Партызанская (станцыя метро, Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Партызанская»
руск.: Партизанская
Аўтазаводская лінія
Мінскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 7 лістапада 1997
Код станцыі 212
Суседнія станцыі Трактарны завод і Аўтазаводская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Аўтазаводская лінія
Красны Бор
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Каменная горка
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Кунцаўшчына
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Спартыўная
Пушкінская
Маладзёжная
Фрунзенская
Няміга
Купалаўская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Першамайская
Пралетарская
Трактарны завод
Партызанская
Аўтазаводская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Магілёўская
ЦЧ-2 «Магілёўскае»
Шабаны

Партызанская (трансліт.: Partyzanskaja) — станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна, размешчана паміж станцыямі «Трактарны завод» і «Аўтазаводская». Адкрыта 7 лістапада 1997 разам з «Аўтазаводскай» ў складзе 3-га ўчастка Аўтазаводскай лініі.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Калонная станцыя дробнага закладу, двухпролетная, з шэрагам прамавугольных калон. На меншай глыбіні над станцыяй размешчаны гандлёвы цэнтр «Падземны Горад».

У архітэктурна-мастацкім афармленні станцыі падкрэслена нестандартнасць канструктыўнага рашэння платформеннай залы з адным цэнтральна размешчаным шэрагам калон. Рэбры пліт перакрыцця і апорныя рыгелі ўтвараюць прасторавую рашотку кесаніраванай столі і візуальна павялічваюць эфект шырыні прасторы.

Выхады[правіць | правіць зыходнік]

Выхады з двух вестыбюляў станцыі вядуць да гасцініцы «Турыст», універмага «Беларусь», Партызанскага праспекта, вуліц Даўгабродскай і Жылуновіча, парку імя 50-годдзя Кастрычніка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]