Тараса Шаўчэнкі (станцыя метро, Кіеў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Тараса Шаўчэнкі»
укр.: Тараса Шевченка
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 19 снежня 1980 года
Праектная назва Заводская, Фрунзенская, Імя Фрунзэ, Імя Шаўчэнкі
Раён Падольскі
Тып платформаў астраўная
Даўжыня платформаў, м 104
Шырыня платформаў, м 10
Узведзена Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц Межыгорскай, Аленаўскай
Час адкрыцця 05:37
Код станцыі 214
Суседнія станцыі Пачайна і Станцыя метро Кантрактовая Плошча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
ЦЧ-2 «Абалонь»
Герояў Дняпра
Мінская
Абалонь
Пачайна 
Тараса Шаўчэнкі 
Кантрактовая Плошча +аўт
Паштова плошча +рв
Майдан Нэзалэжнасці 
Службовая галіна да Хрэшчатыка
Службовая галіна да Клоўскай
Плошча Украінскіх Герояў 
Алімпійска
Палац «Украіна»
Лыбідска
Дэмііўска +аўв
Галасііўска
Васількіўска
Выстаўковы Цэнтр
Іпадром +аўт
Тэрэмкы
Аўтавакзал «Тэрэмкы»
Вулыця Крэйсера «Аўрора»
Адэска
ЦЧ «Тэрэмкы»

«Тараса Шаўчэнкі» (укр.: Тара́са Шевче́нка, вымаўленне ) — 19-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі між станцыямі Пачайна і Кантрактовая Плошча. Адчынена 19 снежня 1980 года. Названая ў гонар Т. Р. Шаўчэнкі.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя дробнага залажэння. Мае падземную залу з астраўной пасадачнай платформай. Скляпенні залы абапіраюцца на два рады калон. Адзіны (паўднёвы) вестыбюль станцыі злучаецца з падземным пераходам каля скрыжавання Межыгорскай і Аленаўскай вуліц. Наземны вестыбюль адсутнічае. Плануецца, што ў будучыні станцыя стане часткай перасадачнага вузла са станцыяй «Падольская» Падольска-Вігураўскай лініі.

Абсталяванне[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя «Тараса Шаўчэнкі» з’яўляецца ўнікальным прыкладам пераўтварэння ўтылітарнай тыпавой станцыі ў цэласны манументальны архітэктурны комплекс.

Для падкрэслення аб’ёму было выкарыстана некалькі прыёмаў:

  • Асноўная частка шляхавых сцен абліцаваная чырвона-карычневым мармурам, іх верхняя частка — барэльефнай белай керамікай з арнаментам, складзеным з галінак каліны. У цэнтры сцен кераміка ўтварае дзве візуальныя вертыкалі, якія абмяжоўваюць тэматычныя кампазіцыі, звязаныя з жыццём і дзейнасцю вядомага ўкраінскага паэта і мастака.
  • Іншым прыёмам з’яўляецца павелічэнне адлегласці паміж калонамі — шэсць метраў замест стандартных для гэтай канструкцыі чатырох. У зрэзе калоны маюць складаную ступеністую форму і пашыраны ў створы з бэлькай. Паверхня калон і апорных бэлек абліцаваная шэрым мармурам «Газган».
  • У тарцы цэнтральнай залы — гіпсавы барэльеф Тараса Шаўчэнкі; гэты вялікі белы прастакутнік спецыяльна падсвечаны, і ён кантрастуе з цёмным аздабленнем сцен, завяршаючы цэнтральную вось станцыі. За гэтым барэльефам знаходзяцца тэхналагічныя памяшканні, уваходы ў якія зачынены высокімі металічнымі рашоткамі чорнага колеру. Сам стыль цэнтральнай залы пераклікаецца з класікай 1950-х гг. з выкарыстаннем нацыянальных матываў.

Асобна трэба спыніцца на асвятленні. На цэнтральнай восі залы размешчаны вялікія люстры з плафонамі з рэльефнага шкла. На калонах — шкляныя бра з боку пасадачных платформаў. Кантавое пано падсвятляецца сафітамі па 4 лямпы ў кожным.

Фотаздымкі[правіць | правіць зыходнік]

Расклад адпраўлення цягнікоў[правіць | правіць зыходнік]

Адпраўка першага цягніка ў напрамку:

Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку:

Расклад адпраўлення цягнікоў увечары (пасля 22:00) ў напрамку:

  • ст. «Церамкі» — 22:22, 22:33, 22:45, 22:57, 23:09, 23:21, 23:33, 23:44, 23:54, 0:04, 0:14
  • ст. «Герояў Дняпра» — 22:42, 22:54, 23:06, 23:18, 23:30, 23:42, 23:54, 0:06, 0:17

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]