Стагнацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Стагна́цыя[1] (лац.: stagnatio — нерухомасць, ад stagnum — стаялая вада) — стан эканомікі, які характарызуецца застоем вытворчасці і гандлю на працягу доўгага перыяду. Стагнацыя суправаджаецца павелічэннем колькасці беспрацоўных, зніжэннем заработнай платы і ўзроўню жыцця насельніцтва.

Выяўляецца ў нулявых або нязначных тэмпах росту, нязменнай структуры эканомікі, яе неўспрымальнасці да новаўвядзенняў, навукова-тэхнічнага прагрэсу. Стан стагнацыі быў характэрны для эканомікі ЗША ў 1930-х гадах, для савецкай эканомікі — у канцы 1980-х гадоў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]