Стальнік
Выгляд
Стальнік | |||||||||||||||||
Ononis spinosa | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
Стальнік, Ваўчук[3][4] (Ononis) — род кветкавых раслін з падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовыя або шматгадовыя травы, паўкусты або кусты. Сцяблы прамастойныя, узыходныя або сцелюцца, часам з калючкамі. Лісце простае або трайчастае, чаргаванае, з прылісткамі. Кветкі ў верхавінкавых коласападобных суквеццях або па 1—2 у пазухах лісця. Колер кветак белаваты, жоўты ці пурпуровы. Пялёсткаў 5. Плод — боб.
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліны роду сустракаюцца пераважна ў міжземнаморскіх абласцях, Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыцы[4], менш распаўсюджаны ў паўночнай і паўднёвай Еўропе. На тэрыторыі Беларусі 1 від — стальнік палявы (Ononis arvensis).
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Усяго налічваецца каля 70—75 відаў стальніку. Паводле сайта The Plant List — 69 відаў.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 89. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скуратовіч А. М. Ста́льнік, ваўчук // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 139—140. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Муравьева Е. А. Род 788. Стальник — Ononis L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1945. — Т. XI. — С. 94—102. — 432 с. — 4 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Стальник — род Ononis: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Ononis (англ.) // The Plant List