Віцебск (станцыя)
| Станцыя | |
| Віцебск | |
|---|---|
| Беларуская чыгунка | |
| | |
| Аддзяленне чыг. | Віцебскае аддзяленне |
| Аператар | БЧ |
| Дата адкрыцця | 1866 |
| Код у АСКЧТ | 160002 |
| Код у «Экспрэс-3» | 2100050 |
Ві́цебск (трансліт.: Viciebsk, руск.: Витебск)[1] — вузлавая станцыя Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Віцебскай вобласці. Размешчана ў горадзе Віцебску.
Гісторыя станцыі
[правіць | правіць зыходнік]- Дынабурга-Віцебская чыгунка (1866 г).
- Віцебска-Арлоўская чыгунка (1868 г).
- Рыга-Арлоўская чыгунка.
- У 1902 годзе, з адкрыццём галіны Віцебск — Жлобін, станцыя становіцца вузлавой.
- У 1904 г. акрываецца рух па лініі Санкт-Пецярбург — Царскае Сяло — Паўлаўск II — Дно — Новасакольнікі — Віцебск, пабудаванай таварыствам Маскоўска-Віндава-Рыбінскай чыгункі
Будынак вакзала
[правіць | правіць зыходнік]Першы будынак вакзала станцыі Віцебск быў узведзены ў 1866 годзе, у 1912 годзе ён быў дабудаваны.
У ходзе Вялікай Айчыннай вайны стары будынак вакзала быў поўнасцю разбураны, сучасны тэрмінал пабудаваны ў 1952 годзе (арх. Мезенцаў Б. С.)[2].
У канцы 2009 года пачата рэканструкцыя будынка вакзала. На першым этапе было адрамантавана правае крыло будынка. Паводле становішча на 2012 год рамонт будынка вакзала закочаны. Уведзены новы будынак прыгарадных кас, у якім таксама маецца буфет, аддзяленне банка і цырульня. У асноўным будынку вакзала працуюць два панарамных ліфты. Пероны і пераходны пуцепровад накрыты святлопранікальнымі навесамі.
Дальнія зносіны па станцыі
[правіць | правіць зыходнік]Паводле становішча на красавік 2015 года праз станцыю курсіруюць наступныя цягнікі дальняга руху:
| № цягніка | Маршрут руху | № поезда | Маршрут руху |
|---|---|---|---|
| 040 | Полацк — Масква | 039 | Масква — Полацк |
| 051 | Санкт-Пецярбург — Мінск | 052 | Мінск — Санкт-Пецярбург |
| 053 | Санкт-Пецярбург — Кіеў | 054 | Кіеў — Санкт-Пецярбург |
| 057 | Санкт-Пецярбург — Гродна | 058 | Гродна — Санкт-Пецярбург |
| 061 | Санкт-Пецярбург — Кішынёў | 062 | Кішынёў — Санкт-Пецярбург |
| 065 | Мурманск — Мінск | 066 | Мінск — Мурманск |
| 079 | Санкт-Пецярбург — Калінінград | 080 | Калінінград — Санкт-Пецярбург |
| 083 | Санкт-Пецярбург — Гомель | 084 | Гомель — Санкт-Пецярбург |
| 601 | Полацк — Гомель | 602 | Гомель — Полацк |
| 605 | Віцебск — Брэст | 606 | Брэст — Віцебск |
| 611 | Віцебск — Баранавічы | 612 | Баранавічы — Віцебск |
| 623 | Віцебск — Гродна | 624 | Гродна — Віцебск |
| 620/626 | Мінск/Лынтупы — Віцебск | 619/625 | Віцебск — Мінск/Лынтупы |
| 645 | Віцебск — Магілёў | 646 | Магілёў — Віцебск |
| 657 | Віцебск — Брэст | 658 | Брэст — Віцебск |
| 679 | Віцебск — Брэст | 680 | Брэст — Віцебск |
| 703 | Віцебск — Мінск | 704 | Мінск — Віцебск |
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Будынак вакзала, каля 1904—1917 гадоў.
-
Будынак вакзала пасля рамонту, 2011 год.
-
Станцыя Віцебск-2009-08-08-01
-
Станцыя Віцебск-2009-07-21-01
-
Станцыя Віцебск-2009-08-08-05
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віцебск (станцыя)- Віцебск (станцыя) на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь