Перайсці да зместу

Стамятка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Стамятка
54°13′02″ пн. ш. 32°35′02″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён Пачынкаўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Ранейшыя назвы Бароўка
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 48149
Паштовы індэкс 216470
Код АКАТП 66233885018
Паказаць/схаваць карты
Стамятка (Расія)
Стамятка
Стамятка

Стамятка[1] (руск.: Стомятка) — вёска ў Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельскага паселішча.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Стамятка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

Да 1929 года ў складзе Рослаўскага павета Смаленскай губерні.

1930—1961 года ў складзе Стадолішчанскага раёна Заходняй вобласці (з 1937 года — Смаленскай вобласці).

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2]..

На заходнай мяжы вёсцы цячэ рака Стомяць.