Спартак (стадыён, Магілёў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Стадыён «Спартак», Магілёў)
Jump to navigation Jump to search
Стадыён «Спартак»
Стадион Спартак Могилев.jpg
Месцазнаходжанне Герб Магілёва Магілёў, Сцяг Беларусі Беларусь,
Адкрыты 1957
Уладальнік Дняпро (Магілёў)
Умяшчальнасць 7 350 месцаў
Хатняя каманда «Дняпро»
Памеры поля 105 х 68 м

Стадыён «Спартак» — шматфункцыянальны стадыён у Магілёве, Беларусь. З'яўляецца хатнім стадыёнам футбольнага клуба «Дняпро». Стадыён разлічаны на 7 350 чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1951 годзе пляцоўка ў цэнтры Магілёва, на месцы якой зараз знаходзіцца стадыён, была адведзена пад спартыўныя мэты. З 1954 пачалося будаўніцтва стадыёна, які належаў спартыўнаму таварыству «Спартак». У 1957 стадыён быў уведзены ў эксплуатацыю. З 1960 года стаў хатняй арэнай магілёўскага «Хіміка», які гуляў у чэмпіянаце СССР (пазней змяніў назву на «Дняпро»). У 1967 годзе была пабудавана жалезабетонная трыбуна на 5 000 чалавек з падтрыбуннымі памяшканнямі. У 1983 былі ўзведзены табло, прэс-цэнтр, распранальні для футбалістаў. Умяшчальнасць стадыёна павялічана да 12 000.

З 1992 стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі. У 1999—2000 быў праведзены першы этап рэканструкцыі стадыёна, у ходзе якога быў праведены капітальны рамонт усіх трыбун, распранальняў, прэс-цэнтра. На стадыёне былі ўсталяваны пластыкавыя сідзенні, у выніку чаго ўмяшчальнасць скарацілася да сучасных 7 350 месцаў. Было ўкладзена штучнае пакрыццё на бегавых дарожках.

Другі этап рэканструкцыі быў выкананы ў 2008—2009 гадах. Было ўсталявана сучаснае электроннае табло, укладзены новы газон з падагрэвам і дрэнажнай сістэмай. Заходняя трубуна была зроблена крытай (аднак у 2013 годзе дах быў сарваны ўраганам). З таго часу стадыён набыў сучасны выгляд.

У 2010 стадыён «Спартак» прымаў чатыры матчы Лігі Еўропы, у тым ліку матч стадыі плэй-оф, дзе «Дняпро» сустракаўся з іспанскім «Вільярэалам».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]