Трактар (стадыён, Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Стадыён Трактар, Мінск)
Jump to navigation Jump to search
«Трактар»
Стадыён «Трактар»
Месцазнаходжанне Беларусь, Мінск, вуліца Ванеева, 3
Пабудаваны 1950-я
Рэканструяваны 1997—2000
Хатняя каманда «Дынама» (Мінск)
Умяшчальнасць 17 600[1]
Памеры поля 105×68 м
Пакрыццё натуральнае
Лагатып Вікісховішча «Трактар» на Вікісховішчы

«Трактар» — футбольны стадыён у Мінску, Беларусь. З’яўляецца рэзервовай арэнай для футбольнага клуба «Дынама» (Мінск), які выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Умяшчальнасць стадыёна складае 17 600 месцаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля пабудавання пляцоўкі, якая належала абласному савету «Чырвоны сцяг», на стадыёне праводзіліся матчы сярод каманд Мінскага трактарнага завода. У 1976 абласны савет перадаў стадыён на баланс МТЗ. У тым жа годзе пачалася першая рэканструкцыя стадыёна. Яна пачалася з будаўніцтва верхняга яруса з адначасовым узвядзеннем насыпных земляных трыбунаў, устаноўкай электраасвятлення і дрэнажу футбольнага поля. Было закладзена запасное поле.

У 1978 годзе пасля закрыцця стадыёна «Дынама» на капітальны рамонт першынство СССР па футболе пачалі праводзіць на «Трактары», у тым ліку і спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Падчас Алімпіяды 1980 года «Трактар​​» стаў алімпійскай рэзервовай арэнай. У такім выглядзе стадыён праіснаваў да другой рэканструкцыі, якая пачалася ў 1997 годзе і скончылася ў маі 2000 года, падчас якой стадыён набыў сучасны выгляд. Былі ўсталяваны пластыкавыя сядзенні, замест земляных трыбунаў з'явіліся жалезабетонныя, падтрыбунныя памяшканні сталі адпавядаць еўрапейскім стандартам.

У 20072010 гадах літоўскі бізнесмен Уладзімір Раманаў, які валодаў футбольным холдынгам, куды ўваходзілі мінскі «Партызан», «Каўнас» і шатландскі «Хартс», быў гатовы пабудаваць у Заводскім раёне сталіцы, у ваколіцах стадыёна «Трактар», спарткомплекс з крытым футбольным стадыёнам, гэты праект ацэньваўся ў 250 млн долараў, і акрамя стадыёна паводле планаў павінен быў уключаць два атэлі, гандлёва-забаўляльны цэнтр і шэраг офісных пабудоў. Пытанне абмяркоўвалася на нарадзе ў прэзідэнта Беларусі. Аднак гэтая задумка не была здзейснена, клуб «Партызан» быў расфарміраваны, а кантракт на будаўніцтва комплексу скасаваны па нявызначыных чынніках.

З 2013 года хатнія матчы на стадыёне праводзіць клуб «Дынама». 13 жніўня 2014 года матч мінскага «Дынама» і барысаўскага БАТЭ, якія перад стартам гульні займалі першае і другое месца адпаведна, здолеў сабраць 7 150 гледачоў, што стала 4-м паказчыкам у наведвальнасці чэмпіянату Беларусі сезону 2014 на той момант.

З 2019 года побач з «Трактарам» будуецца Нацыянальны футбольны стадыён.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]