Стайскі сельсавет (Лепельскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Стайскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Лепельскі раён
Уключае 44 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Стаі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 2 273
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Ста́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Стаі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Зацякляскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Вокана, Прудок і Селішча)[1]. 4 сакавіка 1987 года ў склад Домжарыцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Бяседы, Верабкі, Вокана)[2]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Заазерскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Будзяўцы, Ворань, Дзяньгубы, Заазер’е, Падлобныя, Стары Лепель і Юркоўшчына)[3], 10 кастрычніка 2013 года — тэрыторыя скасаванага Пышнянскага сельсавета (23 населеныя пункты: Антонаўка, Ассё, Вялікія Пышнагоры, Забалацце, Забор’е, Закаліўе, Заполле, Зароўе, Звязда, Клеўзы, Крыўкі, Крыўцы, Малыя Пышнагоры, Навасёлкі, Навіны, Поплаўкі, Пунішча, Пышна, Савін Дуб, Саламахі, Слабодка, Студзёнка і Убярцы)[4]. 31 кастрычніка 2016 года скасавана вёска Клеўзы[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 2273 чалавекі[6], з іх 94,4 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 1,1 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
  5. Решение Лепельского районного Совета депутатов от 31 октября 2016 г. № 108 Об упразднении сельского населенного пункта Лепельского района Архівавана 8 жніўня 2021.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.