Кантрактовая Плошча (станцыя метро, Кіеў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Кантрактовая Плошча»
укр.: Контрактова площа
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 17 снежня 1976 года
Ранейшыя назвы Чырвоная плошча
Раён Падольскі
Тып платформаў астраўная
Даўжыня платформаў, м 99
Шырыня платформаў, м 10
Узведзена Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц Верхні, Ніжні Вал, Спаскай, Канстанцінаўскай, Кантрактовай плошчы
Час адкрыцця 05:36
Код станцыі 215
Суседнія станцыі Станцыя метро Тараса Шаўчэнкі, Кіеў і Станцыя метро Паштовая плошча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
ЦЧ-2 «Абалонь»
Герояў Дняпра
Мінская
Абалонь
Пачайна 
Тараса Шаўчэнкі 
Кантрактовая Плошча +аўт
Паштова плошча +рв
Майдан Нэзалэжнасці 
Службовая галіна да Хрэшчатыка
Службовая галіна да Клоўскай
Плошча Украінскіх Герояў 
Алімпійска
Палац «Украіна»
Лыбідска
Дэмііўска +аўв
Галасііўска
Васількіўска
Выстаўковы Цэнтр
Іпадром +аўт
Тэрэмкы
Аўтавакзал «Тэрэмкы»
Вулыця Крэйсера «Аўрора»
Адэска
ЦЧ «Тэрэмкы»

«Кантракто́вая пло́шча» (укр.: «Контракто́ва пло́ща», вымаўленне ) — 17-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі, паміж станцыямі «Паштовая плошча» і «Тараса Шаўчэнкі». Адкрыта 17 снежня 1976 года пад назвай «Чырвоная плошча» ў складзе першай чаргі будаўніцтва Курэнёўска-Чырвонаармейскай лініі. Цяперашняя назва — з 19 кастрычніка 1990 года. Пасажырапаток — 42,1 тыс. чал./суткі (2009 год).

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя плыткага залягання. Мае падземную залу з астраўной пасадачнай платформай. Скляпенні залы абапіраюцца на два рады калон. У канструкцыі выкарыстаны звыштонкія калоны з металу, якія нават пры абліцоўванні мармурам выглядаюць незвычайна вузкімі. Зала з двух бакоў злучана з падземнымі вестыбюлямі, якія выходзяць у падземныя пераходы. Паўднёвы выхад абсталяваны эскалатарам, падземны пераход выходзіць на Кантрактовую плошчу і вул. Спаскую. Паўночны выхад мае лесвіцу, падземны пераход выходзіць на вуліцы Канстанцінаўскую, Верхні вал і Ніжні вал.

Наземныя вестыбюлі адсутнічаюць.

Абсталяванне[правіць | правіць зыходнік]

У архітэктурна-мастацкім вырашэнні станцыі знайшла адлюстраванне гісторыя раёна. У вестыбюлі ўсталявана тэматычнае чаканнае пано, прысвечанае Кіеўскай акадэміі. На сценах, аздобленых розавым мармурам, усталяваны чаканныя кампазіцыі на геральдычную тэматыку.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Рэжым працы[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыццё — 5:42, закрыццё — 0:10.

Адпраўленне першага цягніка ў напрамку:

  • ст. «Герояў Дняпра» — 5:51
  • ст. «Церамкі» — 5:47

Адпраўленне апошняга цягніка ў напрамку:

  • ст. «Герояў Дняпра» — 0:15
  • ст. «Церамкі» — 0:16

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]