Паштовая плошча (станцыя метро)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Паштовая плошча»
укр.: Поштова площа
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 17 снежня 1976 года
Праектная назва Рачны вакзал
Раён Падольскі
Тып платформаў астраўная
Даўжыня платформаў, м 101
Шырыня платформаў, м 8
Узведзена Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц Пятра Сагайдачнага,
Уладзімірскага спуску,
Борычэва спуску,
Паштовай плошчы
Час адкрыцця 05:41
Код станцыі 216
Суседнія станцыі Станцыя метро Кантрактовая Плошча і Станцыя метро Плошча Незалежнасці, Кіеў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
ЦЧ-2 «Абалонь»
Герояў Дняпра
Мінская
Абалонь
Пачайна 
Тараса Шаўчэнкі 
Кантрактова Плошча +аўт
Паштова плошча +рв
Майдан Нэзалэжнасці 
Службовая галіна да Хрэшчатыка
Службовая галіна да Клоўскай
Плошча Украінскіх Герояў 
Алімпійска
Палац «Украіна»
Лыбідска
Дэмііўска +аўв
Галасііўска
Васількіўска
Выстаўковы Цэнтр
Іпадром +аўт
Тэрэмкы
Аўтавакзал «Тэрэмкы»
Вулыця Крэйсера «Аўрора»
Адэска
ЦЧ «Тэрэмкы»

«Паштовая плошча» (укр.: Пошто́ва пло́ща, вымаўленне ) — 16-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі між станцыямі Кантрактовая Плошча і Плошча Незалежнасці. Адчынена 17 снежня 1976 года. Паблізу ад станцыі знаходзяцца рачны вакзал і ніжняя станцыя фунікулёра.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя дробнага залажэння, калонная. Мае падземную залу з астраўной пасадачнай платформай. Скляпенні залы абапіраюцца на два рады калон. Зала злучана лесвіцай з падземным вестыбюлем, які выходзіць у падземны пераход. Наземны вестыбюль адсутнічае. На станцыі два рады па 25 калон, з крокам 4 метры.

Абсталяванне[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктура станцыі прысвечана Дняпру і воднай тэматыцы. Пасажыры, трапляючы ў касавую залу, бачаць у цэнтры калону, абліцаваную чорнымі паліраванымі плітамі грузінскага мармуру Садахло. Яе колер кантрастуе са светлай абліцоўкай сцен з узбекскага мармуру Газган. Па версе падоўжных сцен касавай залы выкананы разьбяны фрыз па беламу мармуру з раслінна-жывёльным арнаментам, малюнак якога нагадвае аб блізкасці старажытнага Славуціча.

Шляхавыя сцены станцыі аздаблялі блакітнай керамічнай пліткай, якая стварала каляровы фон рачной роўнядзі, калоны — белым уральскім мармурам Коелга з ультрамарынавымі маёлікавымі вертыкальнымі ўстаўкамі. У 2013 годзе быў праведзены рамонт на станцыі, блакітная абліцовачная плітка на шляхавых сценах заменена бэжавай. Шэрагі калон ствараюць у перспектыве апраўленне размешчаных у тарцы платформы каляровых вітражоў, якія ўвасабляюць стылізаваную панараму сучаснага і старажытнага Кіева ўздоўж берагоў Дняпра. Падсвятленне вітража знутры павялічвае ўражанне глыбіні і прасторы дняпроўскіх даляглядаў.

Мастацкія кампазіцыі, размешчаныя ў цэнтры шляхавых сцен, выкананы ў тэхніцы чаканкі па медзі і прысвечаны тэме «Шлях ад Дняпра на княжацкую гару». На іх намаляваны Дняпро, крапасныя сцены Княжага граду, а паміж імі — глінабітныя і драўляныя домікі на Падоле, старажытная рака Глубочыца, прыродная гавань пры ўпадзенні ракі Пачайны ў Дняпро. Мастакі як бы працягнулі тэму Славуціча, тэму старажытнага шляху «з варагаў у грэкі», увасобленую ў мазаічным пано рачнога вакзала.

Своеасабліва было вырашана асвятленне цэнтральнай залы платформы: светлавыя папярочныя лініі з апалавага аргшкла складанай формы з накладкамі з адліваных алюмініевых кольцаў, аддаляючыся ў перспектыву, стваралі суцэльную светлавую паверхню, якая асацыявалася з чайкамі і хвалямі Дняпра. Пасля пажару на станцыі «Асакаркі» ў сакавіку 2012 года на «Паштовай плошчы» была дэмантаваная пластыкавая ашалёўка свяцілень, якая таксама была прызнана пажаранебяспечнай[1]. Наўзамен устаноўлены тыпавыя люмінесцэнтныя свяцільні.

Платформа на станцыі крыху звужана (замест стандартных 12 метраў — 8) — гэта было зроблена вымушана з-за вузкасці вуліцы, пад якой пабудавана станцыя, і немагчымасці яе пашырэння шляхам пераносу або зносу будынкаў і дамоў.

Фотаздымкі[правіць | правіць зыходнік]

Расклад адпраўлення цягнікоў[правіць | правіць зыходнік]

Адпраўка першага цягніка ў напрамку:

Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку:

Расклад адпраўлення цягнікоў увечары (пасля 22:00) ў напрамку:

  • ст. «Тэрэмкы» — 22:26, 22:37, 22:49, 23:01, 23:13, 23:25, 23:37, 23:48, 23:58, 0:08, 0:18
  • ст. «Герояў Дняпра» — 22:39, 23:51, 23:03, 23:15, 23:27, 23:39, 23:51, 0:02, 0:14

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]