Кавальская Слабада (станцыя метро)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Кавальская Слабада»
руск.: Ковальская Слобода
Зеленалужская лінія
Мінскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 6 лістапада 2020
Раён Кастрычніцкі
Тып платформаў астраўная
Форма платформаў прамая
Код станцыі 313
Суседнія станцыі Вакзальная і Аэрадромная
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Зеленалужская лінія
Зялёны Луг (праект)
Кальцова (праект)
Івана Мележа (праект)
Парк Дружбы Народаў (праект)
Камароўская (праект)
Пярэспа (праект)
Прафсаюзная (праект)
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Юбілейная плошча
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Плошча Францішка Багушэвіча
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Вакзальная
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Кавальская Слабада
Аэрадромная
Немаршанскі Сад
ЦЧ-3 «Слуцкае»
Слуцкі Гасцінец

Кавальская Слабада (трансліт.: Kavaĺskaja Slabada) — станцыя першай чаргі Зеленалужскай лініі Мінскага метрапалітэна, паміж станцыямі «Вакзальная» і «Аэрадромная».

Назва станцыі звязаная з існаваннем у гэтым раёне рамесніцкага прадмесця, дзе жылі кавалі. Рамесніцтва стала асноўным матывам афармлення станцыі, створанага скульптарамі П. Вайніцкім, М. Тарлецкай і мастачкай М. Жвірбля.

Станцыя размешчана на скрыжаванні вуліц Жукоўскага і Варанянскага і ўведзена ў эксплуатацыю 6 лістапада 2020 года.

Канструкцыя станцыі – скляпеністага тыпу. Пасажырская платформа знаходзіцца пасярэдзіне, з абодвух бакоў размяшчаюцца калеі. Архітэктары праекту – У. Целяпнёў, В. Целяпнёва, А. Кузьміч, Г. Васільеў.

Для ўзмацнення бяспекі пасажыраў абапал станцыйнай платформы ўсталяваны празрыстыя брамкі абсталяваныя аўтаматычным механізмам адкрыцця-закрыцця, якія адкрываюцца толькі для высадкі і пасадкі пасажыраў. Станцыя абсталявана таксама ліфтам і прыстасавана да патрэб асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Зноскі