Перайсці да зместу

Абалонь (станцыя метро)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Станцыя метро Абалонь)
«Абалонь»
укр.: Оболонь
Кіеўскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 19 снежня 1980 года
Праектная назва Абалонь І, Александра Карнейчука
Раён Абалонскі
Тып платформаў астраўная
Даўжыня платформаў, м 100
Шырыня платформаў, м 10
Узведзена Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц Вул. Герояў палка «Азоў»,
Абалонскай плошчы,
Абалонскага праспекта
Час адкрыцця 05:28
Код станцыі 212
Суседнія станцыі Станцыя метро Мінская і Пачайна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
ЦЧ-2 «Абалонь»
Герояў Дняпра
Мінская
Абалонь
Пачайна 
Тараса Шаўчэнкі 
Кантрактова Плошча +аўт
Паштова плошча +рв
Майдан Нэзалэжнасці 
Службовая галіна да Хрэшчатыка
Службовая галіна да Клоўскай
Плошча Украінскіх Герояў 
Алімпійска
Палац «Украіна»
Лыбідска
Дэмііўска +аўв
Галасііўска
Васількіўска
Выстаўковы Цэнтр
Іпадром +аўт
Тэрэмкы
Аўтавакзал «Тэрэмкы»
Вулыця Крэйсера «Аўрора»
Адэска
ЦЧ «Тэрэмкы»

«Абало́нь» (укр.: Оболо́нь, вымаўленне) — 21-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі, паміж станцыямі «Пачайна» і «Мінская». Адкрыта 19 снежня 1980 года. Пасажырапаток — 38,9 тыс. чал./суткі (2009 год).

Цяперашняя назва ад жылога масіву, у якім размешчана станцыя, — з 1993 года. Раней станцыя мела назву «Праспект Карнейчука».

Станцыя дробнага залажэння. Мае падземную залу з астраўной пасадачнай платформай. Скляпенні залы абапіраюцца на два рады калон. Мае два выхады ў падземныя пераходы з павільёнамі з лёгкіх канструкцый на скрыжаванні Абалонскага праспекта і вуліцы Герояў палка «Азоў». Выхад падземнага пераходу, размешчанага на паўднёвым баку станцыі, злучаны з уваходам у гандлёвы комплекс.

У пошуках аб’ёмна-прасторавага рашэння станцыі архітэктары імкнуліся стварыць гармонію паміж метро і навакольным асяроддзем: у пошуках сродкаў арганізацыі прасторы яны як бы працягнулі наземную магістраль сучаснага горада ў падземную. Шэрагі шасцігранных калон залы ствараюць агульнае ўражанне шырокага светлага праспекта.

Над калонамі знаходзяцца апорныя бэлькі, на якіх размешчана закарнізнае і адкрытае асвятленне і дэкаратыўныя арнаментальныя пластыкавыя краты. Шляхавыя сцены станцыі аформленыя фрызамі на тэмы тэатра, літаратуры і мастацтва (паколькі станцыя была першапачаткова названа ў гонар пісьменніка і драматурга Аляксандра Карнейчука). Дапаўняюць мастацкае афармленне шэрагі шасцігранных калон з шэра-блакітнага і ружовага мармуру. Падлога абліцавана паліраванымі светла-шэрымі і чорнымі плітамі.

Адкрыццё — 5:35, закрыццё — 0:06.

Адпраўленне першага цягніка ў напрамку:

  • ст. «Герояў Дняпра» — 5:59
  • ст. «Тэрэмкы» — 5:39

Адпраўленне апошняга цягніка ў напрамку:

  • ст. «Герояў Дняпра» — 0:23
  • ст. «Тэрэмкы» — 0:09