Гомель (станцыя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Станцыя Гомель-Пасажырскі)
Jump to navigation Jump to search
Станцыя Гомель
Беларуская чыгунка
EPm-002.jpg
Чыгуначны вакзал станцыі Гомель
Аддзяленне чыг.: Гомельскае аддзяленне
Дата адкрыцця: 1873
Колькасць платформаў: 4
Колькасць шляхоў: 7
Тып платформаў: 2 астраўныя і 2 бакавыя
Форма платформаў: прамыя
Даўжыня платформаў, м: 500
Выхад да: выхад да Прывакзальнай плошчы
Код станцыі: 150000
Код у «Экспрэс-3»: 2100100
Гомель (Беларусь)
Гомель
Гомель
Лагатып Вікісховішча Гомель на Вікісховішчы

Го́мель (трансліт.: Homieĺ, руск.: Гомель)[1] — станцыя Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Гомельскай вобласці. Размешчана ў горадзе Гомель.

Складаецца з пасажырскага парка і грузавога парка А, прыпыначных пунктаў Гомель-Няцотны і Гомель-Цотны.

Год адкрыцця станцыі – 1873. Побач з прыгарадным вакзалам, з паўночнага боку размяшчаецца багажнае аддзяленне і аддзяленне Белпошты. Побач з пасажырскім паркам размяшчаецца Гомельскі ВРЗ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Чыгуначны вакзал станцыі Гомель быў пабудаваны ў 1890-я гады. У 1946 годзе вакзал быў рэканструяваны і адноўлены. 26 лістапада 1996 года да 125-годдзю Беларускай чыгункі быў пабудаваны прыгарадны вакзал. 20 снежня 2002 года пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю новы падземны пераход (тунэль), а таксама рэканструяваны стары тунэль і пасадачныя платформы і ўведзены ў эксплуатацыю 27 чэрвеня 2003 года.

Далёкае накіраванне[правіць | правіць зыходнік]

З вакзала цягнікамі і прычапнымі вагонамі мясцовага фарміравання і прахожымі магчыма без перасадак даехаць да буйных гарадоў Беларусі, Расіі і Украіны. Мясцовыя цягнікі злучаюць Гомель з гарадамі: Брэст, Мінск, Гродна, Баранавічы, Орша, Магілёў, Віцебск і Полацк. Пасажырскія і фірмовыя цягнікі злучаюць з гарадамі Кіеў, Масква, Адлер, Адэса, Санкт-Пецярбург, Сімферопаль і Валгаград.

Прыгарадныя зносіны[правіць | правіць зыходнік]

Вакзал з'яўляецца асноўным пунктам «выхаду ў горад» пасажыраў, якія прыбываюць прыгараднымі цягнікамі.

На прыгарадных дызель-цягніках магчыма даехаць да гарадоў і пасёлкаў: Жлобін, Буда-Кашалёва, Добруш, Рэчыца, Васілевічы, Хойнікі, Калінкавічы, Рагачоў, Чырвоны Бераг, Магілёў, Жыткавічы, Славечна.

Прыгарадны вакзал

Вакзал і гарадскі транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Вакзал з'яўляецца канцавым прыпынкам для аўтобусаў маршрутаў №№ 1, 3, 4, 6, 8-11, 15, 16, 19, 21, 28, 35-38, 40, 41, 43, 52, 55, 58-60, таксама для тралейбусаў №№ 1, 4, 5, 7, 10, 15, 16, 22 і прамежным прыпынкам для аўтобуса № 20.

Шаблон:Бранск — Гомель

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]