Срэмская дыяцэзія
Срэмская дыяцэзія | |
---|---|
лац.: Dioecesis Sirmiensis | |
лацінскі абрад | |
Галоўны горад | Срэмска-Мітравіца |
Краіна | Сербія |
Дата заснавання | 1709 |
Кафедральны сабор | Базіліка Святога Дзімітрыя |
Мітраполія | Джакавацка-Осіецкая |
Парафій | 29 |
Іерарх | біскуп Джура Гашпаравіч |
Плошча дыяцэзіі | 3.766 км² |
Насельніцтва дыяцэзіі | 800.000 чал. |
Колькасць каталікоў | 50.000 |
Доля каталікоў | 6.2 % |
Афіцыйны сайт | srijembiskupija.rs |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Срэмская дыяцэзія (лац.: Dioecesis Sirmiensis) — каталіцкая дыяцэзія з цэнтрам у Срэмска-Мітравіцы (Ваяводзіна, Сербія).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Каталіцкія гісторыкі ўзводзяць гісторыю Срэмскай дыяцэзіі да заснаванай у IV стагоддзі дыяцэзіі з цэнтрам у рымскім горадзе Сірміум (цяпер Срэмска-Мітравіца). Пасля пасялення на гэтых землях славян і прыняцця імі хрысціянства дыяцэзія захавалася. Пасля Вялікага расколу 1054 года Сербія засталася ў юрысдыкцыі праваслаўнага Канстанцінопаля.
У XVI стагоддзі ўся яе тэрыторыя была заваявана туркамі, дыяцэзія скасавана.
Пасля адваявання Срэма ў туркаў у пачатку XVIII стагоддзя Габсбургскай манархіяй у 1709 годзе была створана Срэмская дыяцэзія, у 1773 годзе яна была аб'яднана з Баснійскай дыяцэзіяй і падпарадкавана Заграбскай мітраполіі.
У 1963 годзе дыяцэзія была пераназвана ў Джакавацка-Срэмскую дыяцэзію.
18 чэрвеня 2008 года была вылучана асобная Срэмская дыяцэзія на тэрыторыі Сербіі, якая стала суфраганнай у адносінах да зноў утворанай Джакавацка-Осіецкай мітраполіі.
Кафедральны сабор дыяцэзіі — Базіліка Святога Дзімітрыя. З 2008 года дыяцэзію ўзначальвае біскуп Джура Гашпаравіч. Асноўны кантынгент вернікаў дыяцэзіі — нацыянальныя меншасці Ваяводзіны: венгры, харваты, славакі і інш. Паводле звестак перапісу 2002 года каталіцтва вызнаюць каля 19 % насельніцтва Ваяводзіны.
Дыяцэзія падзелена на 3 дэканаты і налічвае 29 прыходаў, у якіх служаць 20 святароў. Усяго колькасць каталікоў у дыяцэзіі ацэньваецца прыкладна ў 50 тысяч чалавек[1].