Перайсці да зместу

Стайкі (Баранавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Стайкі
Палацава-паркавы комплекс Лашкевічаў
Палацава-паркавы комплекс Лашкевічаў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 337 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовы індэкс
225315
Аўтамабільны код
1
Стайкі (Беларусь)
Стайкі
Стайкі
Стайкі (Брэсцкая вобласць)
Стайкі
Стайкі

Ста́йкі[2][3] (трансліт.: Stajki, руск.: Стайки) — вёска ў Беларусі, у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Насельніцтва 551 жыхар, 219 гаспадарак (2005).

Размешчана за 23 км на паўночны ўсход ад горада Баранавічы, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі БаранавічыМінск, за 225 км ад Брэста[4].

На пачатку XX стагоддзя маёнтак у Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, фальварак Чэрніхаўскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Стайкаўскага сельсавета[5].

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 35 вяскоўцаў.

Да Стаек далучаны суседнія вёскі Ламаты, Зараўе, Некрашы.

З 16 ліпеня 1954 года да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Вольнаўскага сельсавета[6], да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Мядзеневіцкага сельсавета[7].

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Працуюць калгасная сядзіба, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, ветэрынарны ўчастак, сярэдняя школа, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін.

Помнікі гісторыі і культуры

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/bresckaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Госкартгеоцентр Архівавана 5 сакавіка 2016.
  4. 1 2 3 БелЭн 2002.
  5. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  6. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  7. РЕШЕНИЕ БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ 26 июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно- территориальном устройстве Барановичского района Брестской области