Тучынка (станцыя метро)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Станцыя метро Тучынка)
«Тучынка»
Тучинка
Мінскі метрапалітэн
Меркаваная
дата адкрыцця:
2033
Раён Фрунзенскі
Чацвёртая лінія
Цівалі
Альшэўская
Вяснянка
Старавіленскі шлях
Кіеўскі сквер
Максіма Багдановіча
Політэхнічная
Друкарская
Батанічны сад
Сляпянка
Даўгабродская
Серабранка
Козырава
Праспект Міру
Лакаматыўная
Берасцейская
Тучынка

«Тучынка» (трансліт: Tučynka) — запланаваная станцыя Чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размешчана на скрыжаванні вуліцы Панамарэнкі і праспекта Пушкіна, паміж станцыямі «Цівалі» і «Берасцейская».

На праектных схемах развіцця Мінскага метрапалітэна першапачаткова была пазначана як «Харкаўская» (руск.: Харьковская)[1]. У маі 2017 года Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на сваім сайце распачаў галасаванне па выбары назваў новых станцый, станцыі было прапанавана надаць назву «Тучынка»[2], па назве гістарычнага прадмесця Мінска.

18 студзеня 2018 года рашэннем Мінгарвыканкама была афіцыйна зацверджана назва «Тучынка»[3].

Зноскі