Сталінградскі фронт
Сталінградскі фронт | |
---|---|
руск.: Сталинградский фронт | |
Гады існавання | 12 ліпеня 1942 — 1 студзеня 1943 |
Краіна | СССР |
Падпарадкаванне | камандуючаму |
Уваходзіць у | Узброеныя Сілы СССР |
Тып | фронт |
Складаецца з | упраўленне, аб’яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы |
Функцыя | абарона |
Колькасць | аб’яднанне |
Удзел у | Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
С. К. Цімашэнка В. М. Гардоў А. І. Яроменка |
Сталінгра́дскі фронт утвораны 12 ліпеня 1942 года на базе палявога ўпраўлення войскаў Паўднёва-Заходняга фронту, у складзе 21-й, 62-й, 63-й і 64-й армій, пад камандаваннем Маршала Савецкага Саюза С. К. Цімашэнкі.
Склад фронту
[правіць | правіць зыходнік]- 21-я армія;
- 24-я армія;
- 28-я армія;
- 38-я армія;
- 51-я армія;
- 57-я армія;
- 62-я армія;
- 63-я армія;
- 64-я армія;
- 66-я армія;
- 1-я гвардзейская армія;
- 2-я гвардзейская армія;
- 1-я танкавая армія;
- 4-я танкавая армія;
- 8-я паветраная армія[1].
Злучэнні франтавога падпарадкавання
[правіць | правіць зыходнік]Стралковыя, паветрана-дэсантныя і кавалерыйскія злучэнні
[правіць | правіць зыходнік]- 38-я стралковая дывізія
- 131-я стралковая дывізія
- 169-я стралковая дывізія
- 196-я стралковая дывізія
- 208-я стралковая дывізія
- 223-я стралковая дывізія
- 229-я стралковая дывізія
- 299-я стралковая дывізія
- 244-я стралковая дывізія
- 399-я стралковая дывізія
- 77-ы ўмацаваны раён
Артылерыйскія і мінамётныя злучэнні
[правіць | правіць зыходнік]- 281-ы гвардзейскі мінамётны дывізіён
- 56-ы гвардзейскі мінамётны полк
- 76-ы гвардзейскі мінамётны полк
- 457-ы гарматны артылерыйскі полк
- 594-ы гарматны артылерыйскі полк
- 416-ы знішчальна-супрацьтанкавы артылерыйскі полк
- 493-ці знішчальна-супрацьтанкавы артылерыйскі полк
- 502-гі знішчальна-супрацьтанкавы артылерыйскі полк
- 1183-ці знішчальна-супрацьтанкавы артылерыйскі полк
- 1257-ы знішчальна-супрацьтанкавы артылерыйскі полк
- Асобны мінамётны полк (без нумара)
- 400-ы асобны знішчальна-супрацьтанкавы дывізіён
- 47-ы гвардзейскі мінамётны полк (без 246-га дывізіёна)
- 76-ы гвардзейскі мінамётны полк (без 346-га дывізіёна)
- 79-ы гвардзейскі мінамётны полк
- 90-ы гвардзейскі мінамётны полк
- 209/18-ы гвардзейскі мінамётны полк
- 111/19-ы гвардзейскі мінамётны полк
- 275/51-ы гвардзейскі мінамётны полк
- 358/83-ці гвардзейскі мінамётны полк
- 226-ы зенітны артылерыйскі дывізіён
Бранятанкавыя і механізаваныя злучэнні
[правіць | правіць зыходнік]- 2-і танкавы корпус:
- 26-я танкавая брыгада
- 39-я танкавая брыгада
- 99-я танкавая брыгада
- 69-я танкавая брыгада
- 254-я танкавая брыгада
- 2-я мотастралковая брыгада
- 12-я танкавая брыгада
- 6-я танкавая брыгада
- 84-я танкавая брыгада
- 133-я танкавая брыгада
- 135-я танкавая брыгада
- 163-я танкавая брыгада
- 188-я танкавая брыгада
- 189-я танкавая брыгада
- 36-ы асобны аўтабранятанкавы батальён
- 37-ы асобны аўтабранятанкавы батальён
Інжынерныя войскі
[правіць | правіць зыходнік]- 43-я інжынерная брыгада спецыяльнага прызначэння
- 19-я сапёрная брыгада
- 21-я сапёрная брыгада
- 17-ы гвардзейскі батальён мінёраў
- 44-ы асобны інжынерны батальён[2]
- 56-ы асобны інжынерны батальён
- 119-ы асобны інжынерны батальён
- 241-ы асобны інжынерны батальён
- 44-ы пантонна-маставы батальён
- 47-ы пантонна-маставы батальён
- 103-ці пантонна-маставы батальён
- 105-ы пантонна-маставы батальён
- 107-ы пантонна-маставы батальён
- 126-ы пантонна-маставы батальён
- 160-ы пантонна-маставы батальён
- 1504-ы асобны мінна-саперны батальён
Авіяцыйныя часці
[правіць | правіць зыходнік]- 38-я рухомая авіяцыйная рамонтная майстэрня[3].
Камандуючы склад
[правіць | правіць зыходнік]Камандуючыя
[правіць | правіць зыходнік]- Маршал Савецкага Саюза С. К. Цімашэнка
- Генерал-лейтэнант В. М. Гардоў
- Генерал-палкоўнік А. І. Яроменка
Члены Ваеннага Савета
[правіць | правіць зыходнік]Начальнікі штаба
[правіць | правіць зыходнік]- Генерал-лейтэнант П. І. Бодзін
- Генерал-маёр Дз. М. Нікішаў
- Генерал-маёр К. А. Каваленка
- Генерал-маёр Г. Ф. Захараў
- Генерал-маёр І. С. Варэннікаў з кастрычніка 1942 года.
Камандуючыя артылерыяй фронту
[правіць | правіць зыходнік]- Генерал-маёр артылерыі Гусакоў А. А. з ліпеня 1942 па верасень 1942 года.
- Генерал-маёр артылерыі Мацвееў В. М. з кастрычніка 1942 па люты 1943 года.
Дзеянні фронту
[правіць | правіць зыходнік]Перад Сталінградскім фронтам стаяла задача: абараняючыся ў паласе шырынёй 520 км, спыніць далейшае прасоўванне праціўніка.
У пачатковы перыяд абарончых дзеянняў пад Сталінградам праціўнік пераўзыходзіў савецкія войскі па асабоваму складу ў 1,7 разы, у артылерыі і танках у 1,3 разы, па колькасці самалётаў — больш чым у 2 разы.
У сувязі з прарывам нямецкімі войскамі савецкага фронту на паўднёва-заходнім накірунку Сталінградскі фронт атрымаў задачу спыніць праціўніка, не дапусціць яго да Волгі, трывала абараняць мяжу па р. Дон.
17 ліпеня 1942 года авангард 6-й нямецкай арміі сустрэўся з перадавымі атрадамі 62-й і 64-й армій, высунутымі на далёкія подступы да Сталінграду.
Баі перадавых атрадаў з'явіліся пачаткам Сталінградскай бітвы 1942—1943 гадоў. Пасля 6 дзён баёў на гэтым рубяжы праціўнік вымушаны быў разгарнуць частку галоўных сіл 6-й арміі. Праз два тыдні з каўказскага напрамку на сталінградскі была перенакіравана 4-я нямецкая танкавая армія.
У сувязі з узрослай шырынёй паласы абароны (каля 800 км) фронт 7 жніўня 1942 года падзелены на Сталінградскі (21-я, 62-я, 63-я, 4-я танкавая, 16-я паветраная арміі) і Паўднёва-Усходні (51-я, 57-я і 64-я арміі), а 10 жніўня Сталінградскі фронт быў падпарадкаваны камандуючаму войскамі Паўднёва-Усходняга фронту. Дырэктывай ад 28 верасня 1942 года Стаўка ВГК скасавала адзінае камандаванне Паўднёва-Усходняга і Сталінградскага франтоў і 30 верасня 1942 года пераназвала Сталінградскі фронт у Данскі, а Паўднёва-Усходні — у Сталінградскі[4] (28-я, 51-я, 57-я, 62-я, 64-я агульнавайсковыя і 8-я паветраная арміі, а са снежня таксама 5-я ўдарная і 2-я гвардзейская арміі)[5].
20 лістапада войскі Сталінградскага фронту перайшлі ў контрнаступленне і 23 лістапада ва ўзаемадзеянні з войскамі Паўднёва-3аходняга фронту акружылі 330-тысячную групоўку нямецка-фашысцкіх войскаў у міжрэччы Волгі і Дона. З 12 па 30 снежня яны правялі Кацельнікаўскую аперацыю, у выніку якой адбілі спробу праціўніка дэблакіраваць акружаныя пад Сталінградам войскі і разграмілі яго Кацельнікаўскую групіроўку[5].
1 студзеня 1943 года Сталінградскі фронт быў ператвораны ў Паўднёвы фронт[5].
Зноскі
- ↑ Сталинградский фронт
- ↑ Добрин М.К. - Выпускники - Каталог статей - СОВЕТСКИЙ ПЕРИОД УЧИЛИЩА
- ↑ ОАО "558 АВИАЦИОННЫЙ РЕМОНТНЫЙ ЗАВОД"
- ↑ Сталинградский фронт(недаступная спасылка)
- ↑ а б в СВЭ 1980.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сталинградский фронт // Радиоконтроль — Тачанка / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. — М. : Военное издательство Министерства обороны СССР, 1980. — С. 523. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.]; 1976—1980).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ААТ "558 АВІЯЦЫЙНЫ РАМОНТНЫ ЗАВОД" Архівавана 9 студзеня 2018..