Перайсці да зместу

Станавое нагор’е

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станавое нагор’е
Паўночна-Муйскі хрыбет
Паўночна-Муйскі хрыбет
Краіна
РэгіёныБурація, Забайкальскі край
Даўжынякаля 700 км
Шырынябольш за 200 км[1] км
Найвышэйшы пункт3142[2] м 
Станавое нагор’е (Расія)
Станавое нагор’е
Станавое нагор’е (Забайкальскі край)
Станавое нагор’е
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станаво́е наго́р’е[3] (руск.: Становое нагорье) — горная сістэма ў Расіі, у Забайкаллі на тэрыторыі Бураціі.

Цягнецца каля 700 км ад паўночным ускрайку Байкала да сярэдняга цячэння ракі Алёкма ў напрамку ўсход — паўночны ўсход. Шырыня больш за 200 км[1]. Вышыні да 3142 м[2].

Уключае высакагорныя хрыбты Паўднёва-Муйскі, Паўночна-Муйскі, Кадар, Удакан, Каларскі і буйныя міжгорныя катлавіны Байкальскага тыпу на вышыні 500—1000 м (Верхнеангарская, Муйска-Куандзінская, Верхнечарская).

Станавое нагор’е складзена галоўным чынам крышталічнымі і метамарфічнымі пародамі пры паўсюдным распаўсюджванні шматгадовамерзлых парод. Прысутнічаюць радовішча золата, медзі, флюарыта, каменнага вугалю. Тыповыя формы рэльефу — альпійскія.

Расліннасць прадстаўлена ў асноўным лістоўнічнай тайгой на горных схілах, змяняецца на вышынях больш за 1200 м рэдкалессем і горнай тундрай.

  • Станаво́е наго́р’е // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 143—144. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Станово́е наго́рье // Т. 24А. Собаки — Струна. М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 420. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Станово́е наго́рье // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 606—607. — 832 с. 10 000 экз. ISBN 5-94799-148-9.
  • Станово́е наго́рье // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 453. — 592 с. 210 000 экз. ISBN 5-85270-057-6.