Першамайская (станцыя метро, Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Persham 02.jpg
Аўтазаводская лінія
Каменная горка
Кунцаўшчына
Спартыўная
Пушкінская
Маладзёжная
Фрунзенская
Няміга
Купалаўская
Першамайская
Пралетарская
Трактарны завод
Партызанская
Аўтазаводская
Магілёўская
ЦЧ-2 «Магілёўскае»

Першамайская — станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна, размешчана паміж станцыямі «Купалаўская» і «Пралетарская». Адкрыта ў 1991 годзе, праз некалькі месяцаў пасля першага ўчастка Аўтазаводскай лініі. Адзіная станцыя ў Мінскім метрапалітэне з бакавым размяшчэннем платформаў.

Будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова станцыя праектавалася з астраўной платформай, аднак пры будаўніцтве былі дапушчаныя тэхнічныя памылкі — у прыватнасці, не ўлічана прысутнасць пылеватых пяскоў паблізу рэчышча Свіслачы. У выніку план тунэляў і станцыі быў зменены, а дата адкрыцця станцыі перанесена з 31 снежня 1990 года на першае паўгоддзе 1991 года. Да заканчэння будаўніцтва цягнікі другой лініі праязджалі «Першамайскую» транзітам.

Выхады[правіць | правіць зыходнік]

Выхады «Першамайскай» размешчаны ў падземных пераходах на вуліцы Леніна, побач з ракой Свіслач, і вядуць да канцэртнай залы «Мінск», заводу «Мінск Крышталь», ліцэю БДУ і стадыёна «Дынама».