураны медычныя ўстановы. Так прыкладам у горадзе Спітак параненых звозілі на гарадскі стадыён «Баўм», дзе і аказвалі медычную дапамогу.

Пры даставе дапамогі пабіліся югаслаўскі і савецкі самалёты. Савецкім самалётам быў Іл-76 з палка ваенна-транспартнай авіяцыі, які быў раскватараваны ў г. Панявежыс (Літоўская ССР) і выляцеў з Азербайджана. Прычынай аварыі стала няправільная ўсталёўка ціску на эшалоне пераходу, у выніку чаго самалёт уразаўся ў гару[5].

10 снежня 1988 года быў абвешчаны ў СССР днём жалобы[6].

Па рэспубліканскім тэлебачанні са зваротам выступіў Вярхоўны Патрыярх і Каталікос усіх армянаў Вазген I[7].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г Информация с сайта http://www.epicentrum.ru
  2. Earthquakes. earthquake.usgs.gov. Праверана 13 снежня 2015.
  3. Информация с сайта www.demoscope.ru
  4. Спитакское (Ленинаканское) землетрясение | Календарь Трагедий. calendie.ru. Праверана 2 снежня 2015.
  5. К катастрофе самолёта Ил-76 в Иране
  6. Программа «Время»
  7. Материал с сайта Allperestroika.ru. Землетрясение в Армении(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 18 мая 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]