Срджан Астоіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Срджан Астоіч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 10 студзеня 1983(1983-01-10)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Сербіі Сербія
Рост 193 см
Вага 90 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Сербіі Земун
Нумар 23
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2001 — 2002 Сцяг Сербіі і Чарнагорыі Лакаматыва (Бялград)
2003 — 2005 Сцяг Сербіі і Чарнагорыі Будучнаст (Дабанаўцы) 44
2006 Сцяг Сербіі і Чарнагорыі Жэлезнічар (Бялград) 2
2006 — 2007 Сцяг Сербіі Сінджаліч (Бялград) 8
2007 — 2010 Сцяг Сербіі Бяжанія 77 (-72)
2011 — 2012 Сцяг Беларусі Гомель 9 (-10)
2012 Сцяг Сербіі Бяжанія 3 (-1)
2013 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 2 (-2)
2014 — 2015 Сцяг Сербіі Бяжанія 31 (-29)
2015 Сцяг Босніі і Герцагавіны Дрына (Зворнік) 9 (-22)
2016 Сцяг Сербіі Земун 13 (-9)
2016 Сцяг Казахстана Акжайык (Уральск) 5 (-15)
2017 — 2018 Сцяг Сербіі Земун 9 (-13)
2018 Сцяг Інданезіі Арэма 4 (-7)
2019 — Сцяг Сербіі Земун 0 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 мая 2019.


Срджан Астоіч (сербск.: Srdjan Ostojic / Срђан Остојић; нар. 10 студзеня 1983) — сербскі футбаліст, брамнік клуба «Земун».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў у Сербіі, у асноўным за клубы ніжэйшых дывізіёнаў. У другой палове 2007 года гуляў у «Бяжаніі» ў найвышэйшай лізе чэмпіяната Сербіі, але па выніках сезону клуб пакінуў сербскую Суперлігу. Яшчэ тры гады Астоіч быў асноўным брамнікам клуба, які гуляў у другім дывізіёне.

У лютым 2011 года папоўніў склад «Гомеля», дзе з’яўляўся другім брамнікам. У жніўні 2012 года пакінуў гомельскі клуб[2]. У верасні 2012 года стала вядома аб яго вяртанні ў «Бяжанію»[3].

У снежні 2012 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[4]. У «Шахцёры» стаў другім брамнікам пасля Юрыя Цыгалкі, але пасля таго як у жніўні Цыгалка атрымаў траўму, у асноўным складзе стаў выступаць трэці брамнік Эдуардас Курскіс. Упершыню ў складзе гарнякоў з’явіўся на полі 20 кастрычніка 2013 года ў матчы супраць «Нёмана», калі з-за няўпэўненай гульні Астоіча «Шахцёр» прайграў 1:2. Пазней зноў апынуўся на лаўцы запасных, і другі раз з’явіўся на полі ў апошнім туры 1 снежня 2013 года, замяніўшы Курскіса, які атрымаў траўму.

Па заканчэнні сезону 2013 пакінуў салігорскі клуб і ў сакавіку 2014 года ў чарговы раз стаў іграком «Бяжаніі»[5], дзе неўзабаве замацаваўся ў аснове. У ліпені 2015 года накіраваўся ў Боснію і Герцагавіну, стаўшы іграком клуба найвышэйшага дывізіёна «Дрына»[6]. У лютым 2016 года вярнуўся ў Сербію, падпісаўшы кантракт з першалігавым «Земунам», а ў чэрвені таго ж года стаў іграком казахстанскага клуба «Акжайык». Аднак ужо праз два месяцы пакінуў «Акжайык» і пазней вярнуўся ў «Земун».

У ліпені 2018 года далучыўся да інданезійскага клуба «Арэма». У лютым 2019 года зноў далучыўся да «Земуна».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]