Палац Украіна (станцыя метро, Кіеў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Палац Украіна»
укр.: Палац Україна
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 30 снежня 1984 года
Праектная назва Уладзімірская
Ранейшыя назвы Чырвонаармейская
Раён Пячэрскі раён
Тып платформаў астраўная
Даўжыня платформаў, м 101
Узведзена Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц Вялікай Васількоўскай, Нямецкай
Час адкрыцця 05:35
Код станцыі 220
Суседнія станцыі Станцыя метро Алімпійская, Кіеў і Станцыя метро Лыбідска
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
ЦЧ-2 «Абалонь»
Герояў Дняпра
Мінская
Абалонь
Пачайна 
Тараса Шаўчэнкі 
Кантрактова Плошча +аўт
Паштова плошча +рв
Майдан Нэзалэжнасці 
Службовая галіна да Хрэшчатыка
Службовая галіна да Клоўскай
Плошча Украінскіх Герояў 
Алімпійска
Палац «Украіна»
Лыбідска
Дэмііўска +аўв
Галасііўска
Васількіўска
Выстаўковы Цэнтр
Іпадром +аўт
Тэрэмкы
Аўтавакзал «Тэрэмкы»
Вулыця Крэйсера «Аўрора»
Адэска
ЦЧ «Тэрэмкы»

«Палац Украіна» (укр.: «Пала́ц Украї́на», вымаўленне ) — 26-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі, паміж станцыямі «Алімпійская» і «Лыбідская». Адкрыта 30 снежня 1984 года пад назвай «Чырвонаармейская». Цяперашняя назва — з 2 лютага 1993 года[1]. Пасажырапаток — 21,0 тыс. чал./суткі[2].

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — цэнтральную і дзве бакавыя з пасадачнымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Сярэдняя зала пры дапамозе эскалатарнага тунэлю з трохстужачным аднамаршавым эскалатарам злучана з падземным вестыбюлем, які выходзіць у падземны пераход пад Вялікай Васількоўскай вуліцай. Наземны вестыбюль адсутнічае.

Абсталяванне[правіць | правіць зыходнік]

Абсталяванне станцыі цалкам адпавядае яе ранейшай назве: пілоны з тарцамі з нержавеючай сталі абліцаваныя чырвонай смальтай, у тарцы цэнтральнай залы — кампазіцыя з выявай чырвонаармейца, шляхавыя сцены з чырвонымі зоркамі — эмблемамі Чырвонай і Савецкай Арміі на дзверцах кабельных шаф. У афармленні выкарыстаны шэраг вельмі цікавых прыёмаў. Пілоны станцыі параўнальна вузкія, іх кантавыя часткі пакрытыя нержавеючай сталлю, а бакавыя паверхні — рэльефнай чырвонай смальтай, стылізаванай пад полымя. У тарцы цэнтральнай залы — мазаічнае пано з выявай чырвонаармейца з вінтоўкай. Партал эскалатара і тунэльныя парталы на платформах таксама пакрытыя чырвонай смальтай.

На гэтай станцыі адначасова са станцыяй «Серпухаўская» Маскоўскага метрапалітэна была выкарыстаная эксперыментальная тэхналогія асвятлення на аснове святлавода[3]. На абедзвюх станцыях эксперымент не атрымаўся, канструкцыя святлавода апынулася тэхнічна недасканалай і была заменена на колцавыя свяцільні, якія апынуліся лішнімі ў кіеўскім музеі Леніна (зараз — «Украінскі Дом»).

Улетку 2015 года, згодна з рашэннем Кіеўскай рады «Аб замене камуністычнай сімволікі на будынках і збудаваннях», на станцыі Палац Украіна закрыты мазаічнае пано «Чырвонаармеец» і дзве чаканкі — Зорка Чырвонай арміі і Зорка Савецкай арміі.

Фотаздымкі[правіць | правіць зыходнік]

Расклад адпраўлення цягнікоў[правіць | правіць зыходнік]

Адпраўка першага цягніка ў напрамку:

  • ст. «Церамкі» — 05:57
  • ст. «Герояў Дняпра» — 05:41

Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку:

  • ст. «Церамкі» — 00:25
  • ст. «Герояў Дняпра» — 00:06

Расклад адпраўлення цягнікоў увечары (пасля 22:00) ў напрамку:

  • ст. «Церамкі» — 22:33, 22:44, 22:56, 23:08, 23:20, 23:32, 23:44, 23:55, 0:05, 0:15, 0:25
  • ст. «Герояў Дняпра» — 22:31, 22:43, 22:55, 23:07, 23:19, 23:31, 23:43, 23:55, 0:06

Зноскі

  1. Распараджэнне Кіеўскага гарадскога савета і Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі ад 1993/02/02 № 16/116 «Аб вяртанні вуліцам гістарычных назваў, перайменаванні паркаў культуры і адпачынку, станцый метро».
  2. Пассажиропоток/пассажирооборот/провозная способность(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2013. Праверана 30 снежня 2016.
  3. Станции / Серпуховско-Тимирязевская линия / Серпуховская

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]