Перайсці да зместу

Станковая графіка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Тры крыжы» (1653) працы Рэмбранта. Рэйксмюзеум

Станковая графіка — род мастацтва графікі, творы якога самастойныя па прызначэнні і форме, не ўваходзяць у ансамблі кнігі, альбома або ў кантэкст вуліцы, грамадскага інтэр’ера, як плакат, і не маюць прыкладнога прызначэння, як прамысловая графіка[1].

Асноўныя віды станковай графікі — станковы рысунак і станковы ліст друкаванай графікі (эстамп). Творы станковай графікі бытуюць у музейных і выставачных калекцыях і экспазіцыях, а таксама выкарыстоўваюцца для ўпрыгажэння грамадскіх і жылых інтэр’ераў[1].

  1. а б Словарь терминов. rah.ru. Праверана 31 студзеня 2025.