Стакгольмскі архіпелаг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стакгольмскі архіпелаг
швед. Stockholms skärgård
Bjorkskar i maj.JPG
Адзін са знешніх астравоў архіпелага
Характарыстыкі
Колькасць астравоўкаля 24 000 
Найбуйнейшы востраўВермдзё 
Агульная плошча530 км²
Насельніцтва14 212 чал. (2005)
Шчыльнасць насельніцтва26,82 чал./км²
Размяшчэнне
59°23′16″ пн. ш. 18°44′09″ у. д.HGЯO
АкваторыяБалтыйскае мора
Краіна
Стакгольмскі архіпелаг (Швецыя)
Стакгольмскі архіпелаг
Стакгольмскі архіпелаг
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Стакгольмскі архіпелаг (шведск.: Stockholms skärgård) — найбуйнейшы архіпелаг у Швецыі і адзін з найбуйнейшых у Балтыйскім моры.

Архіпелаг расцягнуўся на 60 км на ўсход ад Стакгольма. З поўдня на поўнач архіпелаг выцягнуўся ўздоўж узбярэжжа правінцый Сёдэрманланд і Упланд. Самы паўднёвы востраў архіпелага Эя, паўночны — Веддзё. З усходу архіпелаг аддзелены ад Аландскіх астравоў пралівам Паўднёвы Кваркен. У складзе архіпелага налічваецца каля 24 000 выспаў, астраўкоў і скал, буйнейшыя з якіх: Вермдзё, Грында, Інгарэ, Ісё, Мёя, Немдзё, Рэдлёга, Свартсё, Цюніігё, Уцё, Фінхамн, Хусарэ і Юстерэ.

Найбуйнейшымі гарадамі архіпелага, акрамя часткі Стакгольма, з’яўляюцца Густаўберг і Ваксхальм. Сяло Ітэрбю, размешчанае на востраве Рэсарэ, знакамітае тым, што ў яго гонар названы адразу чатыры хімічных элемента (эрбій, тэрбій, ітэрбій, ітрый).

Усе суднаходныя лініі з Балтыкі ў Стакгольм праходзяць скрозь архіпелаг. Існуе тры галоўныя праходы для глыбакамерных суднаў — Ландсарт, Сандхамн і Сёдэрарм.